Аляксандр Міхайлавіч Саржэўскі

вучоны

Аляксандр Міхайлавіч Саржэ́ўскі[1] (руск.: Александр Михайлович Саржевский; 27 жніўня 1930 — 21 сакавіка 1983) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1974), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980).

Аляксандр Міхайлавіч Саржэўскі
Дата нараджэння 27 жніўня 1930(1930-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1983(1983-03-21) (52 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Віктар Анатольевіч Гайсёнак
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Арзамас (Ніжагародская вобласць Расіі). У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР[2]. З 1955 года навуковы супрацоўнік лабараторыі люмінесцэнцыі ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР[2]. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. З 1 чэрвеня 1967 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі, з кастрычніка 1967 года загадчык кафедры агульнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў вышэйшых навучальных установах. Кіраўнік навуковага напрамку па даследаванні паля­рызацыі люмінесцэнцыі, узаема­дзеянні лазернага выпраменьвання са складанымі арганічнымі малекуламі[3].

Сярод апублікаванага:

  • Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. — Мн., 1971 (разам з А. Н. Сеўчанкам):
  • Наглядность в демонстрационном эксперименте в физике (Эргоноимический подход). — Мн., 1983 (разам з В. М. Навумчыкам);
  • Оптика, учебное пособие для студентов физических специальностей университетов. Т. I. — Мн.: Университетское, 1984;
  • Оптика, учебное пособие для студентов физических специальностей университетов. Т. II. — Мн.: Университетское, 1986.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць