Манастырская аперацыя

Манасты́рская апера́цыя (12 верасня11 снежня 1916 года) — ваенная аперацыя на Салоніцкім фронце Першай сусветнай вайны. Манастырская аперацыя была прадпрынятая саюзнымі войскамі (сербскія, брытанскія, французскія, італьянскія і рускія) супраць войскаў Цэнтральных дзяржаў (балгарскія, нямецкія і асманскія) з мэтай прарыву Салоніцкага фронту, прымусіць Балгарыю выйсці з вайны і аслабіць ціск войскаў Чацвярнога саюза на Румынію. У выніку наступальная аперацыя войскаў Антанты доўжылася тры месяцы і завяршылася захопам горада Манастыр — важнага транспартнага вузла ў Македоніі.

Манастырская аперацыя
Асноўны канфлікт: Салоніцкі фронт Першай сусветнай вайны
Становішча на Салоніцкім фронце ў 1915—1916 гадах
Становішча на Салоніцкім фронце ў 1915—1916 гадах
Дата 12 верасня11 снежня 1916
Месца Біталскі зрэз, Каралеўства Сербія
Вынік Узяцце Манастыра, абмежаваныя поспехі саюзнікаў, стабілізацыя лініі фронту
Праціўнікі
Цэнтральныя дзяржавы:
Сцяг Балгарыі Балгарыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Антанта:
Сцяг Сербіі (1882-1918) Сербія
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Сцяг Каралеўства Італія Італія
Сцяг Расійскай імперыі Расія
Камандуючыя
Сцяг Балгарыі Нікола Жэкаў
Сцяг Балгарыі Клімент Баяджыеў
Сцяг Балгарыі Дзімітр Гешаў
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Ота фон Белаў
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Арнольд фон Вінклер
Чцяг Асманскай імперыі Абдулкерым-паша
Сцяг Сербіі (1882-1918) Петар Боявіч  (руск.)
Сцяг Сербіі (1882-1918) Жываін Мішыч  (руск.)
Сцяг Вялікабрытаніі Джордж Мілн  (руск.)
Сцяг Францыі Марыюс Сарайль  (руск.)
Сцяг Каралеўства Італія Карла Пеціцці дзі Ротэры
Сцяг Расіі М. К. Дзітэрыхс
Сілы бакоў
Балгарыя 8 дывізій
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 2 дывізіі
Чцяг Асманскай імперыі 2 дывізіі
Усяго: 172 пяхотных батальёны і 900 гармат [1]
Сцяг Сербіі (1882-1918) 6 дывізій
Сцяг Вялікабрытаніі 5 дывізій
Сцяг Францыі 4 дывізіі
Сцяг Каралеўства Італія 1 дывізія
Сцяг Расіі 1 брыгада
Усяго: 201 пяхотны батальён, 1025 гармат і 1300 кулямётаў[1]
Страты
Балгарыя 53 000
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 8 000
Усяго: 61 000 забітых, параненых і палонных[1]
Сцяг Сербіі (1882-1918) 27 337
Сцяг Вялікабрытаніі 4 580
Сцяг Францыі 13 786
Сцяг Каралеўства Італія некалькі соцен
Сцяг Расіі 1 116
80 000 чалавек памерлых і эвакуяваных з-за эпідэміі малярыі

Усяго: 130 000 забітых, памерлых ад хвароб, параненых і палонных[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перад наступам правіць

Перадумовы правіць

У жніўні 1916 года Румынія ўступіла ў вайну на баку Антанты і румынская армія пачала наступленне ў Трансільваніі. Паўднёвую мяжу з Балгарыяй прыкрывала саслабленая 3-я румынская армія. Прапановы французскага і рускага бакоў аб сумесным удары па Балгарыі, з поўначы румынскай арміі і з поўдня саюзнымі войскамі Салоніцкага фронту былі адхілены румынскім камандаваннем.

Аднак саюзнае камандаванне, нягледзячы на гэта, прыняла рашэнне правесці наступ у Македоніі і такім чынам аказаць дапамогу румынскай арміі і, па магчымасці, прыцягнуць як мага больш балгарскіх войскаў да Салоніцкага фронту. Балгарскае вярхоўнае камандаванне падазравала аб рыхтуючымся буйнамаштабным наступе саюзных армій на Салоніцкім фронце. Пачаўшаяся 9 жніўня 1916 года атака ля возера Дойран пацвердзілі асцярогі балгарскага камандавання.

У гэтых умовах балгарскае камандаванне прыняло рашэнне апярэдзіць наступ саюзнікаў і нанесці ўдар па войсках Антанты першымі. Планаваліся дзве  (балг.) наступальныя  (балг.) аперацыі балгарскіх войскаў на флангах саюзных армій. 17 жніўня балгарскае наступленне пачалося. Балгарскія падраздзяленні 1-й  (англ.) і 2-й армій прасунуліся на 80-90 км: выйшаўшы да ўзбярэжжа Эгейскага мора, захапіўшы Флорыну, Кавалу, Серэс і Драму. Гэтыя папераджальныя ўдары балгарскай арміі сарвалі саюзны наступ. Адначасова з гэтым становішча румынскай арміі стала цяжкім. Нямецкія, балгарскія і асманскія войскі генерала Макензена, а таксама 3-я балгарская армія  (англ.) генерала Тошава атрымалі важныя перамогі ў Румыніі, узяўшы крэпасць Тутракан і атрымаўшы перамогу пры Добрыче.

Сілы бакоў правіць

У верасні 1916 года на Салоніцкім фронце знаходзіліся наступныя сілы Антанты: 6 сербскіх, 5 брытанскіх, 4 французскіх, 1 італьянская дывізіі і 1 руская пяхотная брыгада. 201 пяхотны батальён, 1025 гармат[3] і 1300 кулямётаў[4], усяго ад 369 000 да 400 000 чалавек. Актыўных жа байцоў у войсках Антанты было 250 000 да 313 000 салдат і афіцэраў.

У складзе сіл Цэнтральных дзяржаў на Салоніцкім фронце знаходзіліся падраздзяленні 1-й і 2-й балгарскіх армій і 11-й германскай арміі — 172 пяхотных батальёна пры 900 гарматах. Усяго ў войсках Цэнтральных дзяржаў было ад 240 000 да 260 000 салдат і афіцэраў. Акрамя гэтага на Эгейскім узбярэжжы (ад Струмы да мяжы з Асманскай імперыяй) знаходзілася 10-я балгарская пяхотная дывізія , у складзе якой знаходзіліся 25 пяхотных батальёнаў, 31 артылерыйская батарэя і 24 кулямёта.

Камандуючы саюзнымі войскамі генерал Сарай планаваў, што французскія войскі прасоўваннем на Фларыну і Манастыр абыдуць правы фланг войскаў Цэнтральных дзяржаў. Таксама планавалася скоўваць як мага больш балгарскіх і нямецкіх войскаў у далінах Вардара і Струмы.

Баявыя дзеянні правіць

Пачатак наступу правіць

12 верасня пасля магутнай двухдзённай артылерыйскай падрыхтоўкі падраздзяленні 3-й сербскай арміі  (англ.) і французскіх войскаў распачалі атаку на пазіцыі 8-й балгарскай пяхотнай дывізіі і узмоцненай пяхотнай брыгады [[палкоўнік]а] Стэфана Тасева  (балг.). У ходзе гэтых баёў сітуацыя для балгараў стала складвацца неспрыяльна. 14 верасня балгарскія войскі адступаюць да Флорыны, пакідаючы некалькі гармат. Сербскія войскі займаюць, пакінуты балгарамі Горнічава  (балг.). Адначасова з гэтымі баямі 12 верасня сербы пачалі атакі на пік Каймакчалан, а брытанскія войскі пачалі спробы пашырыць плацдармы на правым беразе ракі Струмы.

