Анатоль Пятровіч Лапо
Анато́ль Пятро́віч Лапо́ (нар. 24 мая 1963, в. Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (з 29 снежня 2016 года). Генерал-лейтэнант (2020).
Анатоль Пятровіч Лапо | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Леанід Мальцаў | ||||||
Нараджэнне |
24 мая 1963 (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | з 1981 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Званне | |||||||
Камандаваў | Смаргонскі пагранічны атрад | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.
У 1981—1992 гадах служыў у Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ: ад радавога да начальніка штаба пагранкамендатуры.
У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе, з 2004 года з’яўляўся начальнікам гэтага атрада. Пад яго камандаваннем атрад дамогся ганаровага звання «Перадавая часць органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».
У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, а затым — намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта.
29 снежня 2016 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].
У кастрычніку 2020 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант[2].
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амерыканскі санкцыйны спіс[3]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[4] і ў чорны спіс Еўрасаюза[5]. 20 снежня Лапо ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[6]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[7][8].
УзнагародыПравіць
- Ордэн «За службу Радзіме 3 ступені»
- Медаль «За баявыя заслугі», СССР
- Медаль «За бездакорную службу» I ступені
- Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Зноскі
- ↑ Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржпагранкамітэта . Тэлеграфнае агенцтва Белта (29 снежня 2016).
- ↑ belta.by
- ↑ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
- ↑ Backgrounder: Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.. Праверана 2 студзеня 2022.
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
СпасылкіПравіць
- Старонка на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Архівавана 1 студзеня 2017.