Амброзія палыналістая
Амбро́зія палыналістая[1] (Ambrosia artemisiifolia) — від кветкавых раслін роду Амброзія (Ambrosia) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Амброзія палыналістая | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовая травяністая апушаная расліна са сцяблом вышынёй 20—200[1] (20—150[2]) см і моцным разгалінаваным коранем, пранікаючым на глыбіню да 4[2] м.
Сцябло разгалінаванае ў верхняй частцы. Верхняе лісце чаргаванае, перыстараздзельная і амаль сядзячая, ніжняе — супраціўнае, на кароткіх чаранках. Верхні бок лісця цёмна-зялёнага колеру, ніжні — шараваты. Пераважна аднадомная расліна[2]. Мужчынскія (тычынкавыя) кветкі дробныя, жоўтыя, па 5—25 кветак у кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці па канцах парасткаў. Жаночыя кветкі знаходзяцца па 2—3 у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.
Арэал і экалогія
правіцьАмброзія палыналістая паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Паўсюдна расце на тэрыторыі Канады, усходніх і паўднёва-ўсходніх штатаў ЗША[2]. У 1863 годзе завезена ў Германію, потым у Францыю, распаўсюдзілася ў даліне ракі Рона, на тэрыторыі Бельгіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Расіі, на Балканскім паўвостраве[2]. У цяперашні час сустракаецца ў Еўропе, Малдове, Міжземнамор’еі, на Каўказе, на тэрыторыі Украіны, Расіі, Казахстана, у Сярэдняй і Малой Азіі, Іране, Кітаі, Японіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўднёвай Амерыцы[2].
Каранцінны від на тэрыторыі Беларусі[3].
Расліна высушвае глебу, пагаршае яе ўрадлівасць, прыгнятае культурныя расліны на пасевах[2]. На лугах і пашах выцясняе злакавыя і бабовыя расліны, зніжае кармавую якасць сена (з прычыны ўтрымання ў лісцях горкіх эфірных алеяў жывёла іх не паядае)[2]. Пылок амброзіі палыналістай з’яўляецца алергенам[2].
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з Чёрная книга флоры Средней России. Чужеродные виды растений в экосистемах Средней России (руск.)
- ↑ Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)
Літаратура
правіць- Кудрашова М. Г. Амброзія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 85. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Амброзия полынолистная — Ambrosia artemisiifolia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Чёрная книга флоры Средней России. Чужеродные виды растений в экосистемах Средней России (руск.)
- Ambrosia artemisiifolia L. (Амброзия полыннолистная) // ИАС «ООПТ России» Архівавана 3 красавіка 2023. (руск.)