Аляксандр Апанасавіч Жук

Аляксандр Апанасавіч Жук (19181983) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Аляксандр Апанасавіч Жук
Дата нараджэння 31 снежня 1918(1918-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1983(1983-07-18) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19341959
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава III ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Аляксандр Жук нарадзіўся 31 снежня 1918 года ў вёсцы Веска (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў Мінскім тарфяным тэхнікуме. У 1934 годзе Жук быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Мінскае пяхотнае вучылішча, у 1942 годзе — курсы «Стрэл». З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Калінінскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у тым ліку гарадоў Новагеоргіеўск  (руск.) і Пшасныш. Да вясны 1945 года падпалкоўнік Аляксандр Жук камандаваў 342-м стралковым палком 136-й стралковай дывізіі  (руск.) 70-й арміі  (руск.) 2-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час баёў у Германіі[1].

18—20 красавіка 1945 года Жук арганізаваў фарсіраванне свайго палка праз Ост - і Вест-Одэр. Замацаваўшыся на захопленым плацдарме ў раёне населенага пункта Шэнінген (цяпер — Камянец на поўдзень ад Шчэціна), полк пашырыў яго, блакаваўшы магістраль, што спрыяла паскарэнню наступу савецкіх войскаў на гэтым участку[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за «умелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» падпалкоўнік Аляксандр Жук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7486[1].

Пасля заканчэння вайны Жук працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. У 1959 годзе ў званні генерал-маёра ён быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве, працаваў у адным з маскоўскіх НДІ. Памёр 18 ліпеня 1983 года, пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы[1].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава  (руск.) 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.