Анатоль Барысавіч Жукаў
Анатоль Барысавіч Жу́каў[2] (6 жніўня 1901, Харкаў — 22 верасня 1979, Масква) — савецкі вучоны ў галіне лясной гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1950), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
Анатоль Барысавіч Жукаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня (6 жніўня) 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1979 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1948) |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Харкаве. З сярэбраным медалём скончыў Харкаўскую другую мужчынскую казённую гімназію і ў 1919 годзе паступіў на лясны факультэт Харкаўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства, які скончыў у 1923 годзе. Адначасова з вучобай у 1920—1921 гадах працаваў статыстам ва Упраўленні паўднёвых чыгунак і ў 1922—1923 гг. таксатарам у Харкаўскім губернскім упраўленні лясамі[3]. У 1923 годзе, пасля атрымання дыплома быў накіраваны ў Сумскую вобласць памочнікам ляснічага ў Трасцянецкім доследным лясніцтве[4]. У 1928 годзе прызначаны загадчыкам лесатэхнічным аддзелам Цэнтральнай лясной доследнай станцыі Украіны. У 1930—1937 гадах — загадчыка аддзела лесаводства Украінскага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі і агралесамеліярацыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце.
У 1938 годзе А. Б. Жукаў прызначаны намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. У 1954—1956 гг. — намеснік дырэктара, дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. У 1948 годзе на вучоным савеце Інстытута лесу АН СССР абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Дубравы Украины и способы их восстановления». У 1956 годзе па запрашэнню акадэміка У. М. Сукачова А. Б. Жукаў перайшоў працаваць у Інстытут лесу, дзе ўзначаліў аддзел лесаводства. У 1959 годзе пад яго кіраўніцтвам Інстытут лесу АН СССР быў пераведзены ў Краснаярск і на яго аснове створаны Інстытут лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АН СССР (сучасны Інстытут лесу імя У. М. Сукачова Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук).
У 1966 годзе А. Б. Жукаў абраны сапраўдным членам АН СССР.
Памёр А. Б. Жукаў 21 верасня 1979 года. Пахаваны ў Маскве[3].
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьВучонаму належаць працы па пытаннях біяцэналогіі дубовых лясоў, стварэння лесапалос, вырошчвання лясоў прамысловага значэння і інш. Ён займаўся вывучэннем лясоў Сібіры, у тым ліку лясоў басейна возера Байкал.
У 1972 годзе па ініцыятыве А. Б Жукава быў створаны Навуковы савет па праблемах лесу АН СССР. У 1954 і 1960 гадах ён узначальваў дэлегацыі СССР на сусветных лясных кангрэсах у Індыі і ЗША. У 1967—1979 гадах галоўны рэдактар часопіса «Лесоведение» і член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Лесное хозяйство». А. Б. Жукаў таксама ўваходзіў у склад навуковых саветаў Міністэрства лясной гаспадаркі СССР, Дзяржаўнага камітэта лясной гаспадаркі СССР[4], быў старшынёй Аб’яднанага вучонага савета па біялагічным навукам Сібірскага аддзялення АН СССР, членам прэзідыума Сібірскага аддзялення[4].
Двойчы (1970 і 1974 гг.) абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Быў дэпутатам мясцовых Саветаў.
Узнагароды
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Жуков Анатолий Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 1998.
- ↑ а б в А. А. Онучин, Е. Н. Савин, М. Д. Евдокименко, А. И. Лобанов ПАМЯТИ АКАДЕМИКА АНАТОЛИЯ БОРИСОВИЧА ЖУКОВА (к 115-летию со дня рождения) // Сибирский лесной журнал (руск.)
- ↑ а б в Петренко Е. «МАРШАЛ» ЛЕСА Архівавана 19 студзеня 2019. (руск.)
Літаратура
правіць- Жу́каў Анатоль Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Академик А. Б. Жуков и советское лесоводство (к 80-летию со дня рождения) // Лесоведение. — 1981. — № 6. (руск.)
- Побединский А. В. Выдающийся учёный и организатор лесной науки // Лесн. хоз-во. — 1991. — № 7. (руск.)
Спасылкі
правіць- Профіль Анатоля Барысавіча Жукава на афіцыйным сайце РАН (руск.)
- Календарь памятных дат СО РАН — Жуков Анатолий Борисович (руск.)
- А. А. Онучин, Е. Н. Савин, М. Д. Евдокименко, А. И. Лобанов ПАМЯТИ АКАДЕМИКА АНАТОЛИЯ БОРИСОВИЧА ЖУКОВА (к 115-летию со дня рождения) // Сибирский лесной журнал (руск.)
- ЖУКОВ Анатолий Борисович (1901—1979) // Комитет лесного хозяйства Московской области Архівавана 21 чэрвеня 2021. (руск.)
- Петренко Е. «МАРШАЛ» ЛЕСА Архівавана 19 студзеня 2019. (руск.) // Выданне Сібірскага аддзялення РАН «Наука в Сибири»