Шанхай Мастэрс 2009 (снукер)

Шанхай Мастэрс 2009 (англ.: Shanghai Masters 2009, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 13 верасня 2009 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £300,000 (на £18,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £55,000 атрымаў пераможца (на £3,000 больш, чым у мінулым годзе).

Шанхай Мастэрс 2009
Сезон 2009/2010
Тэрміны 7 — 13 верасня 2009
Арэна Шанхайская гранд-сцэна
Горад Шанхай
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Roewe
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £300,000
Прызавыя пераможцы £55,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фіналіст Сцяг Кітая Лян Вэньбо
Лік 10:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 39
Колькасць матчаў 37
Найвышэйшая серыя 133 (Шон Мёрфі)
(кваліфікацыя: 138 (Дамінік Дэйл))
←2008Шанхай Мастэрс2010→
Снукерны сезон 2009/2010
←ПЧС2 Гран-пры→

Турнір правіць

 
Раён Сюйхой, Шанхай.

Шанхай Мастэрс 2009 года стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.

Шанхай Мастэрс 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся першым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.

Матчы асноўнай стадыі турніру (37 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага ў Pontin's Centre у Прэстаціне, Уэльс.

Прызавыя грошы правіць

Кампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £18,000 і склаў £300,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £3,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2008 года атрымаў пераможца турніру — £55,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£55,000
Фіналіст
£28,000
Паўфіналісты
£14,000
Чвэрцьфіналісты
£7,525
1/8 фіналу
£5,370
1/16 фіналу
£3,640
1/24 фіналу
£2,050
1/32 фіналу
£1,400
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Агульны прызавы фонд
£300,000

Рэйтынгавыя ачкі правіць

Шанхай Мастэрс 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як на Гран-пры і адкрытым чэмпіянаце Кітая. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7,000
Фіналіст
5,600
Паўфіналісты
4,480
Чвэрцьфіналісты
3,500
1/8 фіналу
2,660
1/16 фіналу
1,960
980
1/24 фіналу (квал.)
1,610
805
1/32 фіналу (квал.)
1,260
630
1/40 фіналу (квал.)
910
455
1/48 фіналу (квал.)
560
280


Уайлдкард раўнд правіць

Пяць кітайскіх аматараў і два аматара з іншых азіятскіх краін атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Тан Цзюнь, Цянь Пэнфэй, Адыт’я Мехта, Махамед Шэхаб, Юй Дэлу, Лі Янь і Шы Ханьцын. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Маркуса Кэмбэла, Эндру Хігінсана, Кена Доэрці, Грэма Дота, Найджэла Бонда, Джэрарда Грына і Мэцью Сэлта.

Першы гулец Лік Другі гулец
  Маркус Кэмбэл 5-1   Тан Цзюнь
  Эндру Хігінсан 1-5   Цянь Пэнфэй
  Кен Доэрці 5-0   Адыт’я Мехта
  Грэм Дот 5-3   Махамед Шэхаб
  Найджэл Бонд 5-4   Юй Дэлу
  Джэрард Грын 4-5   Лі Янь
  Мэцью Сэлт 5-0   Шы Ханьцын

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1    Рыкі Уолдэн 5  
   Марк Кінг 1  
  1    Рыкі Уолдэн 5  
  11    Стывен Хендры 1  
11    Стывен Хендры 5
   Маркус Кэмбэл 4  
  1    Рыкі Уолдэн 3  
     Лян Вэньбо 5  
15    Пітэр Эбдан 1  
   Лян Вэньбо 5  
     Лян Вэньбо 5
  6    Алістэр Картэр 0  
6    Алістэр Картэр 5
   Цянь Пэнфэй 3  
     Лян Вэньбо 6  
  5    Шон Мёрфі 5  
5    Шон Мёрфі 5  
   Майкл Холт 1  
  5    Шон Мёрфі 5
     Джэймі Коўп 0  
13    Джо Пэры 4
   Джэймі Коўп 5  
  5    Шон Мёрфі 5
     Кен Доэрці 0  
10    Ніл Робертсан 4  
   Кен Доэрці 5  
     Кен Доэрці 5
     Бары Хокінс 4  
4    Стывен Магуайр А
   Бары Хокінс П  
   Лян Вэньбо 5
3    Роні О’Саліван 10
3    Роні О’Саліван 5  
   Грэм Дот 0  
  3    Роні О’Саліван 5  
  9    Марка Фу 2  
9    Марка Фу 5
   Найджэл Бонд 4  
  3    Роні О’Саліван 5  
  14    Дзін Цзюньхуэй 3  
14    Дзін Цзюньхуэй 5  
   Стывен Лі 2  
  14    Дзін Цзюньхуэй 5
     Сцюарт Бінэм 2  
8    Марк Сэлбі 3
   Сцюарт Бінэм 5  
  3    Роні О’Саліван 6
  2    Джон Хігінс 1  
7    Раян Дэй 5  
   Лі Янь 3  
  7    Раян Дэй 5
     Мэцью Стывенс 1  
12    Марк Ален 2
   Мэцью Стывенс 5  
  7    Раян Дэй 1
  2    Джон Хігінс 5  
16    Марк Уільямс 5  
   Джо Свэйл 3  
  16    Марк Уільямс 1
  2    Джон Хігінс 5  
2    Джон Хігінс 5
   Мэцью Сэлт 2  

Фінал правіць

У пачатку сезона 2009/2010 Лян Вэньбо атрымаў свой першы прафесійны тытул на турніры Beijing International Challenge у ліпені, перамогшы ў фінальным матчы Стывена Магуайра з лікам 7:6, а праз тыдзень дайшоў да фіналу General Cup International у Ганконгу, дзе саступіў Рыкі Уолдэну з лікам 2:6. Для Роні О’Салівана Шанхай Мастэрс стаў першым турнірам сезона.

Лян Вэньбо стаў першым кітайскім снукерыстам, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс. Да гэтага фіналістамі турніру станавіліся толькі англічане і валійцы.

Для 22-гадовага кітайца фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на чэмпіянаце свету 2008 года, дзе саступіў Роні О’Салівану. У прафесійнай кар'еры О'Салівана гэты фінал стаў 32-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 10 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Шанхайская гранд-сцэна, Шанхай, Кітай, 13 верасня 2009.
Лян Вэньбо
  Кітай
5–10 Роні О’Саліван (3)
  Англія
Дзённая сесія: 2–70 (70), 59–66, 53–78, 67–27, 0–87 (80), 81–0 (81), 7–75 (75), 31–99 (91), 89–0 (89)
Вячэрняя сесія: 63–9, 0–109 (109), 62–51, 26–85 (56), 43–77 (69), 0–71 (71)
81 Найвышэйшая серыя 109
0 Соценныя серыі 1
2 Серыі 50+ 8

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў правіць

У 37 матчах Шанхай Мастэрс гульцы аформілі 24 соценныя серыі, што на 15 сэнчуры менш, чым у 2008 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 164 брэйкаў, што ў сярэднім азначае амаль 4,5 паўсоценных серый у матчы.

Лідарамі па колькасці соценных серый сталі пераможца турніру Роні О'Саліван і паўфіналіст Шон Мёрфі, якія зрабілі па 3 сэнчуры-брэйкі. Па колькасці серый «50+» лідарамі таксама сталі О'Саліван (20 брэйкаў) і Мёрфі (15 брэйкаў), а таксама фіналіст спаборніцтва Лян Вэньбо (14 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Шон Мёрфі, які аформіў серыю ў 133 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Джэймі Коўпа.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
  Шон Мёрфі 15 3 12 133, 123, 106; 86, 85, 78, 75, 75, 74, 68, 66, 62, 58, 53, 51
  Дзін Цзюньхуэй 10 2 8 132, 101; 99, 93, 88, 74, 66, 61, 58, 57
  Кен Доэрці 7 1 6 129; 85, 79, 66, 63, 51, 50
  Мэцью Сэлт 5 2 3 128, 104; 80, 73, 50
  Рыкі Уолдэн 9 2 7 122, 103; 84, 83, 73, 63, 59, 55, 51
  Мэцью Стывенс 3 2 1 120, 118; 69
  Раян Дэй 7 2 5 118, 111; 71, 69, 64, 58, 57
  Лян Вэньбо 14 2 12 118, 102; 89, 84, 81, 74, 73, 71, 70, 60, 59, 59, 59, 57
  Цянь Пэнфэй 8 2 6 110, 101; 90, 82, 74, 64, 56, 56
  Роні О’Саліван 20 3 17 109, 101, 101; 99, 91, 83, 81, 80, 75, 74, 73, 71, 70, 70, 69, 66, 64, 62, 56, 53
  Грэм Дот 5 1 4 102; 64, 60, 56, 55
  Сцюарт Бінэм 3 1 2 101; 94, 81
  Марк Уільямс 4 1 3 101; 66, 60, 55
  Джо Пэры 2 0 2 97, 68
  Джон Хігінс 8 0 8 92, 84, 81, 79, 69, 69, 64, 51
  Марка Фу 5 0 5 88, 67, 56, 51, 51
  Алістэр Картэр 2 0 2 88, 60
  Найджэл Бонд 6 0 6 85, 81, 73, 71, 64, 58
  Юй Дэлу 2 0 2 84, 65
  Стывен Хендры 5 0 5 81, 78, 68, 68, 52
  Лі Янь 7 0 7 78, 75, 71, 60, 59, 55, 51
  Марк Кінг 1 0 1 78
  Марк Ален 1 0 1 78
  Джэрард Грын 1 0 1 75
  Джэймі Коўп 2 0 2 71, 64
  Маркус Кэмбэл 4 0 4 66, 65, 54, 50
  Бары Хокінс 1 0 1 64
  Ніл Робертсан 2 0 2 62, 51
  Марк Сэлбі 2 0 2 60, 60
  Джо Свэйл 3 0 3 52, 52, 51
Увогуле 164 24 140 Найвышэйшы брэйк: 133 (Шон Мёрфі)

Нататкі правіць

  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Зноскі

Спасылкі правіць