Шанхай Мастэрс, снукер

Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2007 годзе і з таго часу штогод праходзіць на шанхайскай гранд-сцэне у Шанхаі, Кітай. Шанхай Мастэрс стаў пятым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2016/2017 і адным з чатырох рэйтынгавых пяршынстваў, якія праходзяць на тэрыторыі Кітая (разам з World Open, International Championship і адкрытым чэмпіянатам Кітая). У 2016 годзе Bank of Communications у шосты раз запар стаў спонсарам Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру ў 2016 годзе склаў £465,200, перасягнуўшы прызавыя фонды ўсіх рэйтынгавых турніраў, апроч чэмпіянату свету, чэмпіянату Вялікабрытаніі і іншых кітайскіх спаборніцтваў.

Шанхай Мастэрс
Фота
Лагатып Шанхай Мастэрс
Год заснавання: 2007
Арэна: Шанхайская гранд-сцэна
Горад: Шанхай
Краіна: Кітай
Спонсар: Bank of Communications (2011–...)
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £465,200 (2015–...)
Колькасць удзельнікаў: 136 (2010–...)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
(другі тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 2:

Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Джэймі Коўп (2008)
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (2012)
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (2016)

Апошні турнір
Шанхай Мастэрс 2016

Турнір праходзіць на працягу тыдня ў верасні (першы розыгрыш 2007 года праходзіў у жніўні, а розыгрыш 2008 года — у канцы верасня і пачатку кастрычніка), а фінал гуляецца на працягу двух гульнявых сесій у апошнюю нядзелю.

Фармат Шанхай Мастэрс складаецца з чатырох кваліфікацыйных раўндаў, якія праходзяць прыкладна за месяц да пачатку турніру. У асноўную стадыю трапляюць 16 першых сеяных (аўтаматычна), 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда і 8 уладальнікаў уайлдкард (у 2008 і 2009 гадах удзельнічала па 7 уладальнікаў уайлдкард), якія гуляюць у папярэднім раўндзе супраць 8-мі ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю да спаборніцтва. Пасля гэтага, 32 снукерысты гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу.

Кітаец Дзін Цзюньхуэй з'яўляецца адзіным снукерыстам, які двойчы здабыў перамогу на Шанхай Мастэрс (2013, 2016). Роні О'Саліван (2008, 2009) і Марк Сэлбі (2011, 2016) па два разы выходзілі ў фінал, але выйгралі толькі па аднаму тытулу, а Джад Трамп два разы саступаў у фінальных паядынках (2012, 2015).

Змест

ГісторыяПравіць

Напярэдадні турніруПравіць

 
Стыў Дэвіс — пераможца Кітай Мастэрс 1986, першага прафесійнага турніру ў Шанхаі

У 1979 годзе ў індыйскам горадзе Бамбеі (цяперашні Мумбаі) прайшло два першых снукерных першынства на тэрыторыі Азіі з удзелам прафесійных ігракоў — Bombay International. З 1983 года запрашальныя турніры пачалі з'яўляцца ў краінах усходняй Азіі: Тайландзе, Ганконгу, Малайзіі, Сінгапуры. У іх прымалі ўдзел лепшыя снукерысты з Вялікабрытаніі і мясцовыя аматары. У верасні 1986 года ў Шанхаі прайшоў першы прафесійны снукерны турнір на тэрыторыі КітаяКітай Мастэрс (англ.: China Masters 1986). Турнір меў статус запрашальнага, і ў ім прынялі ўдзел лідар сусветнага рэйтынгу і фіналіст чэмпіянату свету 1986 Стыў Дэвіс, трэці нумар афіцыйнага рэйтынгу Дэніс Тэйлар з Паўночнай Ірландыі, чвэрцьфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 1985 года і чэмпіянату свету 1986 года Тэры Грыфітс з Уэльса, а таксама кітайскія аматары Сун Лунь Пак і Цзун Чунь Хун і аматар з Сінгапура Лім Кун Гуань. У фінале турніру Стыў Дэвіс перайграў Тэры Грыфітса з лікам 3:0, а з азіятскіх ігракоў толькі Сун Лунь Пак здолеў выйграць фрэйм у матчы супраць Грыфітса. З 1987 па 1992 год (з перапынкам у 1989 годзе) у Пекіне штогод стаў праходзіць запрашальны турнір Kent Cup (у 1992 годзе — Kent Classic), удзельнікамі якога былі Стыў Дэвіс, Джымі Уайт, Вілі Торн, Алекс Хігінс, Джон Пэрат і іншыя вядомыя снукерысты. У жніўні 1989 года ў Азіі прайшлі першыя рэйтынгавыя турніры — адкрыты чэмпіянат Ганконга і адкрыты чэмпіянат Азіі ў Тайландзе, пераможцамі якіх сталі Майк Халет і Стывен Хендры адпаведна. Праз год, у кастрычніку і лістападзе 1990 года, адкрыты чэмпіянат Азіі праходзіў у кітайскім горадзе Гуанчжоу і стаў першым рэйтынгавым турнірам, які праходзіў на тэрыторыі Кітая. Фармат спаборніцтва не прадугледжваў удзел аматараў, і таму кітайскіх ігракоў на ім не было. Адзіным азіятам на турніры быў прфесіянал з Ганконга Фрэнкі Чань, які дайшоў да 1/8 фіналу чэмпіянату. У фінальным матчы шатландзец Стывен Хендры перамог Дэніса Тэйлара з лікам 9:3 і ў другі раз запар стаў пераможцам адкрытага чэмпіянату Азіі. Напрыканцы 1990-х у Гуанчжоу прайшло некалькі запрашальных турніраў, пераможцамі якіх сталі Стыў Дэвіс, Роні О'Саліван і Тоні Драга, а ў 1997 годзе ў Пекіне быў заснаваны турнір China International, які пазней быў перайменваны ў адкрыты чэмпіянат Кітая і тройчы праходзіў у Шанхаі. У 1999 годзе турнір атрымаў статус рэйтынгавага, стаўшы першым штогадовым рэйтынгавым спаборніцтвам у Кітаі. Адкрыты чэмпіянат Кітая ўключаў у сябе папярэдні ўайлдкард раўнд, дзе мясцовыя аматары гулялі супраць прафесійных гульцоў за права трапіць у асноўную сетку першынства, і ўжо на China International 1999 кітаец Пан Вэйго, які пазней стаў прафесіяналам, перайграў Пітэра Лайнса ў уайлдкард раўндзе і выйшаў у 1/16 фіналу турніру. У 2005 годзе 18-гадовы Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які атрымаў уайлдкард ад арганізатараў, выйграў шэсць паядынкаў у рамках адкрытага чэмпіянату Кітая, уключаючы фінальны матч супраць сяміразовага чэмпіёну свету Стывена Хендры, і стаў першым пераможцам рэйтынгавага турніру з Кітая і самым маладым пераможцам рэйтынгавага турніру пасля Роні О'Салівана, які перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1993 года ва ўзросце 17 гадоў. Гэтая перамога стала штуршком для папулярызацыі снукера сярод кітайскага насельніцтва, што пазней прывяло да з'яўлення шматлікіх прафесійных снукерыстаў з Кітая.

2007: Заснаванне і дэбютны розыгрышПравіць

 
Дамінік Дэйл — пераможца першага розыгрышу Шанхай Мастэрс у 2007 годзе

У сярэдзіне 2000-х гадоў у Вялікабрытаніі выйшаў закон аб забароне тытунёвым кампаніям спансаваць спартыўныя падзеі на тэрыторыі краіны, у сувязі з чым прафесійны снукер згубіў амаль усіх буйных спонсараў, а прызавыя фонды на рэйтынгавых турнірах рэзка знізіліся. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера павінна была шукаць новыя магчымасці для вяртання спорту на былы ўзровень і ў 2007 годзе сумесна з кітайскай асацыяцыяй більярда і снукера яна заснавала другі рэйтынгавы турнір у Кітаі, Шанхай Мастэрс, а таксама падпісала з ёй кантракт, згодна з якім адкрыты чэмпіянат Кітая і новы шанхайскі турнір павінны былі праходзіць штогод у бліжэйшыя пяць гадоў. Такім чынам, у каляндары мэйн-тура з'явіўся другі рэйтынгавы турнір у Кітаі, а сезон 2007/2008 стаў першым у гісторыі снукера, калі на тэрыторыі Кітая, дзе хутка расла папулярнасць снукера, было праведзена два чэмпіянату рэйтынгавага ўзроўню.

Першы турнір прайшоў з 6 па 12 жніўня 2007 года і стаў першым рэйтынгавым спаборніцтвам сезона. Арэнай для праведзення чэмпіянату была абраная шанхайская гранд-сцэна, якая ўжо састарэла ў параўнанні з сучаснымі спартовымі аб'ектамі, але актыўна выкарыстоўваецца для забаўляльных мерапрыемстваў. Прызавы фонд дэбютнага турніру склаў £250,000, перасягнуўшы такія рэйтынгавыя першынствы як трафей Паўночнай Ірландыі і адкрыты чэмпіянат Уэльса. На Шанхай Мастэрс 2007 прыняло ўдзел 102 удзельніка, з якіх 40 (16 першых сеяных ігракоў, 16 ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю і 8 уладальнікаў уайлдкард) гулялі ў асноўнай стадыі спаборніцтва. Турнір уключаў у сябе ўайлдкард раўнд, дзе восем кітайскіх аматараў змагаліся з васьмю снукерыстамі, якія прайшлі кваліфікацыю, за месцы ў асноўнай сетцы турніру. Тры непрафесійных кітайскіх іграка патрапілі ў 1/16 фіналу, але ніводны з іх не здолеў прабіцца далей. Дамінік Дэйл, які ў першым фрэйме стартавага паядынку ўайлдкард раўнда супраць Лю Чуана выканаў серыю ў 116 ачкоў, стаў аўтарам першага сэнчуры ў гісторыі Шанхай Мастэрс. На тым жа этапе Сцюарт Пэтман аформіў першую перамогу «пад нуль» на турніры, разграміўшы Цаа Кайшэна з лікам 5:0, а Ян Цынцянь і Скот Мак-Кензі згулялі першы вырашальны фрэйм у гісторыі спаборніцтва, пераможцам якога стаў аматар з Кітая. Дзін Цзюньхуэй стаў адзіным кітайскім снукерыстам, які здолеў пераадолець бар'ер 1/16 фіналу чэмпіянату, але саступіў у другім крузе. У фінал Шанхай Мастэрс 2007 прайшлі два валійскіх іграка, Дамінік Дэйл, які займаў 31-ы нумар у рэйтынгу і ў другі раз у сваёй кар'еры патрапіў у рэйтынгавы фінал пасля перапынку ў 10 гадоў, перамогшы на сваім шляху да вырашальнага паядынку Роры МакЛаўда ў кваліфікацыі (5:0), Лю Чуана ў уайлдкард раўндзе (5:0), экс-чэмпіёна свету Кена Доэрці (5:3), Эдрыяна Ганэла (5:1), Дэйва Харальда на чвэрцьфінальнай стадыі (5:1) і фіналіста чэмпіянату свету 2007 Марка Сэлбі (6:3) у паўфінале, і Раян Дэй, які займаў 16-ы радок у сусветным рэйтынгу і на сваім шляху да фінальнага матча адолеў Тоні Драгу (5:1), Яна Мак-Калаха (5:3), экс-фіналіста чэмпіянату свету суайчынніка Мэцью Стывенса (5:4) і чэмпіёна свету 2006 Грэма Дота з Шатландыі ў паўфінальным паядынку (6:2). Такім чынам фінал стартавага розыгрышу чэмпіянату стаў першым рэйтынгавым фіналам, у якім перасякліся два снукерыста з Уэльса, з 2000 года, калі ў фінале чэмпіянату свету гулялі Мэцью Стывенс і Марк Уільямс. У фінальным паядынку Дэйл саступаў суперніку з лікам 2:6 пасля першай сесіі, аднак здзейсніў цудоўны «камбэк», выйграўшы восем партый запар і зрабіўшы найвышэйшы брэйк на турніры ў 143 бала, і выйграў другі рэйтынгавы тытул у сваёй прафесійнай кар'еры. Нягледзячы на даволі высокі ўзровень гульні снукерыстаў, у сувязі с тым, што большасць сярыйных гульцоў прайграла ў пачатку першынства, на Шанхай Мастэрс 2007 было зроблена толькі 18 соценных серый (у сярэднім 0,47 сэнчуры ў матчы).

2008: Другая запар перамога нясеянага гульцаПравіць

 
Джэймі Коўп — аўтар першага максімальнага брэйка ў гісторыі Шанхай Мастэрс

Больш, чым праз год, 29 верасня 2008 года, стартаваў другі розыгрыш Шанхай Мастэрс, які стаў другім рэйтынгавым першынствам сезона 2008/2009. У 2008 годзе ў турніра з'явіўся спонсар — аўтамабільная марка Roewe, створаная дзяржаўнай аўтамабілебудаўнічай кампаніяй SAIC Motor у 2006 годзе, прызавы фонд спаборніцтва павысіўся да £282,000, а афіцыйнай назвай чэмпіянату стала Roewe Shanghai Masters 2008. Колькасць уладальнікаў уайлдкард знізілася з васьмі да сямі снукерыстаў, але ўсе кітайскія аматары саступілі ў папярэднім раўндзе. Леташні чэмпіён Дамінік Дэйл, які атрымаў першы нумар пасеву ў якасці дзеючага пераможцы, прайграў у першым жа матчы 51-гадоваму шасціразоваму чэмпіёну свету Стыву Дэвісу з лікам 4:5. Апроч таго, у 1/16 фіналу вылецелі два адзіныя гульцы з Кітая: Дзін Цзюньхуэй прайграў Дэйву Харальду з лікам 3:5, а Лян Вэньбо быў разгромлены леташнім фіналістам Раянам Дэем — 0:5. Джэймі Коўп, які без гульні прайшоў у 1/8 фіналу, у трэцім фрэйме матча супраць Марка Уільямса выканаў першы максімальны брэйк у гісторыі Шанхай Мастэрс, але саступіў двухразоваму чэмпіёну свету з лікам 2:5. Гэты максімум стаў 64-м у гісторыі снукера, другім на рэйтынгавых турнірах у Кітаі (Стывен Магуайр зрабіў першы на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2008) і другой максімальнай серыяй у кар'еры Коўпа (першы максімум ён аформіў падчас Гран-пры 2006 года). Першым фіналістам Шанхай Мастэрс 2008 стаў 35-ы нумар сусветнага рэйтынгу Рыкі Уолдэн, які да гэтага ніколі не праходзіў далей за 1/4 фіналу на рэйтынгавых спаборніцтвах. На сваім шляху да фіналу ён прадэманстраваў выдатную гульню і перамог Лі Спіка (5:3) і Яна Мак-Калаха (5:2) у кваліфікацыі, Чжана Аньду (5:0) у ўайлдкард раўндзе, Стывена Хендры (5:4), Ніла Робертсана (5:4), прайграючы па ходзе паядынку з лікам 1:4, і Стыва Дэвіса (5:2) у першы раўндах асноўнай сеткі і Марка Сэлбі (6:4) у паўфінальным матчы, прайграючы з лікам 1:4 і выйграўшы 5 партый запар. Яго супернікам у вырашальным паядынку стаў лідар рэйтынгу і чэмпіён свету Роні О'Саліван, які выйшаў у трэці рэйтынгавы фінал запар, выйграўшы да гэтага на чэмпіянаце свету ў маі і трафеі Паўночнай Ірландыі ў жніўні 2008 года. Яго пераможная серыя складала ўжо 14 матчаў і ён мог стаць чацвёртым снукерыстам у гісторыі, які выйграў тры рэйтынгавыя спаборніцтвы запар. На шанхайскім турніры ён перайграў Сцюарта Пэтмана (5:2), Джо Пэры (5:3), Марка Уільямса (5:3) і Стывена Магуайра (6:5) у паўфінале. Першая палова фінальнага паядынку праходзіла ў барацьбе і скончылася з лікам 5:4 на карысць О'Салівана, але 25-гадовы Уолдэн лепей правёў канцоўку гульні і скончыў фінал перамогай з лікам 10:8, здабыўшы першы рэйтынгавы тытул у сваёй кар'еры. Такім чынам, на Шанхай Мастэрс перамогу другі раз запар атрымаў нясеяны гулец. Колькасць соценных серый, зробленых падчас турніру, перасягнула леташняе спаборніцтва больш, чым у 2 разы, і склала 39 сэнчуры (у сярэднім 1,05 соцен у матчы), па сённяшні дзень застаючыся рэкордным паказчыкам Шанхай Мастэрс.

2009: Поспех з другой спробыПравіць

З 2009 года Шанхай Мастэрс стаў праходзіць у пачатку—сярэдзіне верасня. У сезоне 2009/2010 спыніў сваё існаванне трафей Паўночнай Ірландыі, у выніку чаго шанхайскі рэйтынгавы турнір стаў першым рэйтынгавым спаборніцтвам сезона. Прызавы фонд першынства падняўся да £300,000, зраўнаваўшыся з адкрытым чэмпіянатам Кітая. Упершыню сярод уладальнікаў уайлдкард былі снукерысты не з Кітая: індыец Адыт'я Мехта і гулец з ААЭ Махамад Шэхаб. Усяго з сямі удзельнікаў-аматараў, двум кітайцам пашчасціла выйсці ў асноўную сетку: Цянь Пэнфэй разграміў Эндру Хігінсана (5:1), а Лі Янь у вырашальным фрэйме адолеў Джэрарда Грына (5:4), але абодва саступілі ў стартавых паядынках асноўнай сеткі. У матчы 1/8 фіналу супраць Джэймі Коўпа Шон Мёрфі зрабіў найвышэйшую серыю спаборніцтва, якая склала ўсяго 133 ачкі. Упершыню ў гісторыі снукера ў чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру гулялі два снукерысты з Кітая: Дзін Цзюньхуэй і Лян Вэньбо. Апроч таго, Вэньбо, які да гэтага ніколі не праходзіў далей за чвэрцьфінальную стадыю рэйтынгавых першынстваў, стаў фіналістам Шанхай Мастэрс 2009, перайграўшы Дэвіда Гілберта (5:2) у кваліфікацыйным матчы, Пітэра Эбдана (5:1), Алістэра Картэра (5:0), леташняга пераможцу Рыкі Уолдэна (5:3) у чвэрцьфінале і Шона Мёрфі (6:5) у паўфінальным паядынку. Такім чынам, Лян, які працягваў здзіўляць заўзятараў і аматараў снукеру сваім востраатакуючым і ў пэўнай ступені безразважным стылем гульні, выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал у кар'еры і стаў другім кітайцам (пасля Дзіна Цзюньхуэя) і чацвёртым азіятам (пасля Джэймса Уотаны, Маркі Фу і Дзіна Цзюньхуэя) у гісторыі снукера, які выйшаў у фінал турніру рэйтынгавага ўзроўню. Другім фіналістам стаў Роні О'Саліван, які на шляху да вырышальнага матча перамог Грэма Дота (5:0), Марку Фу (5:2), Дзіна Цзюньхуэя (5:3) і лідара сусветнага рэйтынгу і дзеючага чэмпіёна свету Джона Хігінса (6:1) у паўфінале. Такім чынам, О'Саліван у другі раз запар выйшаў у фінал Шанхай Мастэрс, які стаў яго 32-м рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Трохразовы чэмпіён свету здабыў перавагу ўжо пасля першай сесіі гульні, ведучы з лікам 6:3, і, замацаваўшы яе ў другой частке паядынку, аформіў перамогу ў матчы з лікам 10:5 і выйграў свой 22-і рэйтынгавы тытул.

ВынікіПравіць

Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў
2007 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Дамінік Дэйл   Раян Дэй 10:6   Марк Сэлбі
  Грэм Дот
  Мэцью Стывенс
  Дэйв Харальд
  Стывен Лі
  Сцюарт Бінэм
Агульны: £250,000
Пераможца: £48,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 104
Асноўная стадыя: 40
2008 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Рыкі Уолдэн   Роні О'Саліван 10:8   Марк Сэлбі
  Стывен Магуайр
  Раян Дэй
  Марк Уільямс
  Марка Фу
  Стыў Дэвіс
Агульны: £282,000
Пераможца: £52,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 103
Асноўная стадыя: 39
2009 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Роні О'Саліван   Лян Вэньбо 10:5   Шон Мёрфі
  Джон Хігінс
  Рыкі Уолдэн
  Дзін Цзюньхуэй
  Раян Дэй
  Кен Доэрці
Агульны: £300,000
Пераможца: £55,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 103
Асноўная стадыя: 39
2010 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Алістэр Картэр   Джэймі Бёрнэт 10:7   Джэймі Коўп
  Марк Сэлбі
  Мэцью Стывенс
  Марк Дэвіс
  Марк Кінг
  Грэм Дот
Агульны: £325,000
Пераможца: £60,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 104
Асноўная стадыя: 40
2011 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Марк Сэлбі   Марк Уільямс 10:9   Ніл Робертсан
  Марк Кінг
  Энтані Хэмілтан
  Джон Хігінс
  Мэцью Стывенс
  Шон Мёрфі
Агульны: £350,000
Пераможца: £65,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 106
Асноўная стадыя: 40
2012 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Джон Хігінс   Джад Трамп 10:9   Марк Уільямс
  Шон Мёрфі
  Джо Пэры
  Грэм Дот
  Алістэр Картэр
  Сцюарт Бінэм
Агульны: £410,000
Пераможца: £75,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 104
Асноўная стадыя: 40
2013 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Дзін Цзюньхуэй   Сяа Гадун 10:6   Майкл Холт
  Бары Хокінс
  Марк Дэвіс
  Ніл Робертсан
  Марк Сэлбі
  Кайрэн Уілсан
Агульны: £425,000
Пераможца: £80,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 104
Асноўная стадыя: 40
2014 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Сцюарт Бінэм   Марк Ален 10:3   Марк Сэлбі
  Дзін Цзюньхуэй
  Майкл Уайт
  Алан Мак-Манус
  Грэм Дот
  Фергал О'Браен
Агульны: £450,000
Пераможца: £85,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 136
Асноўная стадыя: 40
2015 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Кайрэн Уілсан   Джад Трамп 10:9   Марк Ален
  Сцюарт Бінэм
  Мартын Гоўлд
  Дзін Цзюньхуэй
  Сцюарт Бінэм
  Марк Дэвіс
Агульны: £465,200
Пераможца: £85,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 136
Асноўная стадыя: 40
2016 Шанхай, Кітай
Шанхайская гранд-сцэна
  Дзін Цзюньхуэй   Марк Сэлбі 10:6   Стывен Магуайр
  Сцюарт Бінэм
  Раян Дэй
  Майкл Холт
  Алістэр Картэр
  Майкл Уайт
Агульны: £465,200
Пераможца: £85,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 136
Асноўная стадыя: 40

Фіналісты турніруПравіць

Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
Дзін Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 2 0 2 2013, 2016
Сэлбі Марк  Марк Сэлбі 1 1 2 2011 2016
О'Саліван Роні  Роні О'Саліван 1 1 2 2009 2008
Уйлсан Кайрэн  Кайрэн Уілсан 1 0 1 2015
Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 1 0 1 2014
Хйгінс Джон  Джон Хігінс 1 0 1 2012
Картэр Алістэр  Алістэр Картэр 1 0 1 2010
Уолдэн Рыкі  Рыкі Уолдэн 1 0 1 2008
Дэйл Дамінік  Дамінік Дэйл 1 0 1 2007
Трамп Джад  Джад Трамп 0 2 2 2012, 2015
Ален Марк  Марк Ален 0 1 1 2014
Сяа Гадун  Сяа Гадун 0 1 1 2013
Уйльямс Марк  Марк Уільямс 0 1 1 2011
Бернэт Джэймі  Джэймі Бёрнэт 0 1 1 2010
Лян Вэньбо  Лян Вэньбо 0 1 1 2009
Дэй Раян  Раян Дэй 0 1 1 2007

Пераможцы турніру паводле краінПравіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Англія 6 6 2008 2015
  Кітай 1 2 2013 2016
  Шатландыя 1 1 2012 2012
  Уэльс 1 1 2007 2007

Статыстыка ўсіх удзельнікаў Шанхай МастэрсПравіць

Гулец Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НБ[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
А Булацзян  А Булацзян 2007 Уайлдкард-раўнд (2007, 2008) 2 2 0 2 0% 16 6 10 37.5% 3 0 67 5.33 0
Ален Марк  Марк Ален 2009 Фінал (2014) 8 18 10 8 55.56% 136 68 68 50% 40 3 115 3.4 45.33 94415
Беярнэт Джэймй  Джэймі Бёрнэт 2010 Фінал (2010) 1 5 4 1 80% 45 28 17 62.22% 12 1 131 3.75 45 44525
Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 2007 Перамога (2014) 10 28 19 9 67.86% 210 121 89 57.62% 65 14 142 3.23 15 169795
Бонд Найджэл  Найджэл Бонд 2007 1/16 фіналу (2007, 2009, 2011) 3 5 2 3 40% 40 19 21 47.5% 8 0 85 5 19990
Брэсэль Лука  Лука Брэсэль 2015 1/16 фіналу (2015) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37.5% 1 1 140 8 8 11750
Ван Юйчэнь  Ван Юйчэнь 2012 1/16 фіналу (2013) 3 4 1 3 25% 25 7 18 28% 1 0 76 25 0
Вафаі Хусэйн  Хусэйн Вафаі 2011 Уайлдкард-раўнд (2011) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16.67% 0 0 <50 2000
Вуластан Бэн  Бэн Вуластан 2016 1/16 фіналу (2016) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 1 0 54 5 6000
Ганэл Эдрыян  Эдрыян Ганэл 2007 1/8 фіналу (2007) 1 3 2 1 66,7% 19 11 8 57.89% 8 1 126 2.34 19 11525
Гйлберт Дэвйд  Дэвід Гілберт 2013 1/8 фіналу (2016) 2 4 2 2 50% 32 14 18 43.75% 7 2 117 4.57 16 23475
Гоўлд Мартын  Мартын Гоўлд 2010 Чвэрцьфінал (2015) 7 15 8 7 53.33% 118 60 58 50.85% 28 5 127 4.21 23.6 54475
Грын Джэрард  Джэрард Грын 2009 Уайлдкард-раўнд (2009) 1 1 0 1 0% 9 4 5 44.44% 1 0 75 9 16665
Грэйс Дэвід  Дэвід Грэйс 2013 1/8 фіналу (2015) 2 2 0 2 0% 11 1 10 9.09% 1 0 79 11 16300
Гуань Чжэнь  Гуань Чжэнь 2016 Уайлдкард-раўнд (2016) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16.67% 0 0 <50 0
Дан Майк  Майк Дан 2007 1/8 фіналу (2015) 4 6 2 4 33,3% 39 16 23 41.03% 10 1 120 5.57 39 27700
Джадж Майкл  Майкл Джадж 2007 Уайлдкард-раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28.57% 2 0 68 3.5 6200
Джойс Марк  Марк Джойс 2013 1/16 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 9 4 5 44.44% 2 0 75 4.5 17175
Джонс Джэймй  Джэймі Джонс 2012 1/16 фіналу (2012, 2016) 3 4 1 3 25% 25 8 17 32% 1 0 68 25 23200
Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 2007 Перамога (2013, 2016) 10 27 19 8 70.37% 226 130 96 57.52% 84 11 132 2.69 20.55 227675
Дональдсан Скот  Скот Дональдсан 2016 1/16 фіналу (2016) 1 1 0 1 0% 9 4 5 44.44% 1 0 56 9 6000
Дот Грэм  Грэм Дот 2007 Паўфінал (2007) 8 18 10 8 55,6% 137 68 69 49.64% 39 2 108 3.51 68.5 64640
Доэрцй Кен  Кен Доэрці 2007 Чвэрцьфінал (2009) 4 9 5 4 55,6% 69 34 35 49.28% 16 2 129 4.31 34.5 31725
Дрэга Тоні  Тоні Дрэга 2007 1/16 фіналу (2007) 1 2 1 1 50% 13 6 7 46.15% 1 0 54 13 7400
Дэвйс Марк  Марк Дэвіс 2010 Чвэрцьфінал (2010, 2013, 2015) 5 11 6 5 54,5% 81 42 39 51.85% 25 5 126 3.24 16.2 48775
Дэвйс Стыу  Стыў Дэвіс 2007 Чвэрцьфінал (2008) 4 8 4 4 50% 63 30 33 47.62% 14 0 99 4.5 26850
Дэй Раян  Раян Дэй 2007 Фінал (2007) 10 28 18 10 64.29% 208 118 90 56.73% 82 14 135 2.54 14.86 87750
Дэйл Дамйнйк  Дамінік Дэйл 2007 Перамога (2007) 5 12 8 4 66,7% 99 59 40 59.6% 30 10 143 3.3 9.9 80300
Дэлані Джо  Джо Дэлані 2010 1/16 фіналу (2010) 1 1 0 1 0% 14 8 6 57.14% 0 0 <50 6725
Жоўцзы Маймайці  Жоўцзы Маймайці 2010 Уайлдкард-раўнд (2010, 2011) 2 2 0 2 0% 14 4 10 28.57% 3 0 91 4.67 0
Картэр Алйстэр  Алістэр Картэр 2007 Перамога (2010) 8 17 10 7 58.82% 123 69 64 56.1% 33 5 129 3.73 24.6 106570
Кйнг Марк  Марк Кінг 2008 Паўфінал (2011) 6 16 10 6 62,5% 119 58 61 48.74% 29 3 114 4.1 39.67 53365
Коуп Джэймй  Джэймі Коўп 2007 Паўфінал (2010) 7 15 8 7 53,3% 105 49 56 46.67% 23 3 147 4.57 35 51370
Кэмбэл Маркус  Маркус Кэмбэл 2009 1/16 фіналу (2009, 2012) 2 3 1 2 33,3% 23 12 11 52.17% 4 0 66 5.75 17140
Кэрынгтан Сцюарт  Сцюарт Кэрынгтан 2016 1/8 фіналу (2016) 1 3 2 1 66.67% 23 13 10 56.52% 9 3 141 2.56 7.67 11000
Лайнс Пйтэр  Пітэр Лайнс 2013 1/8 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 17 8 9 47.06% 2 0 61 8.5 13900
Лй Стывен  Стывен Лі 2007 Чвэрцьфінал (2007) 5 8 3 5 37,5% 62 27 35 43.55% 12 0 85 5.17 27690
Лй Хан  Лі Хан 2010 1/16 фіналу (2014) 3 4 1 3 25% 29 11 18 37.93% 9 3 141 3.22 9.67 11250
Лй Юань  Лі Юань 2008 Уайлдкард-раўнд (2008) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16.67% 0 0 <50 0
Лй Янь  Лі Янь 2008 1/16 фіналу (2009) 3 4 1 3 25% 29 10 19 34.48% 9 0 78 3.22 250
Лйнь Шуай  Лінь Шуай 2013 1/16 фіналу (2013) 2 3 1 2 33,3% 23 9 14 39.13% 2 0 86 11.5 0
Лйсоускй Джэк  Джэк Лісоўскі 2011 1/16 фіналу (2011, 2014) 2 3 1 2 33,3% 21 9 12 42.86% 2 0 60 10.5 18000
Лу Нйн  Лу Нін 2012 Уайлдкард-раўнд (2012, 2013) 2 2 0 2 0% 13 3 10 23.08% 2 0 77 6.5 2000
Лю Хаацянь  Лю Хаацянь 2012 1/16 фіналу (2012) 1 2 1 1 50% 16 7 9 43.75% 3 1 112 5.33 16 0
Лю Чуан  Лю Чуан 2007 Уайлдкард-раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16.67% 1 0 59 6 3000
Лян Вэньбо  Лян Вэньбо 2008 Фінал (2009) 7 12 5 7 41.67% 93 41 52 44.09% 17 2 118 5.47 46.5 62175
Ма Бін  Ма Бін 2016 Уайлдкард-раўнд (2016) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16.67% 0 0 <50 0
Магуайр Стывен  Стывен Магуайр 2007 Паўфінал (2008, 2016) 9 20 11 9 55% 147 78 69 53.06% 48 9 147 3.06 16.33 73700
МакГйл Энтанй  Энтані Мак-Гіл 2016 1/16 фіналу (2016) 1 2 1 1 50% 10 5 5 50% 2 1 133 5 10 6000
МакКалах Ян  Ян Мак-Калах 2007 1/8 фіналу (2007) 1 2 1 1 50% 15 8 7 53.33% 5 2 133 3 7.5 11425
МакКензй Скот  Скот Мак-Кензі 2007 Уайлдкард-раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 9 4 5 44.44% 1 0 80 9 2750
МакМанус Алан  Алан Мак-Манус 2014 Чвэрцьфінал (2014) 2 5 3 2 60% 33 17 16 51.52 4 2 122 8.25 16.5 29425
Мехта Адытя  Адыт'я Мехта 2009 Уайлдкард-раўнд (2009) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 <50 5350
Меярфй Шон  Шон Мёрфі 2007 Паўфінал (2009, 2012) 10 22 12 10 54,55% 171 87 84 50.88% 57 13 143 3 13.15 83625
Мйлкйнс Роберт  Роберт Мілкінс 2010 1/8 фіналу (2011, 2013) 7 12 5 7 41.67% 82 38 44 46.34% 17 1 109 4.82 82 45225
Мэй Сівэнь  Мэй Сівэнь 2010 1/8 фіналу (2016) 2 4 2 2 50% 28 14 14 50% 7 2 117 4 14 8000
Мэфлйн Курт  Курт Мэфлін 2016 1/16 фіналу (2016) 1 2 1 1 50% 12 6 6 50% 3 0 96 4 6000
Ню Чжуан  Ню Чжуан 2014 Уайлдкард-раўнд (2014, 2015, 2016) 3 3 0 3 0% 17 2 15 11.76% 1 0 68 17 0
ОБраен Фергал  Фергал О'Браен 2007 Чвэрцьфінал (2014) 5 10 5 5 50% 70 36 34 51.43% 16 0 75 4.38 42750
ОСалйван Ронй  Роні О'Саліван 2007 Перамога (2009) 5 15 11 4 73.33% 132 78 54 59.09% 60 11 145 2.2 12 101000
Пэры Джо  Джо Пэры 2008 Чвэрцьфінал (2012) 7 10 3 7 30% 77 39 38 50.65% 24 4 131 3.21 19.25 48865
Пэтман Сцюарт  Сцюарт Пэтман 2007 1/8 фіналу (2007) 2 4 2 2 50% 27 16 11 59.26% 7 2 116 3.86 13.5 11275
Робертсан Джымй  Джымі Робертсан 2012 1/16 фіналу (2014) 2 2 0 2 0% 15 5 10 33.33% 1 0 82 15 17800
Робертсан Нйл  Ніл Робертсан 2007 Паўфінал (2011) 10 17 7 10 41.18% 128 64 64 50% 35 2 122 3.66 64 66890
Саджад Махамад  Махамад Саджад 2010 Уайлдкард-раўнд (2010) 1 1 0 1 0% 9 4 5 44.44% 1 0 63 9 0
Свэйл Джо  Джо Свэйл 2009 1/16 фіналу (2009, 2014) 2 2 0 2 0% 17 7 10 41.18% 5 0 54 3.4 19115
Стывенс Мэцью  Мэцью Стывенс 2007 Чвэрцьфінал (2007, 2010, 2011) 7 14 7 7 50% 100 51 49 51% 21 3 131 4.76 33.33 50320
Суванават Пасакорн  Пасакорн Суванават 2010 Уайлдкард-раўнд (2010) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16.67% 0 0 <50 2300
Сэлбй Марк  Марк Сэлбі 2007 Перамога (2011) 9 31 23 8 74.19% 253 150 103 59.29% 76 15 131 3.33 16.87 179640
Сэлт Мэцью  Мэцью Сэлт 2009 1/8 фіналу (2015) 4 5 1 4 20% 37 17 20 45.95% 11 2 128 3.36 18.5 29090
Сюй Йчэнь  Сюй Ічэнь 2016 Уайлдкард-раўнд (2016) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 <50 0
Сюй Сы  Сюй Сы 2014 Уайлдкард-раўнд (2014, 2016) 2 2 0 2 0% 11 1 10 9.09% 1 0 59 11 0
Сяа Гадун  Сяа Гадун 2007 Фінал (2013) 3 9 6 3 66,7% 74 40 34 54.05% 23 3 127 3.22 24.67 44250
Тан Цзюнь  Тан Цзюнь 2009 Уайлдкард-раўнд (2009, 2011) 2 2 0 2 0% 11 1 10 9.09% 0 0 <50 0
Трамп Джад  Джад Трамп 2008 Фінал (2012, 2015) 8 18 10 8 55.56% 156 81 75 51.92% 59 12 135 2.64 13 99825
Тырапонгпайбун Танават  Танават Тырапонгпайбун 2011 Уайлдкард-раўнд (2011) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28.57% 1 0 55 7 4500
Уайт Джымй  Джымі Уайт 2008 1/16 фіналу (2008) 1 2 1 1 50% 16 9 7 56.25% 7 1 102 2.29 16 11450
Уайт Майкл  Майкл Уайт 2014 Чвэрцьфінал (2014, 2016) 3 8 5 3 62.5% 60 31 29 51.67% 20 4 128 3 15 38900
Уатана Джэймс  Джэймс Уатана 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 13 6 7 46.15% 2 0 79 6.5 9325
Уйлсан Кайрэн  Кайрэн Уілсан 2013 Перамога (2015) 3 10 8 2 80% 81 49 32 60.49% 24 2 133 3.38 40.5 102000
Уйльямс Марк  Марк Уільямс 2007 Фінал (2011) 9 24 15 9 62.5% 188 104 84 55.32% 50 9 132 3.76 20.89 99070
Уолдэн Рыкй  Рыкі Уолдэн 2008 Перамога (2008) 7 15 9 6 60% 126 68 58 53.97% 40 6 139 3.15 21 93050
Фан Сюнмань  Фан Сюнмань 2013 1/16 фіналу (2015) 2 3 1 2 33,3% 22 11 11 50% 5 3 115 4.4 7.33 0
Форд Том  Том Форд 2008 1/16 фіналу (2008, 2012, 2015) 3 5 2 3 40% 40 20 20 50% 11 2 107 3.64 20 22750
Фу Марка  Марка Фу 2007 Чвэрцьфінал (2008) 9 13 4 9 30.77% 104 51 53 49.04% 35 4 124 2.97 26 52645
Хань Бінь  Хань Бінь 2015 Уайлдкард-раўнд (2015) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28.57% 1 0 63 7 0
Харальд Дэйв  Дэйв Харальд 2007 Чвэрцьфінал (2007) 3 7 4 3 57,1% 51 28 23 54.9% 14 1 106 3.64 51 22850
Хендры Стывен  Стывен Хендры 2007 1/8 фіналу (2007, 2009) 5 7 2 5 28,6% 52 21 31 40.38% 12 0 88 4.33 21095
Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 2007 Перамога (2012) 9 23 15 8 65.22% 177 100 77 56.5% 55 9 147 3.22 19.67 139775
Хйгйнсан Эндру  Эндру Хігінсан 2009 1/8 фіналу (2010) 5 7 2 5 28,6% 48 18 30 37.5% 9 0 96 5.33 36590
Хйкс Эндзі  Эндзі Хікс 2008 1/8 фіналу (2008) 1 3 2 1 66,7% 19 12 7 63.16% 7 2 127 2.71 9.5 10525
Хокйнс Бары  Бары Хокінс 2008 Паўфінал (2013) 7 11 4 7 36.36% 82 40 42 48.78% 19 3 144 4.32 27.33 56845
Холт Майкл  Майкл Холт 2007 Паўфінал (2013) 7 18 11 7 61.11% 129 72 57 55.81% 36 8 115 3.58 16.13 67440
Ху Хаа  Ху Хаа 2016 Уайлдкард-раўнд (2016) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37.5% 2 0 68 4 0
Хуан Цзяхаа  Хуан Цзяхаа 2014 Уайлдкард-раўнд (2014) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37.5% 2 1 114 4 8 0
Хэмілтан Энтані  Энтані Хэмілтан 2008 Чвэрцьфінал (2011) 2 6 4 2 66,7% 42 24 18 57.14% 14 5 129 3 8.4 23725
Цаа Кайшэн  Цаа Кайшэн 2007 Уайлдкард-раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 <50 0
Цаа Сіньлун  Цаа Сіньлун 2007 Уайлдкард-раўнд (2007, 2008, 2011) 3 3 0 3 0% 20 5 15 25% 3 0 92 6.67 0
Цаа Юйпэн  Цаа Юйпэн 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 14 5 9 37.5% 1 0 86 14 11000
Цай Цзяньчжун  Цай Цзяньчжун 2011 Уайлдкард-раўнд (2011) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37.5% 1 0 68 8 0
Цзінь Лун  Цзінь Лун 2007 1/16 фіналу (2010, 2012) 4 6 2 4 33,3% 46 19 27 41.3% 5 0 70 9.2 0
Цянь Пэнфэй  Цянь Пэнфэй 2009 1/16 фіналу (2009) 2 3 1 2 33,3% 21 10 11 47.62% 11 3 130 1.91 7 5000
Чжаа Сйньтун  Чжаа Сіньтун 2012 1/8 фіналу (2014) 3 5 2 3 40% 42 20 22 47.62% 10 1 114 4.2 42 2000
Чжан Аньда  Чжан Аньда 2008 Уайлдкард-раўнд (2008) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 <50 7200
Чжан Юн  Чжан Юн 2014 Уайлдкард-раўнд (2014) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28.57% 0 0 <50 1000
Чжоу Юэлун  Чжоу Юэлун 2012 Уайлдкард-раўнд (2012, 2013) 2 2 0 2 0% 18 8 10 44.44% 4 0 82 4.5 1000
Чжу Йнхуэй  Чжу Інхуэй 2012 Уайлдкард-раўнд (2012, 2013) 2 2 0 2 0% 12 2 10 16.67% 0 0 <50 0
Чэнь Фэйлун  Чэнь Фэйлун 2012 1/16 фіналу (2012) 1 2 1 1 50% 14 7 7 50% 3 0 59 4.67 0
Чэнь Цзыфань  Чэнь Цзыфань 2014 Уайлдкард-раўнд (2014, 2015, 2016) 3 3 0 3 0% 18 3 15 16.67% 2 1 106 9 18 0
Шэхаб Махамед  Махамед Шэхаб 2009 Уайлдкард-раўнд (2009) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37.5% 0 0 <50 0
Шы Ханьцын  Шы Ханьцын 2009 Уайлдкард-раўнд (2009) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 <50 0
Эбдан Пйтэр  Пітэр Эбдан 2007 1/8 фіналу (2010) 7 9 2 7 22,2% 71 30 41 42.25% 12 2 134 5.92 35.5 37065
Юань Сыцзюнь  Юань Сыцзюнь 2013 1/16 фіналу (2016) 4 5 1 4 20% 30 10 20 33.33% 5 2 111 6 15 0
Юй Дэлу  Юй Дэлу 2007 1/16 фіналу (2007, 2013) 4 5 1 4 20% 42 19 23 45.24% 12 0 84 3.5 7000
Яа Пенчэн  Яа Пенчэн 2015 Уайлдкард-раўнд (2015) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28.57% 0 0 <50 0
Ян Цынцянь  Ян Цынцянь 2007 1/16 фіналу (2007) 1 2 1 1 50% 15 6 9 40% 0 0 <50 0
Янь Бйнтаа  Янь Бінтаа 2014 1/16 фіналу (2014) 1 2 1 1 50% 13 7 6 53.85% 3 0 85 4.33 500
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.

Рэкорды Шанхай МастэрсПравіць

Агульныя вынікі розыгрышаўПравіць

Год Пераможца КМ КФ Ф/М 50+ Л 50+ 100+ Л 100+ АНБ Ф/50+ Ф/100+
2007   Дамінік Дэйл 18   Дамінік Дэйл (4)
  Раян Дэй (4)
  Дамінік Дэйл (143)
2008   Рыкі Уолдэн 37 39   Роні О'Саліван (5)   Джэймі Коўп (147)
2009   Роні О'Саліван 37 164   Роні О'Саліван (20) 24   Шон Мёрфі (3)
  Роні О'Саліван (3)
  Шон Мёрфі (133)
2010   Алістэр Картэр 38 301 7.92 142   Алістэр Картэр (15) 20   Джад Трамп (2)
  Алістэр Картэр (2)
  Марк Сэлбі (2)
  Марк Дэвіс (2)
  Сцюарт Бінэм (142) 2.12 15.05
2011   Марк Сэлбі 39 288 7.38 153   Марк Уільямс (16) 25   Энтані Хэмілтан (5)   Шон Мёрфі (143) 1.88 11.52
2012   Джон Хігінс 39 304 7.79 156   Джад Трамп (27) 22   Джад Трамп (5)   Джон Хігінс (147) – £10000 1.95 13.82
2013   Дзін Цзюньхуэй 39 300 7.69 161   Дзін Цзюньхуэй (21) 27   Дзін Цзюньхуэй (4)   Бары Хокінс (140) 1.86 11.11
2014   Сцюарт Бінэм 39 297 7.62 165   Сцюарт Бінэм (18) 25   Лі Хан (3)
  Сцюарт Бінэм (3)
  Бары Хокінс (144) 1.8 11.88
2015   Кайрэн Уілсан 37 272 7.35 148   Джад Трамп (20) 23   Джад Трамп (4)   Лука Брэсэль (140) 1.84 11.83
2016   Дзін Цзюньхуэй 39 282 7.23 156   Дзін Цзюньхуэй (21) 34   Стывен Магуайр (4)
  Раян Дэй (4)
  Стывен Магуайр (147) – £5000 1.81 8.29

Дасягненні гульцоўПравіць

Усе розыгрышыПравіць

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
2,   Дзін Цзюньхуэй (2013, 2016).
Найбольшая колькасць фіналаў
2,   Роні О'Саліван (2008, 2009),   Джад Трамп (2012, 2015),   Марк Сэлбі (2011, 2016),   Дзін Цзюньхуэй (2013, 2016).
Найбольшая колькасць паўфіналаў
6,   Марк Сэлбі (2007, 2008, 2010, 2011, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
7,   Марк Сэлбі (2007, 2008, 2010, 2011, 2013, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
9,   Сцюарт Бінэм (2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2014, 2015, 2016).
Найбольшая колькасць удзелаў у асноўнай стадыі турніру
10 (усе розыгрышы),   Сцюарт Бінэм,   Дзін Цзюньхуэй,   Раян Дэй,   Шон Мёрфі,   Ніл Робертсан.

ПаслядоўныяПравіць

Найбольшая колькасць паслядоўных тытулаў
1,   Дамінік Дэйл (2007),   Рыкі Уолдэн (2008),   Роні О'Саліван (2009),   Алістэр Картэр (2010),   Марк Сэлбі (2011),   Джон Хігінс (2012),   Дзін Цзюньхуэй (2013, 2016),   Сцюарт Бінэм (2014),   Кайрэн Уілсан (2015).
Найбольшая колькасць паслядоўных фіналаў
2,   Роні О'Саліван (20082009).
Найбольшая колькасць паслядоўных паўфіналаў
3,   Сцюарт Бінэм (2014–2016).
Найбольшая колькасць паслядоўных чвэрцьфіналаў
4,   Дзін Цзюньхуэй (2013—2016).
Найбольшая колькасць паслядоўных выхадаў у 1/8 фіналу
7,   Шон Мёрфі (2009—2015).
Найбольшая колькасць паслядоўных удзелаў у асноўнай стадыі турніру
10 (усе розыгрышы),   Сцюарт Бінэм,   Дзін Цзюньхуэй,   Раян Дэй,   Шон Мёрфі,   Ніл Робертсан.
Найбольшая колькасць паслядоўных тытулаў, выйграных прадстаўнікамі адной краіны
4,   Англія (2008—2011).
Самае істотнае паляпшэнне выніку на паслядоўных розыгрышах
Не прайшоў кваліфікацыю і праз год выйграў тытул,   Рыкі Уолдэн (20072008),   Кайрэн Уілсан (20142015).

ПерапынкіПравіць

Найбольшы перапынак паміж выйгранымі тытуламі
3 гады,   Дзін Цзюньхуэй (2013—2016).
Найбольшы перапынак паміж фіналамі
5 гадоў,   Марк Сэлбі (2011—2016).
Найбольшы перапынак паміж паўфіналамі
8 гадоў,   Стывен Магуайр (2008—2016).
Найбольшы перапынак паміж чвэрцьфіналамі
8 гадоў,   Стывен Магуайр (2008—2016).
Найбольшы перапынак паміж выхыдамі ў 1/8 фіналу
7 гадоў,   Дамінік Дэйл (2007—2014).
Найбольшы перапынак паміж удзеламі ў асноўнай стадыі турніру
6 гадоў,   Мэй Сівэнь (2010—2016).

Дзеючыя пераможцыПравіць

Найлепшае дасягненне дзеючага пераможцы
Паўфінал,   Дзін Цзюньхуэй (2014),   Сцюарт Бінэм (2015).
Найгоршае дасягненне дзеючага пераможцы
1/16 фіналу,   Дамінік Дэйл (2008),   Роні О'Саліван (2010),   Алістэр Картэр (2011),   Марк Сэлбі (2012),   Кайрэн Уілсан (2016).

ДэбютантыПравіць

Найлепшае дасягненне дэбютанта
Перамога,   Дамінік Дэйл (2007),   Рыкі Уолдэн (2008).

ІншыяПравіць

Найбольшая колькасць фіналаў у гульцоў, якія ніколі не выйгравалі турнір
2,   Джад Трамп (2012, 2015).
Найбольшая колькасць паўфіналаў у гульцоў, якія ніколі не выйгравалі турнір
2,   Шон Мёрфі (2009, 2012),   Марк Уільямс (2011, 2012),   Джад Трамп (2012, 2015),   Марк Ален (2014, 2015),   Стывен Магуайр (2008, 2016).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў у гульцоў, якія ніколі не выйгравалі турнір
4,   Грэм Дот (2007, 2010, 2012, 2014),   Марк Уільямс (2008, 2011, 2012, 2015),   Раян Дэй (2007, 2008, 2009, 2016).
Найбольшая колькасць выхадаў у 1/8 фіналу гульцоў, якія ніколі не выйгравалі турнір
8,   Раян Дэй (2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія ніколі не выйгравалі турнір
10 (усе розыгрышы),   Раян Дэй,   Шон Мёрфі,   Ніл Робертсан.
Найбольшая колькасць паўфіналаў у гульцоў, якія ніколі не даходзілі да фіналу
2,   Шон Мёрфі (2009, 2012),   Стывен Магуайр (2008, 2016).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў у гульцоў, якія ніколі не даходзілі да фіналу
4,   Грэм Дот (2007, 2010, 2012, 2014).
Найбольшая колькасць выхадаў у 1/8 фіналу гульцоў, якія ніколі не даходзілі да фіналу
7,   Шон Мёрфі (2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія ніколі не даходзілі да фіналу
10 (усе розыгрышы),   Шон Мёрфі,   Ніл Робертсан.
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў у гульцоў, якія ніколі не даходзілі да паўфіналу
3,   Мэцью Стывенс (2007, 2010, 2011),   Марк Дэвіс (2010, 2013, 2015).
Найбольшая колькасць выхадаў у 1/8 фіналу гульцоў, якія ніколі не даходзілі да паўфіналу
5,   Мартын Гоўлд (2010, 2011, 2013, 2014, 2015).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія ніколі не даходзілі да паўфіналу
9,   Марка Фу (2007, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016).
Найбольшая колькасць выхадаў у 1/8 фіналу гульцоў, якія ніколі не даходзілі да чвэрцьфіналу
2,   Роберт Мілкінс (2011, 2013),   Стывен Хендры (2007, 2009).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія ніколі не даходзілі да чвэрцьфіналу
7,   Роберт Мілкінс (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016),   Пітэр Эбдан (2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2015).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія ніколі не даходзілі да 1/8 фіналу
4,   Цзінь Лун (2007, 2010, 2011, 2012),   Юань Сыцзюнь (2013, 2014, 2015, 2016),   Юй Дэлу (2007, 2008, 2009, 2013).
Найбольшая колькасць гульняў супраць дзеючых пераможцаў
2,   Марк Кінг (2009, 2011),   Майк Дан (2013, 2015),   Мартын Гоўлд (2014, 2015).
Найбольшая колькасць гульняў супраць дзеючых пераможцаў і фіналістаў
3,   Лян Вэньбо (2008, 2009 (2)),   Марк Дэвіс (2012, 2013, 2015).

Праходжанні гульцоўПравіць

Усе розыгрышыПравіць

Найбольшая колькасць удзелаў у першым раўндзе асноўнай сеткі турніру
10 (усе розыгрышы),   Сцюарт Бінэм,   Дзін Цзюньхуэй,   Раян Дэй,   Шон Мёрфі,   Ніл Робертсан.
Найбольшая колькасць праходжанняў першага раўнду асноўнай сеткі турніру
9,   Сцюарт Бінэм (2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2014, 2015, 2016).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія заўсёды праходзілі першы раўнд асноўнай сеткі турніру
1,   Джэймі Бёрнэт (2010),   Эдрыян Ганэл (2007),   Сцюарт Кэрынгтан (2016),   Пітэр Лайнс (2013),   Ян Мак-Калах (2007),   Эндзі Хікс (2008).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія ніколі не праходзілі першы раўнд асноўнай сеткі турніру
4,   Цзінь Лун (2007, 2010, 2011, 2012),   Юань Сыцзюнь (2013, 2014, 2015, 2016),   Юй Дэлу (2007, 2008, 2009, 2013).
Найбольшая колькасць удзелаў гульцоў, якія не выйгралі ніводнага матча ў асноўнай стадыі турніру
3,   Ню Чжуан (2014, 2015, 2016),   Цаа Сіньлун (2007, 2008, 2011),   Чэнь Цзыфань (2014, 2015, 2016).

ПаслядоўныяПравіць

Найбольшая колькасць паслядоўных удзелаў у першым раўндзе асноўнай сеткі турніру
10 (усе розыгрышы),   Сцюарт Бінэм,   Дзін Цзюньхуэй,   Раян Дэй,   Шон Мёрфі,   Ніл Робертсан.
Найбольшая колькасць паслядоўных праходжанняў першага раўнду асноўнай сеткі турніру
7,   Шон Мёрфі (2009–2015).
Найбольшая колькасць паслядоўных параз у першым раўндзе асноўнай сеткі турніру
3,   Стывен Лі (2009, 2010, 2011),   Роберт Мілкінс (2014, 2015, 2016),   Джо Пэры (2014, 2015, 2016),   Ніл Робертсан (2014, 2015, 2016),   Марка Фу (2014, 2015, 2016),   Пітэр Эбдан (2007, 2008, 2009).
Найбольшая колькасць паслядоўных параз у 1/8 фіналу турніру
4,   Сцюарт Бінэм (2008, 2009, 2010, 2011),   Раян Дэй (2012, 2013, 2014, 2015).
Найбольшая колькасць паслядоўных параз у чвэрцьфіналах турніру
2,   Раян Дэй (2008, 2009),   Мэцью Стывенс (2010, 2011).
Найбольшая колькасць паслядоўных параз у паўфіналах турніру
2,   Сцюарт Бінэм (2016),   Марк Сэлбі (2007, 2008).

Дзеючыя пераможцыПравіць

Паразы дзеючых пераможцаў у першых матчах
  Дамінік Дэйл (2008),   Алістэр Картэр (2011),   Марк Сэлбі (2012),   Кайрэн Уілсан (2016).

Матчы і серыіПравіць

Усе розыгрышыПравіць

Найбольшая колькасць згуляных матчаў
31,   Марк Сэлбі.
Найменшая колькасць згуляных матчаў
1,   Лука Брэсэль,   Хусэйн Вафаі,   Бэн Вуластан,   Джэрард Грын,   Гуань Чжэн,   Майкл Джадж,   Марк Джойс,   Скот Дональдсан,   Джо Дэлані,   Лі Юань,   Лю Чуан,   Ма Бін,   Скот Мак-Кензі,   Адыт'я Мехта,   Махамад Саджад,   Пасакорн Суванават,   Сюй Ічэнь,   Танават Тырапонгпайбун,   Хань Бінь,   Ху Хаа,   Хуан Цзяхаа,   Цаа Кайшэн,   Цай Цзяньчжун,   Чжан Аньда,   Чжан Юн,   Махамед Шэхаб,   Шы Ханьцын,   Яа Пенчэн.
Найбольшая колькасць перамог
23,   Марк Сэлбі.
Найбольшая колькасць паразаў
10,   Раян Дэй,   Шон Мёрфі,   Ніл Робертсан.
Найвышэйшы працэнт перамог
80%,   Джэймі Бёрнэт,   Кайрэн Уілсан.
Найбольшая колькасць згуляных матчаў без перамог
3,   Ню Чжуан,   Цаа Сіньлун,   Чэнь Цзыфань.
Найбольшая колькасць згуляных матчаў да першай перамогі
3,   Пітэр Эбдан,   Майк Дан,   Юань Сыцзюнь.
Найбольшая колькасць згуляных матчаў да першай паразы
8,   Рыкі Уолдэн.
Найбольшая колькасць згуляных фрэймаў
253,   Марк Сэлбі.
Найменшая колькасць згуляных фрэймаў
5,   Бэн Вуластан,   Адыт'я Мехта,   Сюй Ічэнь,   Цаа Кайшэн,   Чжан Аньда,   Шы Ханьцын.
Найбольшая колькасць выйграных фрэймаў
123,   Марк Сэлбі.
Найбольшая колькасць прайграных фрэймаў
150,   Марк Сэлбі.
Найвышэйшы працэнт выйграных фрэймаў
63.16%,   Эндзі Хікс.
Найбольшая колькасць паўсоценных брэйкаў
84,   Дзін Цзюньхуэй.
Найбольшая колькасць соценных брэйкаў
15,   Марк Сэлбі.
Найменшая колькасць паўсоценных брэйкаў
0,   Хусэйн Вафаі,   Гуань Чжэнь,   Джо Дэлані,   Лі Юань,   Ма Бін,   Адыт'я Мехта,   Пасакорн Суванават,   Сюй Ічэнь,   Тан Цзюнь,   Цаа Кайшэн,   Чжан Аньда,   Чжан Юн,   Чжу Інхуэй,   Шы Ханьцын,   Махамед Шэхаб,   Яа Пенчэн,   Ян Цынцянь.
Найбольшая колькасць згуляных матчаў без аніводнага паўсоценнага брэйка
2,   Тан Цзюнь,   Чжу Інхуэй,   Ян Цынцянь.
Найбольшая сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы
4,   Роні О'Саліван.
Найбольшая сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы
1,   Лука Брэсэль,   Сцюарт Кэрынгтан,   Ян Мак-Калах,   Фан Сюнмань,   Хуан Цзяхаа,   Цянь Пэнфэй.
Найлепшая адносіна колькасці згуляных фрэймаў да колькасці зробленых паўсоценных брэйкаў
1,91,   Цянь Пэнфэй.
Найлепшая адносіна колькасці згуляных фрэймаў да колькасці зробленых соценных брэйкаў
7,   Цянь Пэнфэй.
Найбольшая колькасць матчаў паміж гульцамі
4,   Раян Дэй -   Джон Хігінс (2-2) (2008, 2009, 2012, 2014).

Выступы гульцоў на Шанхай МастэрсПравіць

Дэбюты гульцоўПравіць

Год Дэбютанты АК
2007   А Булацзян,   Сцюарт Бінэм,   Найджэл Бонд,   Эдрыян Ганэл,   Майк Дан,   Майкл Джадж,   Дзін Цзюньхуэй,   Грэм Дот,   Кен Доэрці,   Тоні Драга,   Стыў Дэвіс,   Раян Дэй,   Дамінік Дэйл,   Алістэр Картэр,   Джэймі Коўп,   Стывен Лі,   Лю Чуан,   Стывен Магуайр,   Ян Мак-Калах,   Скот Мак-Кензі,   Шон Мёрфі,   Фергал О'Браен,   Роні О'Саліван,   Сцюарт Пэтман,   Ніл Робертсан,   Мэцью Стывенс,   Марк Сэлбі,   Сяа Гадун,   Марк Уільямс,   Марка Фу,   Дэйв Харальд,   Стывен Хендры,   Джон Хігінс,   Майкл Холт,   Цаа Кайшэн,   Цаа Сіньлун,   Цзінь Лун,   Пітэр Эбдан,   Юй Дэлу,   Ян Цынцянь 40
2008   Марк Кінг,   Лі Юань,   Лі Янь,   Лян Вэньбо,   Джо Пэры,   Джад Трамп,   Джымі Уайт,   Рыкі Уолдэн,   Том Форд,   Эндзі Хікс,   Бары Хокінс,   Энтані Хэмілтан,   Чжан Аньда 13
2009   Марк Ален,   Джэрард Грын,   Маркус Кэмбэл,   Адыт'я Мехта,   Джо Свэйл,   Мэцью Сэлт,   Тан Цзюнь,   Эндру Хігінсан,   Цянь Пэнфэй,   Махамед Шэхаб,   Шы Ханьцын 11
2010   Джэймі Бёрнэт,   Мартын Гоўлд,   Марк Дэвіс,   Джо Дэлані,   Жоўцзы Маймайці,   Лі Хан,   Роберт Мілкінс,   Мэй Сівэнь,   Махамад Саджад,   Пасакорн Суванават 10
2011   Хусэйн Вафаі,   Джэк Лісоўскі,   Танават Тырапонгпайбун,   Джэймс Уотана,   Цай Цзяньчжун 5
2012   Ван Юйчэнь,   Джэймі Джонс,   Лу Нін,   Лю Хаацян,   Джымі Робертсан,   Чжаа Сіньтун,   Чжоу Юэлун,   Чжу Інхуэй,   Чэнь Фэйлун 9
2013   Дэвід Гілберт,   Дэвід Грэйс,   Марк Джойс,   Пітэр Лайнс,   Лінь Шуай,   Кайрэн Уілсан,   Фан Сюнмань,   Цаа Юйпэн,   Юань Сыдзюнь 9
2014   Алан Мак-Манус,   Ню Чжуан,   Сюй Сы,   Майкл Уайт,   Хуан Цзяхаа,   Чжан Юн,   Чэнь Цзыфань,   Янь Бінтаа 8
2015   Лука Брэсэль,   Хань Бінь,   Яа Пенчэн 3
2016   Бэн Вуластан,   Гуань Чжэнь,   Скот Дональдсан,   Сцюарт Кэрынгтан,   Ма Бін,   Энтані Мак-Гіл,   Курт Мэфлін,   Сюй Ічэнь,   Ху Хаа 9

Вынікі гульцоў ва ўсіх розыгрышах турніруПравіць

Ніжэй прадстаўлены вынікі ўсіх гульцоў, якія хаця б адзін раз выступалі ў асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс, ва ўсіх розыгрышах турніру.

Гулец 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 КУ АС
А Булацзян  А Булацзян УКР УКР 2 2
Ален Марк  Марк Ален 1/24 1/24 1/16 1/16 1/8 1/8 1/16 Ф 1/2 1/8 10 8
Бернэт Джэймі  Джэймі Бёрнэт 1/32 1/24 1/24 Ф 1/24 1/24 1/32 1/48 1/24 9 1
Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 1/4 1/8 1/8 1/8 1/8 1/4 1/16 П 1/2 1/2 10 10
Бонд Найджэл  Найджэл Бонд 1/16 1/24 1/16 1/32 1/16 1/24 1/48 1/48 1/48 1/24 10 3
Брэсэль Лука  Лука Брэсэль ПК 1/40 1/48 1/24 1/16 1/24 6 1
Ван Юйчэнь  Ван Юйчэнь УКР 1/16 УКР 1/64 4 3
Вафаі Хусэйн  Хусэйн Вафаі УКР 1/32 1/32 2 1
Вуластан Бэн  Бэн Вуластан 1/48 1/40 1/48 1/40 1/32 1/24 1/32 1/24 1/16 9 1
Ганэл Эдрыян  Эдрыян Ганэл 1/8 1/32 1/24 1/32 1/24 5 1
Гйлберт Дэвід  Дэвід Гілберт 1/24 1/32 1/24 1/40 1/48 1/24 1/16 1/48 1/32 1/8 10 2
Гоўлд Мартын  Мартын Гоўлд 1/48 1/40 1/24 1/8 1/8 1/16 1/8 1/8 1/4 УКР 10 7
Грын Джэрард  Джэрард Грын 1/24 1/24 УКР 1/24 1/24 1/32 1/48 1/48 1/24 9 1
Грэйс Дэвід  Дэвід Грэйс 1/48 1/40 1/24 1/16 1/64 1/8 6 2
Гуань Чжэнь  Гуань Чжэнь УКР 1 1
Дан Майк  Майк Дан УКР 1/24 1/32 УКР 1/32 1/32 1/16 1/24 1/8 1/48 10 4
Джадж Майкл  Майкл Джадж УКР 1/24 1/32 1/40 4 1
Джойс Марк  Марк Джойс 1/32 1/24 1/40 1/40 1/32 1/24 1/16 1/24 1/32 1/32 10 1
Джонс Джэймі  Джэймі Джонс 1/48 1/24 1/32 1/16 1/32 1/24 УКР 1/16 8 3
Дзін Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 1/8 1/16 1/4 1/8 1/16 1/16 П 1/2 1/4 П 10 10
Дональдсан Скот  Скот Дональдсан 1/32 1/48 1/48 1/48 1/16 5 1
Дот Грэм  Грэм Дот 1/2 1/16 1/16 1/4 1/16 1/4 1/16 1/4 1/16 1/24 9 8
Доэрці Кен  Кен Доэрці 1/16 1/24 1/4 1/16 1/24 1/24 1/24 1/16 1/32 1/48 10 4
Дрэга Тоні  Тоні Дрэга 1/16 1/32 1/32 1/32 1/40 1/48 1/48 1/64 8 1
Дэвіс Марк  Марк Дэвіс 1/32 1/32 1/24 1/4 1/16 1/16 1/4 1/24 1/4 1/24 10 5
Дэвіс Стыў  Стыў Дэвіс 1/8 1/4 1/24 1/16 1/32 1/16 1/24 1/64 7 4
Дэй Раян  Раян Дэй Ф 1/4 1/4 1/16 1/16 1/8 1/8 1/8 1/8 1/4 10 10
Дэйл Дамінік  Дамінік Дэйл П 1/16 1/24 1/32 1/16 1/16 1/24 1/8 1/24 1/32 10 5
Дэлані Джо  Джо Дэлані 1/32 1/40 1/32 1/16 4 1
Жоўцзы Маймайці  Жоўцзы Маймайці УКР УКР 2 2
Картэр Алістэр  Алістэр Картэр 1/16 1/16 1/8 П 1/16 1/4 1/16 1/24 1/4 9 8
Кйнг Марк  Марк Кінг 1/24 1/8 1/16 1/4 1/2 1/8 1/8 1/24 1/32 1/24 10 6
Коўп Джэймі  Джэймі Коўп 1/16 1/8 1/8 1/2 1/8 1/8 1/48 1/24 1/8 1/48 10 7
Кэмбэл Маркус  Маркус Кэмбэл 1/40 1/32 1/16 1/32 1/24 1/16 1/24 1/48 8 2
Кэрынгтан Сцюарт  Сцюарт Кэрынгтан 1/48 1/24 1/48 1/8 4 1
Лайнс Пітэр  Пітэр Лайнс 1/40 1/32 1/32 1/32 1/40 1/8 1/48 1/32 1/64 9 1
Лй Стывен  Стывен Лі 1/4 1/24 1/16 1/16 1/16 1/8 6 5
Лй Хан  Лі Хан 1/40 1/48 УКР УКР 1/48 1/16 1/24 1/32 7 3
Лй Юань  Лі Юань УКР 1 1
Лй Янь  Лі Янь УКР 1/16 УКР 1/40 1/40 1/48 6 3
Лйнь Шуай  Лінь Шуай 1/16 УКР 2 2
Лйсоўскі Джэк  Джэк Лісоўскі 1/48 1/16 1/32 1/32 1/16 1/32 1/24 7 2
Лу Нін  Лу Нін УКР УКР 1/64 1/32 4 2
Лю Хаацянь  Лю Хаацянь 1/16 1/64 1/48 3 1
Лю Чуан  Лю Чуан УКР 1/48 1/48 1/32 1/40 1/32 6 1
Лян Вэньбо  Лян Вэньбо 1/24 1/16 Ф 1/16 1/16 1/32 1/32 УКР 1/16 1/16 10 7
Ма Бін  Ма Бін УКР 1 1
Магуайр Стывен  Стывен Магуайр 1/8 1/2 1/16 1/8 1/16 1/8 1/16 1/8 1/16 1/2 9 9
Мак-Гіл Энтані  Энтані Мак-Гіл 1/40 1/32 1/24 1/48 1/32 1/24 1/16 7 1
Мак-Калах Ян  Ян Мак-Калах 1/8 1/24 1/32 1/24 1/32 5 1
Мак-Кензі Скот  Скот Мак-Кензі УКР 1/48 1/48 3 1
Мак-Манус Алан  Алан Мак-Манус 1/24 1/24 1/32 1/32 1/32 1/40 1/48 1/4 1/16 1/24 10 2
Мехта Адыт'я  Адыт'я Мехта 1/48 УКР 1/24 1/24 1/48 1/48 1/48 1/64 8 1
Мерфі Шон  Шон Мёрфі 1/16 1/16 1/2 1/8 1/4 1/2 1/8 1/8 1/8 1/16 10 10
Мйлкінс Роберт  Роберт Мілкінс 1/32 1/40 1/32 УКР 1/8 1/16 1/8 1/16 1/16 1/16 10 7
Мэй Сівэнь  Мэй Сівэнь 1/48 1/16 1/8 2 2
Мэфлін Курт  Курт Мэфлін 1/48 1/48 1/24 1/40 1/32 1/32 1/48 1/16 8 1
Ню Чжуан  Ню Чжуан УКР УКР УКР 3 3
О'Браен Фергал  Фергал О'Браен 1/16 1/16 1/24 1/24 1/8 УКР 1/24 1/4 1/24 1/32 10 5
О'Саліван Роні  Роні О'Саліван 1/16 Ф П 1/16 1/8