Віталь Віктаравіч Рушніцкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Віталь Рушніцкі)

Віталь Рушніцкі (нар. 17 студзеня 1990, Масты) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Новая Прыпяць» з Альшанаў.

Футбол
Віталь Рушніцкі
Поўнае імя Віталь Віктаравіч Рушніцкі
Нарадзіўся 17 студзеня 1990(1990-01-17)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 79 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Новая Прыпяць
Нумар 98
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2008—2010 Расія Крылы Саветаў (Самара) 0 (0)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (1)
2011 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 12 (0)
2011 Беларусь Смаргонь 12 (5)
2012 Узбекістан Шуртан (Гузар) 12 (0)
2012 Беларусь Смаргонь 6 (1)
2013 Беларусь Полацк 3 (0)
2014 Беларусь Колас-Дружба (Гарадзішча) 19 (11)
2015—2016 Беларусь Хваля (Пінск) 26 (25)
2016—2017 Беларусь Слуцк 17 (1)
2017 Беларусь Хваля (Пінск) 10 (2)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 5 (0)
2018 Беларусь Ліда 11 (0)
2019—2020 Беларусь Стэнлес (Пінск) 47 (43)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 27 (4)
2022 Беларусь Стэнлес (Пінск) 18 (19)
2023— Беларусь Новая Прыпяць (Альшаны)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (7)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2017

Клубная кар’ераПравіць

У маладосці трапіў у структуру мінскага «Дынама» і ўжо ў 15-гадовым узросце пачаў гуляць за дубль. Пазней прыцягваўся да асноўнага складу, але так і не дэбютаваў. У пачатку 2008 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. Другую палову 2009 года правёў у бабруйскай «Белшыне», пасля вяртання ў Самару перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў клуб.

У 2011 годзе далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Ведрыч-97», у другой палове сезона гуляў за «Смаргонь». У 2012 годзе стаў іграком узбекскага «Шуртана», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка, пазней вярнуўся ў «Смаргонь». Сезон 2013 распачаў у «Полацку», аднак неўзабаве ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы, і Віталь разам з большасцю ігракоў клуба пакінуў каманду.

У сезоне 2014 гуляў у Другой лізе за клуб «Колас-Дружба», з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. На наступны год перайшоў у пінскую «Хвалю», за якую ў сезоне 2015 забіў 12 галоў. Паспяхова пачаў сезон 2016, пасля першай паловы чэмпіянату з 13 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Другой лігі.

У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[3]. 29 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:0). Пазней страціў месца ў старце, стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 працягваў з’яўляцца на полі, выхадзячы на замену. 3 чэрвеня 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму «Іслачы», чым прынёс слуцкаму клубу перамогу з лікам 2:1. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[4].

Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» вярнуўся ў пінскую «Хвалю»[5], а ў студзені 2018 года папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС[6]. У чэрвені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб[7].

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з «Лідай»[8], па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У 2019—2020 гадах гуляў у Другой лізе у складзе пінскага «Стэнлеса», быў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Хваляй» і ў лютым падпісаў з ёй кантракт[9]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю»[10]. Хутка зноў далучыўся да «Стэнлеса», у сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка каманды[11]. У сакавіку 2023 года было абвешчана, што Рушніцкі застанецца ў «Стэнлесе» на сезон 2023, аднак у красавіку пакінуў клуб і далучыўся да «Новай Прыпяці» з Альшанаў.

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Еўропы.

ДасягненніПравіць

Зноскі