Бурнаніт

мінерал класа складаных сульфідаў

Бурнані́т[1] — мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід свінцу, медзі і сурмы, CuPbSbS3. Адкрыты ў 1805 годзе Р. Джэмсанам (Robert Jameson) і названы ў гонар французскага крышталёграфа і мінеролага Ж. Л. Бурнона (Jacques Louis de Bournon, 1751—1825)[2].

Бурнаніт
Формула CuPbSbS3
Прымесь As, Fe, Ag, Zn, Mn, Ni
Сінгонія ортарамбічная,
Крышталічная рашотка a = 8,153, b = 8,692, c = 7,793
Крышталічная рашотка a = 8,153, b = 8,692, c = 7,793
Колер шэра-стальны, шэры да бясколернага
Колер рысы шэра-стальны, чорны
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2,5—3
Спайнасць недасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 5,7—5,9 г/см³

Крышталізуецца ў ортарамбічнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, таблітчастыя крышталі, кароткапрызматычныя зерні, зярністыя агрэгаты. Колер ад бледна-шэрага да бясколернага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,7—5,9 г/см³. Крохкі.

Выкарыстоўваецца ў якасці руды на медзь, свінец, сурму.

Паходжанне і радовішчы правіць

Бурнаніт мае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца разам з галенітам, пірытам, джэмсанітам, буланжэрытам, сфалерытам і інш.[3] У зоне акіслення лёгка змяняецца з утварэннем малахіту, сурмянай охры, азурыту і цэрусіту[3].

Радовішчы ў Аўстраліі, Германіі, ЗША, Расіі (Урал, Забайкалле, Якуція, Далёкі Усход), Мексіцы, Перу, Чылі, Чэхіі, Казахстане, Узбекістане і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць