Віктар Максімавіч Чарнабаеў

Віктар Максімавіч Чарнаба́еў (нар. 16 мая 1930, г. Новарасійск, Расія) — беларускі спявак (бас). Народны артыст Беларускай ССР (1964).

Віктар Максімавіч Чарнабаеў
Дата нараджэння 16 мая 1930(1930-05-16) (91 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас бас
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

З 1950 года ў Ансамблі песні і танца Маскоўскай ваеннай акругі. У 1958—2011 гадах саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі.

ТворчасцьПравіць

Валодае моцным голасам мяккага тэмбру. Стварыў разнапланавыя вострахарактарныя вобразы. У операх беларускіх кампазітараў выканаў партыі: Даніла («Алеся» Я. Цікоцкага), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Тарас («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Пісьмавадзіцель, Паліцэйскі («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С. Картэса), Начальнік штаба («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). Найбольш значныя партыі: Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), цар Дадон («Залаты пеўнік[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Дон Базіліо, Дон Бартала («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Паскуале («Дон Паскуале[ru]» Г. Даніцэці), Уберта («Служанка-пані[ru]» Дж. Б. Пергалезі[ru]), Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Лепарэла («Дон Жуан» В. А. Моцарта). Сярод інш. работ: Мендоза, Кутузаў («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Сусанін («Іван Сусанін» М. Глінкі), Філіп II, Рамфіс («Дон Карлас», «Аіда» Дж. Вердзі), Агамемнан («Арэстэя[ru]» С. Танеева), Фрол Баеў («У буру[ru]» Ц. Хрэннікава[ru]), Гарэлаў («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава[ru]), Хаванскі, Варлаам («Хаваншчына[ru]», «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага). Зняўся ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, тэлеварыянце оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова.

УзнагародыПравіць

Народны артыст Беларускай ССР (1964). За значны ўклад у развіццё беларускага опернага мастацтва ў 2001 годзе Віктар Чарнабаеў быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць