Аляксандр Іосіфавіч Корбут

архітэктар
(Пасля перасылкі з А. Корбут)

Аляксандр Іосіфавіч Корбут (нар. 3 лістапада 1952, Магілёў) — беларускі архітэктар. Ганаровы член Інстытута амерыканскіх архітэктараў (Чыкага, 2004), прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2005). З 2009 — прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі Саюзаў архітэктараў краін СНД[1].

Аляксандр Іосіфавіч Корбут
Дата нараджэння 3 лістапада 1952(1952-11-03) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1974 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1974 г. працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў[2] у праектным інстытуце «Белкалгаспраект», «Мінсксельбудпраекце» (1987—1990 — галоўны архітэктар). З 1992 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1990 па 2002 — віцэ-прэзідэнт, з 2003 — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску[2].

Творчасць

правіць

Асноўныя працы (у суаўтарстве): эксперыментальны пас. Жамчужны (19801986) і Вольна (1985) Баранавіцкага; пас. Чысць Маладзечанскага раёна (1982-85); пас. Семежава Капыльскага раёна (1974-90), Асавец Любанскага (1980), Гавяды Шклоўскага раёна (1986)[2]; бізнес-цэнтр «XXI стагоддзе» ў Мінску (1993-94, В. Нікіцін, Зееў Натэс, Даніэль Бран); жылы пасёлак РАА «Газпрам» у Дамадзедаўскім раёне Расіі (1996—2000); пас. Белавусава для РАА «Газпрам» у Нарафамінскім раёне Расіі (1996—2002); гандлёвы цэнтр па вул. Някрасава (2003), бізнес-цэнтр «Кравіра» (2007, сааўтары Д. Касьяненка, пры ўдзеле П. Цяплова (Польшча)[3]), адміністрацыйны будынак па вул. Машэрава (2006), жылы квартал шматкватэрных шматпавярховых дамоў па вул. Алібегава (2006-08), жылы квартал сярэднепавярховай забудовы па вул. Масквіна, Панфілава, Грыбаедава, Рэпіна (2002—2009) — усе ў Мінску[1], гасцінічны комплекс «Славянскі» ў Мінску (сааўтары Д. Касьяненка, К. Пямпе  (літ.), Р. Кірдуліс); помнік У. І. Леніну ў Беразіне (скульптар У. Лятун, архітэктар Ю. Шульнякоўскі), гіпермаркет «Мікс» з кафэ ў Брэсце (сааўтар У. Счыслёнак), адміністрацыйны будынак па вул. Суражскай у Мінску, група сярэднепавярховых жылых дамоў «Залаты маентак» (сааўтары А. Белавусаў, Д. Касьяненка), рэканструкцыя гандлёвага аб’екта з прыбудовай адміністрацыйных памяшканняў у Мінску (сааўтар А. Белавусаў), шматфункцыянальны офісна-дзелавы цэнтр на Звенігародскай шашы ў Маскве (сааўтары І. Васкрасенскі, Г. Шугаеў (Расія), А. Гурэцкі[pl], Я. Плескач[pl], Э. Вешхольская[en] (Польшча), П. Арсіч[en] (Сербія), помнік У. Караткевічу ў Кіеве (скульптары К. Селіханаў, А. Варвашэня), гандлёвы цэнтр «Аўтазапчасткі» ў Мінску (сааўтар Д. Касьяненка)[3].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны двума медалямі ВДНГ СССР (1978, 1982).

Сям’я

правіць

Мае некалі дзяцей, дачка Кацярына Корбут таксама архітэктар.

Зноскі

  1. а б в Корбут Александр Иосифович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Корбут Александр Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. а б АЛЕКСАНДР КОРБУТ: «ДЕЛАЛ ВСЕ ЧЕСТНО. И С ЛЮБОВЬЮ К СВОЕЙ ПРОФЕССИИ»

Літаратура

правіць
  • Корбут Александр Иосифович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Корбут Александр Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

правіць