Восьмы Прэм’ер Тузін
восьмы выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў»
«Восьмы Прэм’ер Тузін» ― восьмы выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў» з найлепшымі песнямі 2015 музычнага года.[1]
Восьмы Прэм’ер Тузін | |
---|---|
музычны альбом розныя выканаўцы[d] | |
Дата выпуску | 6 снежня 2015 |
Жанр | інды-поп, рок-музыка, alternative music[d], альтэрнатыўны рок, новая хваля[d], фолк-рок і псіхадэлічны рок |
|
|
Гісторыя стварэння
правіцьУ фарміраванні складанкі ўдзельнічала экспертная рада, якая назвала з 40 удзельнікаў аўдыёчарту ў музычным сезоне на партале «Тузін Гітоў» вартых удзелу ў выніковым туры. 12-ку найлепшых з іх абралі слухачы, галоўная песня сезона – «Будзь злой» ад праекта Яна Маўзера «Мама». Другі год запар складанка выходзіць у выглядзе інтэрнэт-рэліза. У экспертнай радзе былі беларускія паэты Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка, Антон Рудак, Наста Кудасава, Андрэй Адамовіч.[2]
Спіс песень
правіць№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
1. | «Няма каханьня» (Angst feat. Алесь Кот-Зайцаў) | Angst | Kurguz prod. | |
2. | «Зіма» (Пудынг) | Алена Сілівонік (пераклад на беларускую Віталя Воранава) | Пудынг | |
3. | «Мінулае» (Майтай) | Андрэй Дзяркоў | Андрэй Дзяркоў | |
4. | «Палон» (Pauline) | Раман Саракалетаў | Раман Саракалетаў | |
5. | «Будзь злой» (MAMA) | Ян Маўзер | Ян Маўзер і Сяргей Нікалайчанка | |
6. | «Як мае быць» (Ілюжан) | Кацярына Аліхвер | Ілюжан | |
7. | «Марнатраўны сын» (Akute) | Фелікс Аксёнцаў | Слава Корань | |
8. | «Залілось сьлязьмі» (Нельга забыць) | Максім Багдановіч | Міхал Бараноўскі | |
9. | «Мая праўда» (Ворона) | Алена Варона | Алена Варона і Яўген Сірата | |
10. | «Ноч лістапада» (Рокаш) | Лявон Казакоў | Алесь Акульчык | |
11. | «Конрад Валенрод» (TonqiXod) | Уладзь Лянкевіч | TonqiXod | |
12. | «Сьнег» (Андрэй Макарэвіч) | Андрэй Макарэвіч (пераклад на беларускую Юрыя Несьцярэнкі) | Андрэй Макарэвіч |
Зноскі
правіць- ↑ Выйшла складанка «Прэм’ер Тузін 8» (+слухаць/+cпампаваць) . Experty.by (9 снежня 2015). Праверана 2 чэрвеня 2022.
- ↑ «Восьмы Прэм’ер Тузін» — інтэрнэт-рэліз складанкі (аўдыё/спампаваць) . Тузін Гітоў (6 снежня 2015). Праверана 2 чэрвеня 2022.