Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель
Дзмітрый Вашкель (нар. 3 студзеня 1993, Шаркаўшчына) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».
Поўнае імя | Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 студзеня 1993[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Кар’ера Правіць
Выхаванец шаркаўшчынскага футбола, пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.
У лютым 2014 адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5]. У складзе «Хвалі» адразу стаў іграком асновы. Па выніках сезону 2014 пінскі клуб вылецеў у Другую лігу, але Дзмітрый застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 года кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[6], і неўзабаве Дзмітрый стаў іграком светлагорскага «Хіміка».
У пачатку 2017 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клуб[7]. Аднак, пасля беспаспяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лакаматыў»[8]. У пачатку 2021 года, пакінуўшы гомельскі клуб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусціў увесь сезон 2021.
У пачатку 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і рагачоўскім «Макслайне», а пазней далучыўся да «Астраўца» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[9]. У сакавіку 2023 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн»[10].
У жніўні 2023 года далучыўся да «Крумкачоў»[11].
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Нафтан | 8 | 0 | |
2011 | дубль | Нафтан | 32 | 5 | |
2012 | дубль | Нафтан | 29 | 4 | |
2013 | Д1 | Нафтан | 2 | 0 | |
2014 | Д2 | Хваля | 19 | 0 | |
2015 (1) | Д3 | Хваля | 9 | 0 | |
2015 (2) | Д2 | Хімік | 14 | 1 | |
2016 | Д2 | Хімік | 18 | 4 | |
2017 | Д2 | Лакаматыў | 28 | 4 | |
2018 | Д2 | Лакаматыў | 26 | 5 | |
2019 | Д2 | Лакаматыў | 27 | 1 | |
2020 | Д2 | Лакаматыў | 22 | 0 | |
2022 | Д2 | Астравец | 20 | 1 | |
2023 (1) | Д2 | Макслайн | 14 | 1 |
Грамадзянская пазіцыя Правіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].
Крыніцы Правіць
- ↑ Dmitri Vashkel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fco.by/player008/
- ↑ https://krumkachy.com/news/2534-dmitrij-vashkel-igrok-krumkacho
- ↑ "Волна" в товарищеском матче с брестским "Динамо" проверит потенциальных новичков
- ↑ "Волна" продолжила подписную кампанию
- ↑ Дмитрий Вашкель покинул "Волну"
- ↑ Вашкель, Монастырский и Алексей Филипенко покинули гомельский «Локомотив»
- ↑ Вашкель решил вернуться в "Локомотив"
- ↑ Лойко, Калошкин и Вашкель стали игроками "Островца"
- ↑ Николай Иванов, Вашкель и Баширов пополнили ряды "Макслайна". Здесь же Булычев и Кленьё (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.
- ↑ Дмитрий Вашкель - игрок «Крумкачоў» (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (5 жніўня 2023). Праверана 7 жніўня 2023.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА