Сяўру́га (Acipenser stellatus) — прахадная рыба роду асятры сямейства асятровыя. Пашырана ў басейнах Каспійскага, Чорнага і Азоўскага мораў.

Сяўруга
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenser stellatus Pallas, 1771

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161078
NCBI  7903

Даўжыня сяўругі дасягае 2,2 м, маса да 80 кг. Цела пакрытае пяццю радамі касцяных пласцінак (жучак). Ніжняя губа перарваная. Ад іншых асятровых рыб адрозніваецца больш выцягнутым і пляскатым рылам.

Корміцца дробнай рыбай, воднымі беспазваночнымі. Здзяйсняе вялікія кармавыя міграцыі. У прэснай вадзе корміцца мала. На нераст заходзіць у рэкі (у буйныя рэкі — на 200—600 км ад вусця). Нераст у перыяд з красавіка па верасень. Пладавітасць да 600 тысяч ікрынак дыяметрам каля 3 мм[1].

З'яўляецца аб'ектам развядзення і промыслу. Атрыманы гібрыды сяўругі са сцерляддзю, асятром, шыпам.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць