Першацвет веснавы
Першацвет веснавы, Ключыкі вясеннія[3][4] (Primula veris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Першацвет (Primula).
Першацвет веснавы | |||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны, Батанічны сад в Карлсруэ, Германія | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Primula veris L. (1753) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьKветкі
|
Першацвет веснавы дасягае ў вышыню 5-30 см. Лісце даўгавата-зваротнаяйкападобнай формы, зморшчыстае, зубчастае або невыразнагародчатае па краях, звужанае ў крылаты хвосцік. Утварае прыкаранёвую разетку. З сярэдзіны разеткі выходзіць бязлісцевы кветканос вышынёй 5-30 см. Карэнішча кароткае гарызантальнае, ад яго адыходзяць шматлікія сакавітыя тонкія карані.
Кветкі правільныя, жоўтыя, 7-15 мм у дыяметры, пяцічленныя, дыморфныя, з 10-зубчастай чашачкай, нахіленай у адзін бок, абодваполыя, сабраныя ў злёгку паніклыя парасоны па 10-30 штук. Вяночак ля аснавання зрослапялёсткавы; пялёсткі тупыя.
Апыленне — з дапамогай насякомых (часцей за ўсё — з дапамогай чмялёў (Bombus) і пчол (Apidae)), прычым для першацвета веснавога характэрна так званая дыморфная гетэрастылія . Сутнасць гэтага прыстасавання да перакрыжаванага апылення заключаецца ў тым, што кветкі ў адной частцы папуляцыі маюць доўгія слупкі, а ў іншай — кароткія. Песцік у даўгаслупковай формы размяшчаецца каля ўзроўню адгінання, а тычынкі прымацаваныя да сярэдняй часткі трубкі вяночка; лычык у кароткаслупковай формы размяшчаецца ў сярэдняй частцы трубкі вяночка, а тычачкі — каля ўзроўню адгінання. Гетэрастылію першацветаў падрабязна вывучаў Чарлз Дарвін у 1862 і 1877 гадах; правёўшы розныя эксперыменты, ён зрабіў выснову, што ў гетэрастыльных першацветаў магчымыя тры варыянты апылення (паміж рознымі формамі, паміж аднолькавымі формамі і самаапыленне), але найбольш спрыяльным для раслін з’яўляецца перакрыжаванае апыленне паміж рознымі формамі: у гэтым выпадку насення ўтворыцца больш і яно больш жыццяздольнае.
Ва ўмовах сярэдняй паласы Еўрапейскай часткі Расіі расліна цвіце ў красавіку — ліпені.
Плод — каробачка.
Злева направа: лісце, плады, плады і насенне
|
Арэал
правіцьРасліна сустракаецца ў лясной і лесастэпавай зонах амаль па ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Еўрапейскай часткі Расіі; расце таксама на Каўказе, у Турцыі і Іране. Аддае перавагу лугам, рэдкім лясам, узлескам, палянам, хмызнякам.
Ужыванне
правіцьУ медыцыне
правіцьРасліна шырока выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне. У лекавых мэтах выкарыстоўваюць лісце першацвета веснавога (лац.: Folium Primulae veris), якое збіраюць у пачатку цвіцення расліны і хутка сушаць пры тэмпературы 100—120 °C, каб захаваць аскарбінавую кіслату; радзей пад падстрэшкам і на гарышчах, і карэнішча з каранямі (Rhizoma cum radicibus Primulae), якія выкапваюць восенню. Лісце, якое змяшчае да 5,9 % аскарбінавай кіслаты, сапаніны, ужываюць у выглядзе гарбаты пры авітамінозе; парашок лісця дадаюць таксама да першых страў. Карэнішча з каранямі змяшчае да 10 % трытэрпенавыя сапаніны. Агліконы іх — прымулагеніны А, D, SD. Ужываюць у выглядзе адвару як адхарквальнае[5]. Кветкі выкарыстоўваюцца ў выглядзе адвараў і настояў пры мігрэнях, неўралгіі, прастудзе, падагры і рэўматызме, пры бессані, ад кашлю[6]. Спіртовую настойку кветак ужываюць як заспакаяльнае пры бессані і пераўзбуджэнне. Настой лісця выкарыстоўваюць пры падагры, хваробах нырак і мачавога пузыра. Адвар і настойку кораня прызначаюць як змякчальны і адхарквальны сродак пры кашлю, як мочагоннае. Вонкава адвар выкарыстоўваюць для паласкання пры запаленні горла, гартані і бранхітах. Гамеапатычны сродак Primula прызначаюць для лячэння катаральным гастрыту, кашлю і як заспакаяльны сродак пры бессані.
Харчовае значэнне
правіцьЛісце і сцёблы ядомыя і могуць дадавацца ў салаты, шчы .
Ранні меданос.
Любімая расліна еўрапейскага дзікага труса.
Дэкаратыўнае выкарыстанне
правіцьШырока вядома як дэкаратыўная расліна. Аддае перавагу ўрадлівым добра дрэнаваным глебам, па іншых дадзеных гліністыя і суглінкавыя глебы. Любіць паўцень і багаты паліў. Размножваюць расліну насеннем, дзяленнем раслін старэйшых за тры гады і каранёвымі тронкамі.
Падвіды
правіць- Primula veris subsp. macrocalyx (Bunge) Lüdi — часам разглядаецца як самастойны від Primula macrocalyx.
- Primula veris subsp. suaveolens
- Primula veris subsp. veris
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Назва Ключыкі вясеннія згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Primula officinalis
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 221. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014.
- ↑ Первоцвет весенний / Справочник лекарственных трав. Архівавана 1 лістапада 2007. (руск.)
Літаратура
правіць- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — С. 111—114.
- Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (русское издание). — С. 704. — ISBN 3-8331-1621-8.
- Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 187—188. — ISBN 5-87317-260-9.
- Губанов И. А. и др. Определитель высших растений средней полосы европейской части СССР: Пособие для учителей / И. А. Губанов, В. С. Новиков, В. Н. Тихомиров. — М.: Просвещение, 1981. — С. 192.
- Всё о лекарственных растениях на ваших грядках / Под ред. Раделова С. Ю.. — СПб.: ООО «СЗКЭО», 2010. — С. 211. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0124-4.
- Lehtilä K., Syrjänen K., Leimu R., Garcia M. B., Ehrlén J. Habitat change and demography of Primula veris: identification of management targets. Conserv Biol. 2006 Jun; 20(3):833-43. (англ.)
- Broda B. Primula veris L. and Primula elatior (L.) Scherb. as medicinal plants. Acta Pol. Pharm. 1952; 9(1):55-76; 1952; 9(2):85-95. (англ.)
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1024. Primula veris L. — Первоцвет весенний, или лекарственный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 38. — ISBN 5-87317-163-7.
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: «Урожай», 1979.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
Спасылкі
правіць- Первоцвет весенний на сайте Ботанического музея КГУ(недаступная спасылка) (руск.)
- Первоцвет весенний на сайте «Нетрадиционная медицина» Архівавана 16 красавіка 2008. (руск.)
- Первоцвет весенний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)