Аляксандр Дзмітрыевіч Скшынецкі
Аляксандр Скшынецкі (нар. 28 лютага 1990, Карэлічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Поўнае імя | Аляксандр Дзмітрыевіч Скшынецкі | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 лютага 1990[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 51 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскага МТЗ-РІПА (пазней клуб змяніў назву на «Партызан»), з 2007 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак за тры сезоны правёў у яе складзе толькі 10 матчаў. Пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010 апынуўся ў фарм-клубе «Партызан-2».
Пасля сезона 2011 «Партызан» спыніў існаванне, і Аляксандр працягнуў выступы ў Першай лізе, гуляючы за «Смаргонь» і «Іслач». У 2014 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. У сезонах 2016 і 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года перайшоў у «Смалявічы»[3]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы смалявіцкай каманды.
У студзені 2019 года стаў іграком НФК[4]. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[5].
У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[6], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Арсенале» на наступны сезон[7]. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе заставаўся іграком асновы ў 2022 годзе.
У пачатку 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», аднак у сакавіку падпісаў новы кантракт з дзяржынскім клубам[8]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[9].
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за юніёрскую зборную Беларусі. У 2010—2011 гадах правёў 10 матчаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2023
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | МТЗ-РІПА | 20 | 0 | |
2008 | Д1 | МТЗ-РІПА | 2 | 0 | |
2009 | Д1 | МТЗ-РІПА | 5 | 0 | |
2010 | Д1 | Партызан | 3 | 0 | |
2011 | Д3 | Партызан-2 | 9 | 1 | |
2012 | Д2 | Смаргонь | 22 | 1 | |
2013 | Д2 | Іслач | 28 | 0 | |
2014 | Д3 | Крумкачы | 27 | 1 | |
2015 | Д2 | Крумкачы | 29 | 0 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 25 | 0 | |
2017 | Д1 | Крумкачы | 28 | 1 | |
2018 | Д1 | Смалявічы | 29 | 0 | |
2019 | Д2 | НФК | 25 | 1 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 24 | 0 | |
2021 | Д2 | Арсенал | 32 | 1 | |
2022 | Д1 | Арсенал | 28 | 1 | |
2023 | Д2 | Арсенал | 31 | 2 |
Крыніцы
правіць- ↑ Aleksandr Skshynetskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_skshinetski/
- ↑ Скшинецкий и Луцевич стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (15 сакавіка 2018). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий вернулся в НФК (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий расстался с НФК (руск.). football.by (29 студзеня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий подписал контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (20 сакавіка 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий продолжит выступление за "Арсенал" (руск.). football.by (28 студзеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий подписал новый контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Капитан дзержинского "Арсенала" проведет в клубе пятый сезон (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.