Пліса (Глыбоцкі раён)
Плі́са[1] (трансліт.: Plisa, руск.: Плиса) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Пліса ля вытоку ракі Мнюта, за 21 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае. Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Падсвілле (10 км). Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.
Вёска
Пліса
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВёска Пліса вядома з пісьмовых крыніц з XVI ст. Пазначана на карце Полацкага ваяводства 1579 г. С. Пахлавіцкага. У розны час належала К. Астрожскаму, М. Пётуху, Р. Падбіпенту, В. Корсаку, Дэшпатам-Зяновічам.
У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Пліса адышла да Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісненскага павета Мінскай губерні. У 1887 г. (1884[2]) г. ў вёсцы пабудавана Параскеўская царква. З 1842 г. Пліса ў Віленскай губерні.
У 1918 г. Пліса акупіравана германскімі войскамі, у 1919—1920 гг. яна была занята польскімі войскамі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. у складзе Польшчы — цэнтр воласці Дзісненскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. у складзе БССР. У 1940—1950 гг. была цэнтрам Пліскага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1941 — ліпені 1944 г. была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 1 чэрвеня 1942 г. было ліквідавана гета з 419 чал. яўрэйскай нацыянальнасці[3].
З 1962 г. вёска ў складзе Глыбоцкага раёна.
8 ліпеня 2016 года на беразе ледніковага, глыбокаводнага возера Пліса адкрыўся экслюзіўны Санаторна-курортны комплекс «Пліса». Комплекс займае паверхню 4,2 кв. кіламетраў[4].
Насельніцтва
правіцьТранспарт
правіцьСлавутасці
правіць- Каменны крыж (XIV—XVII стст.), насупраць царквы. Да 2008 г. стаяў каля старой дарогі Полацк — Глыбокае. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000404
- Царква Святой Параскевы Пятніцы (1887)
- Шэраговая забудова (кан. XIX — першая пал. XX стст.)
- Яўрэйская могілкі (XVIII — першая пал. XX стст.)
Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі (паселішча эпохі неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў) і геалагічны помнік прыроды — Пліскія тры вялікія валуны.
- Курган, насупраць канторы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000405
- Паселішча, за 0,5 км ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000406
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Православие. By Архівавана 25 студзеня 2013. (руск.)
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
- ↑ https://news.tut.by/society/507853.html Архівавана 21 лістапада 2020.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 67.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пліса (Глыбоцкі раён)
- Plissa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 265.
- Plissa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 458.
- Пліса (Глыбоцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)