Бахань

былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Бахань (трансліт.: Bachań, руск.: Бахань) — былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Баханскага сельсавета. Размешчана за 27 км на паўднёвы захад ад Слаўгарада, 97 км ад Магілёва, 42 км ад чыгуначнай станцыі Быхаў на лініі МагілёўЖлобін.

Вёска
Бахань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Бахань на карце Беларусі ±
Бахань (Беларусь)
Бахань
Бахань (Магілёўская вобласць)
Бахань

Рэльеф раўнінны, у цэнтры вадаём, на поўдзень, захад ад вёскі і праз яе праходзілі меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Баброўка (прыток р. Дняпро).

Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе праз в. Вялікая Зімніца, в. Малая Зімніца і далей па шашы ДоўскСлаўгарад. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, адселена.

ГісторыяПравіць

Вядома паводле пісьмовых крыніц з 1567 года як сяло ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1586 годзе Боханы ў Рагачоўскай воласці, дзяржаўная ўласнасць.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі.

У 1841 годзе пабудавана царква з дрэва. У 1858 годзе ў Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1864 годзе адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1889 годзе навучалася 40 хлопчыкаў. Непадалёку быў аднайменны маёнтак, гаспадар якога меў у 1862 годзе 1311 дзесяцін зямлі і карчму. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся калёсным, кушнерскім, кавальскім, бандарным і кравецкім промысламі.

У 1897 годзе меліся крама, 2 хлебазапасныя магазіны (адкрыты не пазней 1882), фельчарска-акушэрскі пункт, заезны дом.

Найноўшы часПравіць

У 1909 годзе дзейнічалі казённая вінная крама і лячэбніца.

На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 1919 года ў Быхаўскім павеце Гомельскай губерні РСФСР, з 20 жніўня 1924 года ў Журавіцкім, з 8 ліпеня 1931 года ў Быхаўскім, з 12 лютага 1935 года ў Доўскім, з 5 красавіка 1935 года ў Журавіцкім, з 12 снежня 1956 года ў Быхаўскім, з 31 сакавіка 1958 года ў Слаўгарадскім, з 25 снежня 1962 года ў Быхаўскім, з 6 студзеня 1965 года ў Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай акругі БССР (да ліпеня 1930), Гомельскай вобласці (15 студзеня 193817 снежня 1956), з 17 снежня 1956 года ў Магілёўскай вобласці. 2 чэрвеня 1919 года адкрыта хата-чытальня. У 1924 годзе арганізавана сельскагаспадарчае таварыства, якое аб’ядноўвала 60 гаспадарак. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета. У 1930-я гг. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя А. В. Суворава.

У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 25 лістапада 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 97 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 227 жыхароў з вёсак Баханскага сельсавета. У памяць аб іх у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўзведзена мемарыяльная сцяна, на якой 2 дошкі з імёнамі загінуўшых.

У склад сельсавета ўваходзілі 4 вёскі і 9 пасёлкаў. Да 1977 года ў склад сельсавета ўваходзіў таксама пасёлак Паленава, які перастаў існаваць.

Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

У 1990 годзе ў вёсцы размяшчаліся вытворчая брыгада, жывёлагадоўчы комплекс, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, лесапільня, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, былі клуб, бібліятэка, 8-гадовая школа, інтэрнат, урачэбны участак, аптэка, магазін, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Ліквідавана 26 лютага 2002 года[1].

ПланіроўкаПравіць

Праект планіроўкі і забудовы быў распрацаваны ў 1984 годзе Магілёўскім філіялам інстытута «Белкалгаспраект».

Планіровачна складалася з паўночнай, заходняй і ўсходняй частак, падзеленых паміж сабою меліярацыйным каналам і штучным вадаёмам. Кожная частка мела прамавугольную сетку вуліц, забудаваных двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Уздоўж вадаёма, паміж паўночнай і ўсходняй часткамі, размяшчаўся грамадскі цэнтр. Тут жа было пабудавана шмат мураваных адна і двухпавярховых жылых дамоў. Вытворчы сектар разгрупаваны ў розных частках вёскі, на поўдзень — калгасны сад.

НасельніцтваПравіць

  • XVIII стагоддзе:
    • 1747 — 66 двароў.
    • 1799 — 58 двароў, 577 жыхароў.
  • XIX стагоддзе:
    • 1858 — 46 рэвізскіх душ.
    • 1880 — 86 двароў, 528 жыхароў.
    • 1897 — 134 двары, 270 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — у в. Бахані 1 — 100 двароў, 798 жыхароў, у в. Бахні 2 — 43 двары, 300 жыхароў.
    • 1917 — у в. Бахань 1 — 104 двары, 760 жыхароў, у в. Бахань 2 — 333 жыхары.
    • 1990 — 189 гаспадарак, 498 жыхароў.

СлавутасціПравіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў[2].
  • Помнік землякам[2].

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Рашэнне Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў ад 26.02.2002 г. № 15-4
  2. 2,0 2,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць