Балота Мох
Балота Мох — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння, створаны ў 1981 годзе, каб зберагчы ў натуральным стане тарфяны масіў Балота Мох, які рэгулюе водны рэжым прылеглай тэрыторыі і азёр Абстэрна, Важа, Набіста, Укля.[1]
Балота Мох | |
---|---|
![]() Цяцеркі — возера на паўднёва-ўсходняй мяжы балота Мох | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мёрскі раён |
Плошча | 4,84 тыс. га[1] |
Дата заснавання | 1981[1] |
Апісанне
правіцьЗаказнік размешчаны ва ўсходняй частцы Полацкай нізіны ў складзе Дзісенскага геабатанічнага раёна Заходне-Дзвінскай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў[1]. Ён знаходзіцца на тэрыторыі Перабродскага сельсавета Мёрскага раёна.
Гідралогія
правіцьЗ поўдня на поўнач заказнік перасякае р. Галчыцы, якая ўпадае (на тэрыторыі заказніка) у р. Хараброўка (Вята).[2]
Флора
правіцьУ заказніку пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя згуртаванні з дамешкамі бярозы, елкі, асіны і інш. Тарфяны масіў прадстаўлены верхавымі і пераходнымі відамі тарфоў і займае 86 % агульнай плошчы.
У флоры трапляецца рэдкі ахоўны від — марошка (Rubus chamaemorus) (адзінае месца ў Беларусі), якая пладаносіць. Сярод іншых рэдкіх відаў Corydalis cava, шпажнік чарапіцавы (Gladiolus imbricatus), карлікавая бяроза (Betula nana).[1]
З ягадных культур сустракаюцца журавіны (Vaccinium subgen. Oxycoccus), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), чарніцы (Vaccinium myrtillus), дурніцы (Vaccinium uliginosum).[1]
Фаўна
правіцьФаўна прадстаўлена наступнымі відамі: дзік (Sus scrofa), еўрапейская касуля (Capreolus capreolus), лось (Alces alces), заяц-русак (Lepus europaeus), лісіца звычайная (Vulpes vulpes), воўк (Canis lupus), дзербнік (Falco columbarius), скапа (Pandion haliaetus), бусел чорны (Ciconia nigra).[1]
У 1999 годзе ва ўрочышчы Камянполле праводзіліся даследванні асаблівасці гнездавання вадаплаўных і каляводных птушак заказніка. Падчас іх былі выяўлены гнёзды такіх відаў, як чайка-клыгун (Larus argentatus), чайка шызая (Larus canus), нырэц чырвонагаловы (Aythya ferina) і чарнец чубаты (Aythya fuligula).[2]
Выкарыстанне
правіцьЗаказнік — аб'ект экалагічнага турызму. Побач з заказнікам знаходзяцца драўляны касцёл Святога Георгія, царква, захаваліся рэшткі старадаўніх сядзібаў.
Рознае
правіцьБліжэйшы населены пункт — в. Пераброддзе Мёрскага раёна.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Гидрологический заказник республиканского значения «Болото-Мох» (руск.)
- ↑ а б Некоторые особенности гнездования водоплавающих и околоводных птиц заказника «Болото Мох» Архівавана 9 сакавіка 2011. (руск.)
Літаратура
правіць- Балота Мох // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Болото Мох // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — С. 53.
- Ивановский, В. Пролетая над кладовой солнца / В. Ивановский // Народнае слова. — 1995. — 20 крас.