Пліса (Глыбоцкі раён)

вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Пліса, Глыбоцкі раён)

Плі́са[1] (трансліт.: Plisa, руск.: Плиса) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Пліса ля вытоку ракі Мнюта, за 21 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае. Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Падсвілле (10 км). Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.

Вёска
Пліса
Пліса. Каменны крыж. На заднім плане царква Параскевы Пятніцы (Глыбоцкі р-н).jpg
Царква Святой Параскевы Пятніцы і каменны крыж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
297
Насельніцтва
672 чалавекі (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Аўтамабільны код
2
Пліса на карце Беларусі ±
Пліса (Глыбоцкі раён) (Беларусь)
Пліса (Глыбоцкі раён)
Пліса (Глыбоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Пліса (Глыбоцкі раён)

ГісторыяПравіць

Вёска Пліса вядома з пісьмовых крыніц з XVI ст. Пазначана на карце Полацкага ваяводства 1579 г. С. Пахлавіцкага. У розны час належала К. Астрожскаму, М. Пётуху, Р. Падбіпенту, В. Корсаку, Дэшпатам-Зяновічам.

У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Пліса адышла да Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісненскага павета Мінскай губерні. У 1887 г. (1884[2]) г. ў вёсцы пабудавана Параскеўская царква. З 1842 г. Пліса ў Віленскай губерні.

У 1918 г. Пліса акупіравана германскімі войскамі, у 19191920 гг. яна была занята польскімі войскамі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. у складзе Польшчы — цэнтр воласці Дзісненскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. у складзе БССР. У 19401950 гг. была цэнтрам Пліскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1941 — ліпені 1944 г. была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 1 чэрвеня 1942 г. было ліквідавана гета з 419 чал. яўрэйскай нацыянальнасці[3].

З 1962 г. вёска ў складзе Глыбоцкага раёна.

8 ліпеня 2016 года на беразе ледніковага, глыбокаводнага возера Пліса адкрыўся экслюзіўны Санаторна-курортны комплекс «Пліса». Комплекс займае паверхню 4,2 кв. кіламетраў[4].

ТранспартПравіць

  • Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога Р45 Глыбокае—Полацк.
  • У 10 км на поўдзень знаходзіцца чыгуначная станцыя Падсвілле.

СлавутасціПравіць

 
Каменны крыж

Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі (паселішча эпохі неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў) і геалагічны помнік прыроды — Пліскія тры вялікія валуны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Православие. By(руск.) 
  3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
  4. https://news.tut.by/society/507853.html

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.) 

СпасылкіПравіць