Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі

беларускі філосаф, паэт, публіцыст (1896—1923)
(Пасля перасылкі з І. Канчэўскі)

Ігна́т Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі (псеўданім — Ігнат Абдзіраловіч; 1896, Вільня — 21 красавіка 1923, Вільня) — беларускі філосаф, паэт, публіцыст; аўтар праграмнага эсэ «Адвечным шляхам».

Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі
Ігнат Канчэўскі.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 сакавіка (9 красавіка) 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1923(1923-04-21) (27 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Людміла Канчэўская[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Ігнат Канчэўскі, 1914 г.

Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда, бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[1]. Брат Арсена Канчэўскага. У 1913 годзе скончыў Віленскае рэальнае вучылішча. Паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, але неўзабаве перавёўся ў Маскоўскі ўніверсітэт, спачатку на прыродазнаўчы, а пасле гісторыка-філалагічны факультэт, дзе вучыўся ў 1913—1916 гадах[2].

Не паспеў скончыць навучанне праз Першую сусветную вайну. У 1916 годзе, калі яму споўнілася 20 гадоў і ён стаў паўналетнім, быў прызваны ў расійскае войска. Скончыўшы школу прапаршчыкаў трапіў на Румынскі фронт. Рэвалюцыю 1917 года сустрэў ува Украіне. Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў украінскі нацыянальны рух, праводзіў агітацыю сярод вайскоўцаў 44-га ўкраінскага палка. Сышоў з войска і ад’ехаў на Дон, дзе пабраўся шлюбам з сяброўкай школьных гадоў, дачкой казацкага афіцэра Людмілай Віктараўнай Паляковай. Пасля шлюбу пераехаў у Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя кааператыўныя курсы пры ўніверсітэце імя А. Л. Шаняўскага[2].

Па заканчэнні курсаў працуе інструктарам ад Цэнтральнага саюза льнаводаў у таварыстве кааператываў у Сычоўцы Смаленскай губерні. Пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі ў 1919 годзе пераехаў у Менск, працуе ў Саўнаргасе і займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю. Улетку 1919 года займае пасаду кіраўніка Беларускага цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў[2].

Прынамсі з верасня 1919 года ў Вільні, якая на той час занятая палякамі. Сябра Цэнтральнай беларускай Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Працуе ў Віленскім саюзе кааператываў. Улетку 1920 года захварэў на сухоты, праз сабраныя грамадой грошы атрымлівае лячэнне ў прыватным яўрэйскім шпіталі Мішмэрэс-Хойлім, яго стан палепшыўся. Друкаваў вершы, палітычныя артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Актыўна пісаў вершы і артыкулы па кааперацыі. Аўтар эсэ «Адвечным шляхам» (Вільня, 1921) пра драматызм беларускіх гістарычных лёсаў. 28—30 лістапада на з’ездзе паўнамоцнікаў Віленскага саюза кааператываў абраны на пасаду сакратара. У 1922 годзе яго імя з’яўлялася ў папярэдніх спісах на выбарах у сейм, ён ішоў ад вёскі Дукшты Свянцянскага павета. Вёў геаграфічны гурток у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама заклаў вучнёўскі кааператыў. Найбольшая колькасць публікацый Канчэўскага змешчана ў газеце «Наша будучына», якую выдавала Беларуска рэвалюцыйная арганізацыя, старшынёй якой быў ягоны брат Арсень[2].

Памёр 21 красавіка 1923 года ў Вільні, пахаваны на віленскіх Вайсковых могілках.

Сям’яПравіць

Быў жанаты з Людмілай Канчэўскай (1897—20 снежня 1976, Варшава), дачка Святлана (1919—?).

СветапоглядПравіць

Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі І. Канчэўскага — адданасць беларускай справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб’яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Паэтычная творчасцьПравіць

Вершы друкаваў пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч[3] і Ганна Галубянка. Паэтычная творчасць вызначаецца філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага жыцця, спалучэннем прыгажосці беларускага слова з нацыянальным светапоглядам, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі…», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы…», «На матывы Р. Тагора», верш у прозе «Мы разам…»).

БібліяграфіяПравіць

  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Даследзіны беларускага сьветагляду. Вільня: Беларускае Выдавецкае Т-ства, 1921. 71 с.
  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадмова С.Дубаўца. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 44 с.

Зноскі

  1. Калеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 140 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 21.12.2020. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Быстрык А., 2011
  3. Псеўданім узяты пад моцным уплывам аповесці М. Гарэцкага «Дзьве душы».

ЛітаратураПравіць