Аветык Ісаакя́н (арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան, 18751957) — выдатны армянскі паэт, празаік, публіцыст. Акадэмік АН Арменіі (1943).

Аветык Ісаакян
арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան
Аветык Ісаакян на паштовай марцы Арменіі 2000 года
Аветык Ісаакян на паштовай марцы Арменіі 2000 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 (30) кастрычніка 1875[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1957(1957-10-17)[3][4][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, публіцыст
Гады творчасці 1890-я1957
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр верш, паэма
Мова твораў армянская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна медаль «За абарону Каўказа» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Помнік у Пантэоне імя Камітаса

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875 года ў Александропалі Эрыванскай губерні (цяпер Гюмры, Арменія).

Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі «Геваркян» (1889—1892) і Лейпцыгскім універсітэце. У 1911 годзе быў выгнаны з Расійскай імперыі за рэвалюцыйную дзейнасць. Да 1936 года жыл галоўным чынам за мяжой (Францыя, Швейцарыя і інш.), асабіста быў знаёмы са шматлікімі інтэлектуаламі свайго часу. Ісаакян уваходзіў у Дашнакцуцюн і адзначыўся антысавецкімі выказваннямі.

Па вяртанні ў СССР быў старшынёй СП Армянскае ССР. Акадэмік АН Армянскае ССР (1943). Дэпутат ВС Армянскае ССР 2—4 скліканняў.

У той час Ісаакян знаходзіўся пад абаронай Першага сакратара ЦК КП Арменіі Рыгора Аруцінава. У 1937 годзе ён выкрасліў са спісу прадстаўленых НКУС СССР да арышту шматлікіх вядомых армянскіх дзеячаў, сярод якіх быў і Ісаакян[6]. Таксама для Ісаакяна, як і для некаторых іншых прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі, быў пабудаваны асабняк у Ерэване[7].

Аветык Ісаакян памёр 17 кастрычніка 1957 года. Пахаваны ў Ерэване ў Пантэоне імя Камітаса.

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1892 года. Творчасць цесна звязаная з гісторыяй і культурай армянскага народа, прасякнутая гуманізмам і павагай да чалавечай годнасці. Першы зборнік вершаў «Песні і раны» (1897) вылучаецца лірызмам і напеўнасцю. У філасофскай паэме «Абул Ала Маары» (19011911) тэма трагічнага адзіноцтва моцнае асобы. Аўтар гістарычнай балады «Нашыя продкі» (1917), паэмы «Сасма Мгер» (1919, перапрацаваная ў 1937), зборніка вершаў і апавяданняў «Люлька цярпення» (1928), цыклаў вершаў «Нашыя гісторыкі і нашыя гусаны» (1939), «Маёй радзіме» (1940), «Армянская архітэктура» (1942), патрыятычных вершаў гадоў Вялікае Айчыннай вайны, раману «Уста Каро» (незакончаны)[8].

На беларускую мову творы Ісаакяна перакладалі Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Эдуард Валасевіч[8].

Узнагароды і прэміі правіць

Памяць правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б в Armenian Concise EncyclopediaՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990.
  3. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  4. Исаакян Аветик Саакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  5. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  6. Представители интеллигенции призывают увековечить память руководителя Советской Армении Григория Арутюняна Архівавана 6 кастрычніка 2014. (руск.)
  7. «Я буду просить вас, товарищ Сталин, разобраться в вопросе с Нагорным Карабахом и Нахичеваном» Архівавана 26 мая 2013. (руск.)
  8. а б Ісаакян Аветык Саакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі правіць