 
Атака балгарскай пяхоты ў Манастыра

Заходні фланг 1-й балгарскай арміі павінен быў трымаць саюзныя арміі на лініі ФлорынаКаймакчалан. Аднак войскі Антанты працягваюць свой наступ і 23 верасня французскія падраздзяленні ўваходзяць у Флорыну. На піку Каймакчалан 1-я брыгада 3-й балгарскай пяхотнай дывізіі стрымлівала лютыя атакі сербскіх войскаў пры падтрымцы французскай цяжкай артылерыі. Баі тут былі цяжкімі для абодвух бакоў. Гладкія і камяністыя схілы хрыбта не забяспечвалі практычна ніякага схову ад агню балгарскіх кулямётаў і французскай цяжкай артылерыі.

Няўдачы балгарскіх войскаў устрывожылі балгарскае і нямецкае камандавання. З прычыны гэтага былі прынятыя змены ў каманднай структуры войскаў Цэнтральных дзяржаў. Замест камандуючага 1-й балгарскай арміі генерала Баяджыева 27 верасня быў прызначаны генерал Гешаў. Акрамя гэтага на Балканы прыбывае германскі генерал Ота фон Белаў і 16 кастрычніка з 1-й балгарскай і 11-й нямецкай армій фармуецца група армій Белава.

Працяг наступу правіць

30 верасня пасля доўгіх і жорсткіх баёў Дрынская дывізія сербскай арміі здолела захапіць пік Каймакчалан. 1-я брыгада 3-й балгарскай дывізіі панесла цяжкія страты, а фронт быў прарваны. Пры гэтым балгары страцілі займаныя пазіцыі і 7 гармат. Ва ўмовах недахопу артылерыі балгара-нямецкае камандаванне прыняло рашэнне не спрабаваць вярнуць страчаныя пазіцыі. Камандуючы 11-й арміяй генерал Вінклер загадаў 8-й дывізіі, 1-й і 3-й брыгадам 6-й пяхотнай дывізіі і двух брыгадам 9-й дывізіі адысці на новыя абарончыя пазіцыі. Патрапаная 1-я брыгада 3-й дывізіі была рэарганізавана. Цяпер замест 9 батальёнаў, у складзе брыгады былі 5 батальёнаў, 4 змешаныя роты, 1 піянерская рота і 7 горных гармат. Новыя абарончыя лініі ад возера Прэспа займалі тры асобныя пяхотныя брыгады (9/2, 2/6 і 1/6 асобныя пяхотныя брыгады), далей да вышынь на ўсход ад ракі Чэрны 8-я пяхотная дывізія, а да вышынь Малая Рупа 1/3 пяхотная брыгада. Далей на ўсход пазіцыі займала 11-я армія і рэшткі 3-й пяхотнай дывізіі.

Баі на струмскім накірунку правіць

Для таго, каб аслабіць ціск на балгарскія і нямецкія войскі на захад ад Вардара, генерал Тодараў прыняў рашэнне сіламі 7-й пяхотнай дывізіі заняць пазіцыі для атакі ля ракі Струмы. Аднак балгарскае камандаванне не дало дазвол Тодараву атакаваць. Гэта дало магчымасць падраздзяленням 10-й брытанскай пяхотнай дывізіі ўмацаваць свае пазіцыі не левым беразе Струмы, у вёскі Каракёй  (балг.). 3 кастрычніка падраздзяленні 10-й пяхотнай дывізіі атакуюць пазіцыі 13-га балгарскага пяхотнага палка каля вёскі Ёнікей. Бой працягваўся цэлы дзень, да балгараў прыбыло падмацаванне ў выглядзе 14-га пяхотнага і 17-га артылерыйскага палкоў. Вёска некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. Усё ж балгарам у канцы дня у ходзе жорсткай рукапашнай сутычкі ўдалося вярнуць сяло пад свой кантроль.

У ходзе начной і апошняй атакі брытанскім войскам усё-такі ўдалося захапіць сяло. Абодва бакі панеслі цяжкія страты ад трапнага ружэйнага і артылерыйскага агню. Пасля гэтага бою 13-ы полк быў рэарганізаваны, замест 5 батальёнаў у палку было сфармавана 4 батальёны. Пасля гэтага 4 кастрычніка балгары займаюць пазіцыі на вышынях на ўсход. Пасля гэтых баёў ніякіх сур’ёзных сутыкненняў на струмскім накірунку адзначана не было.

Падрыхтоўка да вырашальных баях правіць

Падчас гэтых баёў сілы Балгарыі былі на зыходзе. Балгарская армія адначасова кантралявала тэрыторыі і вяла баявыя дзеянні ў Албаніі, Македоніі і Дабруджы. У гэтых умовах балгарскае камандаванне звярнулася да германскім саюзнікаў з просьбай аказаць дапамогу на Салоніцкім фронце. Аднак з-за цяжкіх баёў на Соме і ліквідацыі наступстваў наступу Брусілава, Германія не мела магчымасці аказаць дапамогу балгарскім саюзнікам. У выніку германскае і балгарскае камандавання звярнуліся за дапамогай да Асманскай імперыі. Немцам і балгарам удалося пераканаць Энвер-ару даслаць турэцкія войскі на Салоніцкі фронт. У кастрычніку 1916 года на пазіцыі ў раёне ракі Струмы прыбыла 50-я турэцкая пяхотная дывізія (11 900 чалавек). Пазней прыбыла 46-я пяхотная дывізія (12 600 чалавек), абодва турэцкіх падраздзялення сфармавалі 20-ы армейскі корпус, які знаходзіўся ў Македоніі да мая 1917 года. Гэтая дапамога асманскіх саюзнікаў, дазволіла вызваліць некаторыя балгарскія падраздзялення для ўмацавання 11-й арміі[5].

30 верасня генерал Жофр праінфармаваў генерала Сарая аб плануемым наступе  (англ.) румынскіх войскаў пад камандаваннем генерала Авярэску у Дабруджы супраць 3-й балгарскай арміі і планы фарсіравання Дуная паміж Русэ і Тутраканам.

Камандуючы саюзнымі войскамі на Салоніцкім фронце планаваў рашучым ударам па 11-й арміі прарваць фронт і энергічным наступам, разам з руска-румынскімі войскамі, надыходзячымі з поўначы, вывесці Балгарыю з вайны.

4 кастрычніка французскія і рускія войскі перайшлі ў атаку ў накірунку Манастыра, а 1-я і 3-я сербскія арміі нанеслі ўдар у Чэрны. 2-я сербская армія  (англ.) атакавала пазіцыі 3-й балгарскай дывізіі ў напрамку Добра Поле. Войскі Антанты мелі 103 пяхотных батальёна і 80 артылерыйскіх батарэй супраць 65 пяхотных батальёнаў і 57 артылерыйскіх батарэй армій Цэнтральных дзяржаў.

Баі на Чэрне і захоп Манастыра правіць

 
Руская пяхотная брыгада генерала Дзітэрыхса на маршы. Македонія. 1916 год

Бітва на рацэ Чэрна пачалася з спробаў сербскіх войскаў замацавацца на яе паўночным беразе. Першапачаткова прасоўванне сербскіх войскаў было павольным, а на захадзе атакі рускіх і французаў былі адбітыя. На працягу наступных тыдняў адбываліся шматлікія атакі саюзнікаў і контратакі балгараў. Паступова тэмп саюзнага наступу ўзрастаў з-за перавагі армій Антанты ў артылерыі. Балгарскае і нямецкае камандаванне спрабавалі стабілізаваць становішча перакідкай балгарскіх войскаў на дадзены ўчастак падраздзяленняў 1-й і 2-й балгарскіх армій.

За час баёў на Чэрне 4 нямецкіх і 14 балгарскіх пяхотных палкоў актыўна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. У канцы кастрычніка рускім і французскім войскам усё ж удалося прарваць фронт. Аднак неўзабаве зноў былі спыненыя войскамі Цэнтральных дзяржаў. У гэты час атакі саюзнікаў у Манастыра падтрымлівала і італьянская пяхотная дывізія.

Генерал Ота фон Белаў прыняў рашэнне пакінуць Манастыр. 18 лістапада, калі яшчэ працягваліся жорсткія баі, генерал Вінклер аддаў загад падраздзяленням 11-й арміі заняць новыя абарончыя пазіцыі на поўнач ад горада. Балгарскі камандуючы Нікола Жэкаў быў супраць рашэння нямецкага камандавання, аднак перашкодзіць нямецкаму камандаванню не змог. 19 лістапада французскія і рускія войскі ўвайшлі ў Манастыр. Балгарскія войскі стварылі новую лінію абароны, якая праходзіла па піку Чырвоная сцяна — вышыня 1248 — вышыня 1050 — Макава — Градзешніца. Пасля гэтага саюзныя войскі распачалі спробу прарваць гэтую новую лінію абароны, аднак з-за недахопу сіл і стомленасці войскаў усе атакі сербскіх і французскіх войскаў былі адбітыя. Лінія фронту стабілізавалася, 11 снежня саюзнае камандаванне спыніла наступ.

Вынікі наступу правіць

У ходзе аперацыі па захопу Манастыра, саюзныя арміі страцілі каля 50 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі (найбольшыя страты панесла сербская армія). Акрамя гэтага каля 80 000 чалавек памерлі і захварэлі падчас эпідэміі малярыі, для многіх патрабавалася эвакуацыя з Салоніцкага фронту. У выніку агульныя страты Антанты склалі 130 000 чалавек, што складала 30 % сіл саюзнікаў на Балканах. Саюзныя арміі прасунуліся ў сярэднім на 50 км на поўнач і захапілі важны транспартны вузел у Македоніі[6]. Аднак гэта не выратавала румынскую армію ад паражэнняў і Балгарыя не была выведзена з вайны.

Балгарскія і нямецкія войскі страцілі 61 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Новая лінія абароны прайшла на поўнач ад Манастыра і балгарская артылерыя дамінавала над горадам. Гэтая лінія абароны захавалася практычна да самага заканчэння баявых дзеянняў на Салоніцкім фронце.

Акрамя гэтага ўпершыню пасля адступлення з тэрыторыі сваёй краіны, сербская армія здолела ўступіць на тэрыторыю Сербіі. Балгарскае і нямецкае камандаванні ў цэлым таксама былі задаволеныя заканчэннем кампаніі 1916 года, а камандуючы балгарскай арміі генерал Жэквў назваў баі на Чэрне «легендарнымі» з пункту гледжання трываласці балгарскай абароны.

Зноскі

  1. а б в Корсун Н. Г. Балканский фронт мировой войны. — 1939. — С. 71.
  2. Корсун Н. Г. Балканский фронт мировой войны. — 1939. — С. 76—77.
  3. Tucker, Spencer (2005). World War I: encyclopedia. M — R, Volume 3. p.810 (англ.)
  4. Luigi Villari.The Macedonian campaign.p.42 (англ.)
  5. Hall, Richard (2010). Balkan Breakthrough: The Battle of Dobro Pole 1918. — Indiana University Press, 1976. — P. 74. — ISBN 0253354528.) (англ.)
  6. Дошкинов. Боятъ на Малка Нидже 12-14.09.1916.Артилерийски прегледъ, година 5, кн. 7 и 8, януарий 1932 стp. 722. (балг.)

Літаратура правіць

На рускай мове:

На англійскай мове:

На балгарскай мове: