Дзяржава Хулагуідаў

Дзяржава Хулагуідаў — прынятае ў айчынным усходазнаўстве абазначэнне дзяржавы, якая была заснавана чынгізідам Хулагу і кіравалася яго нашчадкамі; у заходняй гістарыяграфіі абазначаецца як Ilkhanate, Il-Khanate.[2][3] Самавольна створаная Хулагу падчас заваявальнага паходу (12561260), дзяржава была прызнана ў 1261 годзе ханам Мангольскай імперыі Хубілаем, якія даў Хулагу тытул ільхан («хан племя», у значэнні ўлусны хан[4]). Да ўзыходжання на прастол Газана (12951304) Хулагуіды прызнавалі намінальную залежнасць ад вялікага хана (імператара Юань).

Гістарычная дзяржава
Дзяржава Хулагуідаў
سلسله ایلخانی
Меркаваны сцяг (паводле Каталанскага атласа)
Меркаваны сцяг (паводле Каталанскага атласа)
1256 — 1335

Сталіца Марага
Тэбрыз
Салтаніе
Мова(ы) сярэднемангольская
персідская
Афіцыйная мова персідская, мангольская мова, цюркскія мовы і арабская
Рэлігія тэнгрыянства, хрысціянства, іслам, Шаманізм, нестарыянства[d], Тыбецкі будызм і шыіты
Плошча 3,750,000 км² (1310)[1]
Форма кіравання манархія
Пераемнасць

Абасіды

Нізарыты

Джалаірыды > Чабаніды > Музафарыды >

Сербедары >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржава, якая знаходзілася да 1290-х гадоў у цяжкім эканамічным стане, прадоўжыла сваё існаванне дзякуючы рэформам Газан-хана, праведзеным яго міністрам Рашыд ад-Дзінам, але толькі да 1335 года. Пасля смерці ільхана Абу Саіда 30 лістапада 1335 года бяссільныя ільханы ўзводзіліся на прастол толькі для надання законнасці ўладзе новых дынастый, Чабанідаў і Джалаірыдаў.

Тэрыторыя

правіць

Дзяржава Хулагуідаў уключала Іран, Аран, Шырван, Азербайджан, большую частку Афганістана, Ірак, Курдыстан, Джэзірэ (Верхняя Месапатамія) і ўсходнюю частку Малой Азіі (да р. Кызыл-Ірмак). Васаламі і даннікамі Хулагуідаў былі Грузія, Трапезундская імперыя, Канійскі султанат, Кілікійская Арменія, Кіпрскае каралеўства[5], дзяржава куртаў у Гераце; сталіцамі былі паслядоўна Мерагэ, Тэбрыз, Салтаніе, затым ізноў Тэбрыз.

Перадгісторыя

правіць

Упершыню мангольскія войскі з'явіліся на тэрыторыях, якія пазней увайшлі ў хулагуідскую дзяржаву, у 1220—1221 гадах. Атрады Субэдэя і Джэбэ, якія пераследвалі харэзмшаха Мухамеда, разрабавалі многія персідскія гарады, у прыватнасці Казвін, Хамадан, Ардэбіль і Марагу. Тэбрыз, будучая сталіца ільханаў, пазбегла спусташэння, двойчы выплаціўшы кантрыбуцыю. Апошні харэзмшах Джэлал ад-Дзін, замацаваўшыся ў Заходнім Іране, у 1227 годзе дасягнуў адноснага поспеху ў бітвах з мангольскімі войскамі, але ў выніку пацярпеў паражэнне і загінуў у 1231 годзе. Харасан быў заваяваны войскамі Талуя ў 1221 годзе. Мерв і Нішапур былі спустошаны, жыхары Герата скарыліся і атрымалі літасць. У 1231—1239 гадах наён Чармаган заваяваў Аран, Шырван, Картлі і Арменію. Хазараспіды Лурыстана, Салгурыды Фарса і Кутлугшахі Кермана выплацілі кантрыбуцыю і прызналі вярхоўную ўладу хана Угэдэя.

Гісторыя

правіць
  Гісторыя Ірана
 
Персідская імперыяПерсідскія цары
Да нашай эры
Дагістарычны Іран
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.)
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.)
Джырофт (3000—500 да н.э.)
Элам (2700—539 да н.э.)
Мана (1000—700 да н.э.)
Мідыя (728—550 да н.э.)
Ахеменіды (648—330 да н.э.)
Селеўкіды (330—150 да н.э.)
Наша эра
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.)
Сасаніды (224—650)
Арабскае заваяванне (637—651)
Амеяды (661—750)
Абасіды (750—1258)
Тахірыды (821—873)
Алавіды (864—928)
Сафарыды (861—1003)
Саманіды (875—999)
Зіярыды (928—1043)
Буіды (934—1055)
Газневіды (963—1187)
Сельджукі (1037—1194)
Гурыды (1149—1212)
Харэзмшахі (1077—1231)
Хулагуіды (1256—1353)
Музафарыды (1314—1393)
Чабаніды (1337—1357)
Сербедары (1337—1381)
Джалаірыды (1370—1432)
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468)
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508)
Сефевіды (1501—1722/1736)
Хатакі (1722—1729)
Афшарыды (1736—1802)
Зенды (1750—1794)
Каджары (1781—1925)
Пехлеві (1925—1979)
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979)
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980)

Партал «Іран»

Паход Хулагу і стварэнне дзяржавы

правіць

Да пачатку 1250-х мангольскім намеснікам у Іране не падпарадкоўваліся толькі ісмаіліты-нізарыты ў горах Эльбурса і Кухістане і халіфы-абасіды ў Іраку Арабскім і Хузестане. Мункэ, які прыйшоў да ўлады ў 1251 годзе, прыняў рашэнне давяршыць заваяванне рэгіёна, для чаго быў арганізаваны агульнаімперскі паход на чале з Хулагу, малодшым братам хана. Да 1257 года была ўзята большасць ісмаіліцкіх крэпасцей, уключаючы Аламут і Меймундзіз; у 1258 г. захоплены Багдад, апошні халіф быў пакараны смерцю; у пачатку 1260 года манголы, якія ўварваліся ў Сірыю, занялі Дамаск і Халеб. Паражэнні ад мамлюкаў пры Айн-Джалуце і Хомсе спынілі мангольскі наступ, і Сірыя на дзесяцігоддзі стала лініяй фронту войнаў мамлюкаў і Хулагуідаў.

Паводле Рашыд ад-Дзіна, Мункэ першапачаткова планаваў перадаць іранскія землі ў асабісты ўдзел Хулагу. Аднак Рашыд як прыдворны гісторык ільханаў мог быць тэндэнцыйным і паведамляць звесткі, якія б легітымізавалі ўладу сваіх заступнікаў. І. П. Петрушэўскі лічыць, што Хулагу самавольна стварыў новы ўлус, а Хубілай пазней (1261) прызнаў ужо фактычна незалежную дзяржаву. Ільханы, хоць і прызнавалі намінальную залежнасць ад вялікага хана, карысталіся поўнай самастойнасцю ў знешняй і ўнутранай палітыцы.

Кіраванне

правіць

Кіруючая дынастыя

правіць

Вярхоўная ўлада ў дзяржаве належала ільхану, які перадаваў асобныя вобласці і гарады ў якасці ўдзелаў царэвічам, наёнам і эмірам. Ільхан са сваёй стаўкай (арду), захоўваючы вернасць качавым традыцыям, частку года праводзіў на летніх і зімовых пашах, частку — у Багдадзе і Тэбрызе. У выпадку вайны ільхан нярэдка браў на сябе камандаванне палявой арміяй.

Выканаўчая ўлада

правіць

Асноўным дзяржаўным інстытутам, як гістарычна склалася ў Мангольскай імперыі, з'яўлялася армія. Пры гэтым сістэма кіравання ільханства ўяўляла сабой камбінацыю прышлых цюркска-мангольскіх і мясцовых іранскіх элементаў. Вялікая колькасць мусульманскіх чыноўнікаў, галоўным чынам персідскамоўных, паступіла на службу да заваёўнікаў, напрыклад, сям'я Джувейні.

Ваеннымі сіламі кіраваў старэйшы эмір (амір-і ўлус — «улусны эмір» ці амір аль-умара — «эмір над эмірамі»). Грамадзянскае кіраванне было арганізавана ў відзе сістэмы дыванаў. Цэнтральнае ведамства — вялікі, ці найвышэйшы дыван — узначальваў візір (сахіб-дыван), які адказваў за фінансы (дзяржаўныя даходы і расходы, казну, падаткі), справаводства, кіраўнічыя кадры, а таксама рамесныя майстэрні (карханэ).

Крыніцы

правіць
  1. Jonathan M. Adams, Thomas D. Hall and Peter Turchin (2006). "East-West Orientation of Historical Empires" (PDF). Journal of World-Systems Research (University of Connecticut). 12 (no. 2): 219–229.
  2. Danilenko, Nadja (2020). "In Persian, Please! The Translations of al-Iṣṭakhrī's Book of Routes and Realms". Picturing the Islamicate World: The Story of al-Iṣṭakhrī's Book of Routes and Realms. Brill. p. 101.
  3. Ahmad Ashraf. Iranian identity III: Medieval-Islamic period // Encyclopædia Iranica. — 2006. — Т. 13. — С. 507—522.
  4. Гісторыя Ірана з найстаражытных часоў да канца XVIII стагоддзя. — С. 187.
  5. Петрушевский И. П. Иран и Азербайджан под властью Хулагуидов (1256–1353 гг.) // Татаро-монголы в Азии и Европе. — С. 235.

Літаратура

правіць

Першасная літаратура

  • Абу Бакр ал-Кутби ал-Ахари. Тарих-и шейх Увейс. — Баку, 1984.
  • Вассаф. История Вассафа // Сборник материалов, относящихся к истории Золотой Орды / Пер. В. Г. Тизенгаузена. — М.: 1941.
  • История мар Ябалахи III и раббан Саумы / Исследование, перевод с сирийского и примечания Н. В. Пигулевской. — М.: Наука, 1958. — 164 с.
  • Письмо Олджейту французскому королю Филиппу IV Красивому // Альманах «Арабески истории». — М.: 1996. — В. 5: «Каспийский транзит». — Т. 1. — С. 107—108.
  • Рашид ад-Дин. Сборник летописей / Пер. с персидского Л. А. Хетагурова, редакция и примечания проф. А. А. Семенова. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. 1, кн. 1.
  • Рашид ад-Дин. Сборник летописей / Пер. с персидского О. И. Смирновой, редакция проф. А. А. Семенова. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. 1, кн. 2.
  • Рашид ад-Дин. Сборник летописей / Пер. с персидского Ю. П. Верховского, редакция проф. И. П. Петрушевского. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1960. — Т. 2.
  • Рашид ад-Дин. Сборник летописей. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1946. — Т. 3.
  • Рашид ад-Дин. Переписка. — М.: «Наука», 1971.
  • Фасих ал-Хавафи. Фасихов свод / Пер. Д. Ю. Юсуповой. — Ташкент: Фан, 1980.

Даследаванні

  • История Ирана с древнейших времен до конца XVIII века. — Л.: Издательство Ленинградского университета, 1958. — 390 с.
  • Калан Э. Золотая Орда и государство Ильханов: торгово-экономические связи // Золотоордынское наследие. Материалы Международной научной конференции «Политическая и социально-экономическая история Золотой Орды (XIII-XV вв.)». 17 марта 2009 г. : Сб. статей. — Казань: Издательство «Фэн» АН РТ, 2009. — В. 1. — С. 232-236.
  • Камалов И. Х. Отношения Золотой Орды с хулагуидами / Пер. с турецкого и науч. ред. И. М. Миргалеева. — Казань: Институт истории им. Ш. Марджани АН РТ, 2007. — 108 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-94981-080-4.
  • Костюков В. П. Иранский поход Хулагу: предыстория // Золотоордынская цивилизация : Сборник статей. — Казань: Издательство «Фэн», 2009. — В. 2. — С. 69-89. — ISBN 978-5-9690-0101-5.
  • Малышев А. Б. Золотая Орда и Иран: политические, экономические и культурные связи // Нижнее Поволжье и Исламская республика Иран. Исторические, культурные, политические и экономические связи. — Саратов: Наука, 1977.
  • Петрушевский И. П. Землевладение и аграрные отношения в Иране XIII-XIV веков / Отв. редактор академик И. А. Орбели. — М.-Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1960. — 492 с.
  • Петрушевский И. П. Иран и Азербайджан под властью Хулагуидов (1256–1353 гг.) // Татаро-монголы в Азии и Европе : Сборник статей. — М.: Наука, 1977. — С. 228—259.
  • Amitai-Preiss R. Mongols and Mamluks: the Mamluk-Ilkhanid War, 1260-1281. — Cambridge University Press, 1995. — ISBN 0 521 46226 6.
  • The Cambridge history of Iran. — Cambridge: Cambridge University Press, 1968. — Т. 5: The Saljuq and Mongol Periods. — P. 406—413. — 762 p. — ISBN 521 06936 X.
  • Kolbas J. G. The Mongols in Iran: Chingiz Khan to Uljaytu, 1220-1309. — Routledge, 2006. — P. 414. — ISBN 0700706674.
  • John Masson Smith, Jr. Nomadism and Middle Eastern Geography: Qishlaqs and Tumens(англ.) // The Mongol Empire and Its Legacy. — BRILL, 1999. — P. 39-56. — ISBN 9004110488.

Спасылкі

правіць