Віцезслаў Новак
Ві́цезслаў Но́вак (чэшск.: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 снежня 1870, Каменіцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скутач) — чэшскі кампазітар, піяніст і педагог; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай музычнай педагогікі. Народны артыст Чэхаславакіі (1945).
Віцезслаў Новак | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1949[3][1][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Дзеці | Jaroslav Novák[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Антанін Леапольд Дворжак, Карэл Штэкер, Josef Jiránek[d] і Karel Knittl[d] |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, музычны педагог, выкладчык універсітэта, скалалаз, настаўнік, музыкант, альпініст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка, опера і літургічная музыка[d] |
Выхаванцы | Мікалай Калэса[d], Boleslav Vomáčka[d], Jindřich Seidl[d], Roman Simovych[d], Florentina Mallá[d] і Sláva Vorlová[d] |
Узнагароды |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (23 лістапада 1945) honorary doctor of Comenius University[d] (18 лістапада 1928) Honorary Member of the International Society for Contemporary Music[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВіктар Новак нарадзіўся ў сям'і ўрача. Бацька музыканта спяваў у хоры, маці іграла на піяніна. Пасля смерці бацькі сям'я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песні і фартэпіянныя п'есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пражскага ўніверсітэта і адначасова ў Пражскую кансерваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзефа Іранека, сярод іншых яго педагогаў былі таксама Карал Штэкер (контрапункт) і Карал Кнітль (гармонія). У гэты перыяд Новак змяніў сваё імя на славянскае Віцезслаў. Пакінуўшы ўніверсітэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансерваторскі дыплом у 1893 годзе. Па рэкамендацыі Іаганеса Брамса ў берлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненні Новака. З 1896 года Новак інтэнсіўна займаўся збіраннем чэшскага музычнага фальклору.
У 1901—1917 гадах нефармальнае кола музыкантаў і іншых творчых асоб, якія збіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філармоніі» (чэшск.: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фарміравання чэшскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасці, Ёзеф Сук і Вацлаў Таліх. З 1908 года выкладаў у Пражскай кансерваторыі, у 1909—1939 гг. прафесар, у 1919—1922 гг. дырэктар. Сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ераміяш, Карал Болеслаў Ірак, Алаіс Габана, Ілья Гурнік і многія іншыя чэшскія музыкі; у Новака таксама вучыліся ўкраінскія кампазітары Мікалай Калеса і Стэфанія Туркевіч.
У міжваенны перыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Пражскай кансерваторыі, у 1919—1922 і 1927—1928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзялення Чэшскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэшская нацыянальная музыка. У пасляваенныя гады напісаў вялізныя мемуары «Пра сябе і іншых» (чэшск.: O sobě a jiných).
Творчасць
правіцьДля яго музыкі характэрны апора на чэшскі, славацкі і мараўскі фальклор, строгая канструктыўная логіка, часам уплыў імпрэсіянізму. Кампазіцыі Новака можна аднесці да неарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжання некаторых даследчыкаў, таксама Клода Дэбюсі і Рыхарда Штрауса.
Сярод твораў: оперы «Звікоўскі дамавік» (чэшск.: Zvíkovský rarášek; 1915), «Карлштэйн» (чэшск.: Karlštejn; 1916), «Ліхтар» (чэшск.: Lucerna; 1923; пастаўлены ўсё ў Празе), «Завяшчанне дзеда» (чэшск.: Dědův odkaz; паст. 1926), балеты-пантамімы «Сіньёрына маладосць» (чэшск.: Signorina Gioventu) і «Нікаціна» (чэшск.: Nikotina; абодва паст. 1930); кантаты; 2 сімфоніі (1934, 1943), сімфанічныя паэмы, уверцюры, сюіты і інш. для аркестра; камерна-інструментальныя ансамблі; творы для фартэпіяна, рамансы, хары на народныя тэксты, песні, апрацоўкі народных песень (7 сшыткаў) і інш. Аўтар кнігі «Пра сябе і іншых» (т. 1—2, 1940—70).
Зноскі
- ↑ а б Vitezslav Novak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vítězslav Novák // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Новак Витезслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Vítězslav Novák // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Но́вак Вітазслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 359. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Юсфин А. Г. Но́вак Витзслав // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 3: Корто — Октоль. — 1976. — Стб. 998—999. — 1104 стб., илл. — 102 000 экз. (руск.)
- Но́вак Витезслав // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 383. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віцезслаў Новак