Дварэц (Дзятлаўскі раён)

аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Дварэ́ц — аграгарадок у Беларусі, на рацэ Моўчадзь. Цэнтр сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 810 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Дзятлава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Аграгарадок
Дварэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
302
Насельніцтва
810 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовы індэкс
231474
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223817031
Дварэц на карце Беларусі ±
Дварэц (Дзятлаўскі раён) (Беларусь)
Дварэц (Дзятлаўскі раён)
Дварэц (Дзятлаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Дварэц (Дзятлаўскі раён)

Дварэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя правіць

Упершыню Дварэч згадваецца ў XV стагоддзі як уладанне князя Фёдара Даўголдавіча, пазней Свідрыгайлы, з 1451 — канцлера літоўскага Міхала Кезгайлы. У 1516 годзе Мікалай Кезгайла збудаваў тут касцёл, паселішча атрымала статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.

 
Стары касцёл, фота пач. XX ст.

У 15541555 Дварэц знаходзіўся ва ўладанні Івана Гарнастая, з 1555 да канца XVI стагоддзя — Соф'і Кезгайлаўны. У канцы XVI ст. маёнтак перайшоў да Завішаў. У XVII стагоддзі ў тутэйшым касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Боскай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дварэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Слонімскага павета. Станам на 1804 у мястэчку было 59 двароў, у 1870-я — 77 двароў, 2 царквы, касцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крамаў, 3 шынкі, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы.

У Першую сусветную вайну Дварэц занялі нямецкія войскі, пазней бальшавікі. 15 красавіка 1919 згуртаванне польскага войска пад камандаю маёра Лявона Завістоўскага  (польск.) адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[1]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дварэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце.

У 1939 Дварэц увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Дварэц уваходзіў у склад Навагрудскага раёна. Станам на 1971 у вёсцы было 222 двары, на 1993 — 311 двароў, на 1997 — 302 двары.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1830 — 296 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 143, мяшчан-хрысціян і сялян 145, жабракоў 2[2]; 1878 — 625 чал, з іх 170 іўдзеяў[3]
  • XX стагоддзе: 1901 — 1373 чал.; 1971 — 609 чал.; 1993 — 850 чал.[4]; 1997 — 810 чал.

Інфраструктура правіць

У Дварцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, пошта.

Эканоміка правіць

Ільнозавод, дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Палац», сельская гаспадарка.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Новы касцёл, фота 1918

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл

Вядомыя асобы правіць

У вёсцы жыў і пахаваны беларускі грамадскі дзеяч і паэт Віталь Губарэвіч.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Lech Wyszczelski  (польск.). Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. T. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 52—53.
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  3. Dworzec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 236.
  4. Валерый Шаблюк. Дварэц // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 218.

Літаратура правіць

  • Шаблюк, В. Дварэц / Валерый Шаблюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 218. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Dworzec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 236—237.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), С. 77.

Спасылкі правіць