Каралеўства Югаславія
Каралеўства Югаславія (сербск.: Краљевина Југославија, харв.: Kraljevina Jugoslavija) — афіцыйная назва дзяржавы ў заходняй частцы Балканскага паўвострава ў 1929—1945 г. на тэрыторыі сучасных Славеніі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны і Паўночнай Македоніі. Назва была прынята пасля дзяржаўнага перавароту караля сербаў, харватаў і славенцаў Аляксандра 6 студзеня 1929 года. З 1 снежня 1918 года звалася Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, скарочана КСХС (сербск.: Краљевина Срба, Хрвата і Словенаца, сокр. КСХС).
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Югаславія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Краљевина Југославија Kraljevina Jugoslavija | |||||
|
|||||
Дэвіз: «сербахарв. кір. Један народ, један краљ, једна држава сербахарв. лат. Jedan narod, jedan kralj, jedna država (бел.: Адзін народ, адзін кароль, адна дзяржава)» |
|||||
Гімн: Гімн Каралеўства Югаславія | |||||
1918 — 1941 (1945)
|
|||||
Сталіца | Бялград | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бялград, Заграб, Скоп'е, Сараева, Любляна | ||||
Мова(ы) | сербахарвацкая | ||||
Афіцыйная мова | сербахарвацкая мова | ||||
Рэлігія | свецкая дзяржава | ||||
Грашовая адзінка |
югаслаўская крона (да 1920 года) югаслаўскі дынар (пасля 1920 года) |
||||
Насельніцтва | 11 984 911 чал. (1921) | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Карагеоргіевічы | ||||
Гісторыя | |||||
• 1 снежня 1918 | Абвяшчэнне незалежнасці (ад Аўстра-Венгрыі) | ||||
• 6 студзеня 1929 | Перайменаванне Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў у Каралеўства Югаславія | ||||
• 6 красавіка 1941 | Акупацыя Югаславіі | ||||
• 29 лістапада 1945 | Абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіраванне караля ў гэты перыяд характарызавалася аўтарытарна-кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Каралеўства Югаславія ў пазбяганне міжэтнічных канфліктаў і небяспекі распаду дзялілася на правінцыі (бановіны), не адпаведныя тэрыторыі рассялення ні аднаго з асноўных паўднёваславянскіх народаў. Гэта адпавядала ідэалогіі сцірання міжнацыянальных адрозненняў і асіміляцыі.
Да арганізаванага харвацкімі ўсташамі забойства караля Аляксандра ў 1934 годзе Югаславія была арыентавана на саюз з дэмакратычнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы (уваходзіла ў так званую Малую Антанту). Пасля згубы караля і прыходу да ўлады князя-намесніка Паўла дзяржава ўзяла курс, дружалюбны да фашысцкіх краін — Германіі і Італіі. У 1939 годзе Харватыя атрымала аўтаномію ў рамках каралеўства як асобная бановіна. У сакавіку 1941 года ўрад Югаславіі далучыўся да Берлінскага пакту фашысцкіх дзяржаў, што выклікала шырокі рух пратэсту. 27 сакавіка прафашысцкі ўрад быў зрынуты.
6 красавіка 1941 года на Югаславію напалі фашысцкія войскі, якія акупавалі і падзялілі тэрыторыю краіны. Была створана самастойная харвацкая дзяржава (якая кантралявала таксама Боснію) на чале з усташамі; частка тэрыторыі краіны адышла да Германіі і Італіі, пачаўся генацыд сербаў. У Югаславіі разгарнулася народна-вызваленчае дужанне. Яе ўзначальвалі, з аднаго боку, камуніст Ціта (Камуністычная партыя Югаславіі, заснаваная ў 1919 годзе), з іншага боку, манархісты-чэтнікі на чале з Д. Міхайлавічам; друг з другам гэтыя партыі то тактычна зблакоўваліся, то ваявалі. Паўночна-ўсходняя частка краіны была вызваленая ў 1944 годзе падчас сумесных дзеянняў савецкіх войск і НВВЮ (Народна-вызваленчага войска Югаславіі). Да 15 мая 1945 года югаслаўскае войска завяршыла вызваленне Югаславіі. 29 лістапада 1945 года была абвешчаная Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўства Югаславія
- ↑ Каралеўства Югаславія (англ.). history-maps.com. Праверана 6 мая 2024.