Валянціна Міхайлаўна Дутлава
Валянціна Міхайлаўна Дутлава (нар. 1 верасня 1937, г. Менск) — беларускі архітэктар.
Валянціна Міхайлаўна Дутлава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працавала ў Белдзяржпраекце архітэктарам, старэйшым архітэктарам. З 1970 — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў БССР з 1977 года.
Творчасць правіць
За час працоўнай дзейнасці распрацавала цэлы шэраг праектаў горадабудаўнічага профіля ў гарадах Беларусі. Сярод іх: праекты забудовы мікрараёнаў у Мазыры, Лунінцы, Дзяржынску (1960—1970); генеральныя планы гарадоў Старыя Дарогі (1976), Ляхавічы, Столін, Расоны; у аўтарскім калектыве — генплан горада (1975), праект забудовы ўсходняга жылога раёна, цэнтральнай часткі (1979) Баранавічаў; праект забудовы жылога раёна «Задняпроўе» ў г. Орша (1977); генеральныя планы гарадоў Чашнікі (1980), Лёзна, г.п. Арэхаўск; праект забудовы жылога раёна «Задзвінне» ў г. Полацку (1980—1990); праект забудовы жылога раёна ў г. Барысаве (1982), праекты размяшчэння першачарговага будаўніцтва ў гарадах Баранавічы і Барысаў (1990—1993).
Літаратура правіць
- Дутлова Валентина Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Дутлова Валентина Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)