Скідзельскі раён

Скі́дзельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Скідзель.

Скідзельскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіць у Беластоцкая вобласць (1940—1944), Гродзенская вобласць (1944—1962)
Адміністрацыйны цэнтр Скідзель
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 25 снежня 1962
Скідзельскі раён на карце

Гісторыя правіць

Скідзельскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 11 сельсаветаў:

Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Азёры і рабочы пасёлак Лунна.

25 лістапада 1940 года да Скідзельскага раёна былі таксама далучаныя Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы скасаванага Парэцкага раёна. 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новаўтворанай Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Лаўненскі і Стралецкі сельсаветы. 16 снежня 1955 года рабочы пасёлак Лунна і гарадскі пасёлак Азёры набылі статус вёсак. 5 красавіка 1960 года Дубненскі сельсавет быў перададзены ў склад Мастоўскага раёна. 25 лютага 1961 года Жыліцкі сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі. 23 мая 1962 года да раёна далучаны Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Астрына з Астрынскім пассаветам Шчучынскага раёна[1].

25 снежня 1962 года раён быў скасаваны, Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і Астрынскі пассавет вернуты Шчучынскаму раёну; Багатырэвіцкі, Берштаўскі, Глінянскі, Жытамлянскі, Лунненскі, Наварудскі і Скідзельскі сельсаветы перададзены Гродзенскаму раёну.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура правіць