Канстанцін Аляксеевіч Рудзянок

беларускі футбаліст

Канстанцін Рудзянок (нар. 15 снежня 1990, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Канстанцін Рудзянок
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Канстанцін Аляксеевіч Рудзянок
Нарадзіўся 15 снежня 1990(1990-12-15)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 88 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Гомель 0 (0)
2010   Беларусь Гомель-2 7 (-8)
2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 1 (-0)
2013—2014 Беларусь Дынама (Брэст) 29 (-60)
2015—2016 Беларусь Слуцк 11 (-13)
2016 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 12 (-8)
2017 Беларусь Гомель 11 (-8)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 2 (-2)
2018   Беларусь Тарпеда (Мінск) 15 (-19)
2018—2019 Расія Армавір 43 (-5)
2020 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (-2)
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 11 (-24)
2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 3 (-5)
2022—2023 Беларусь Нёман (Гродна) 25 (-14)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гомельскага футбола, гуляў за дубль «Гомеля». У маі 2012 года пакінуў гомельскі клуб[3] і ў хуткім часе перайшоў у наваполацкі «Нафтан».

У пачатку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», дзе неўзабаве стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча. Улетку 2013 года выхадзіў у асноўным складзе ў двух матчах Кубка Беларусі, а 30 лістапада 2013 года выйшаў на замену замест Клімовіча ў апошнім туры супраць «Славіі», тым самым дэбютаваў за брэсцкі клуб у чэмпіянаце.

Пасля зыходу Андрэя Клімовіча ў «Гомель» стаў асноўным брамнімкам «Дынама» ў сезоне 2014, згуляў у 28 матчах чэмпіянату з 32. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[4].

У студзені 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. У слуцкім клубе стаў другім брамнікам пасля Артура Лясько. Сезон 2016 з-за траўмы Лясько пачынаў асноўным брамнікам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 разарваў кантракт са «Слуцкам»[6] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[7], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.

У снежні 2016 года вярнуўся ў «Гомель»[8]. У складзе роднага клуба пачаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка. У ліпені 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[9]. Быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Жэрэмі Малерба, пазней, згуляўшы ў двух матчах, саступіў месца на полі Паўлу Паўлючэнку.

У пачатку 2018 года склад «Дынама» папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Аляксандр Гутар, і Рудзянок, не маючы магчымасці прабіцца ў склад, у сакавіку 2018 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Тарпеда»[10]. У складзе сталічнага клуба стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2018 года пакінуў «Тарпеда»[11], а неўзабаве разарваў кантракт з брэсцкім клубам[12] і перайшоў у расійскі «Армавір»[13]. У сезоне 2018/19 быў трывалым асноўным брамнікам каманды, а ў другой палове 2019 года стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Армавір»[14] і ў хуткім часе папоўніў склад мінскага «Дынама»[15]. Быў другім брамнікам мінчан пасля Максіма Плотнікава. У чэрвені 2020 года быў пераведзены ў дубль[16], у асноўную каманду больш не вяртаўся. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[17].

У пачатку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[18], дзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[19] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[20]. Пачынаў сезон 2022 у якасці асноўнага брамніка каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і больш не з’яўляўся на полі. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[21].

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[22]. У 2022 годзе быў рэзервовым брамнікам, а ў сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог гродзенцам заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з казахстанскім «Кызыл-Жарам» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[23], аднак праз некалькі тыдняў пакінуў клуб[24].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Konstantin Rudenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/761.html
  3. "Константин Руденок покинул «Гомель»". goals.by [руская]. 2012-05-16. Архівавана з арыгінала 2014-05-09. Праверана 2024-02-09.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  4. Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (22 снежня 2014). Праверана 9 лютага 2024.
  5. Руденок стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (5 студзеня 2015). Праверана 9 лютага 2024.
  6. Курлович и Руденок расстаются со «Слуцком» (руск.). football.by (15 ліпеня 2016). Праверана 9 лютага 2024.
  7. "Ислочь" объявила о подписании Константина Руденка (руск.). football.by (21 ліпеня 2016). Праверана 9 лютага 2024.
  8. "Гомель" подписал Константина Руденка (руск.). football.by (26 снежня 2016). Праверана 9 лютага 2024.
  9. "Гомель" объявил о переходе Константина Руденка в брестское "Динамо" (руск.). football.by (6 ліпеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  10. Минское "Торпедо" арендовало у брестского "Динамо" Руденка (руск.). football.by (16 сакавіка 2018). Праверана 9 лютага 2024.
  11. Константин Руденок покинул минское "Торпедо" (руск.). football.by (10 ліпеня 2018). Праверана 9 лютага 2024.
  12. Брестское "Динамо" сообщило о расторжении контракта с Константином Руденком (руск.). football.by (11 ліпеня 2018). Праверана 9 лютага 2024.
  13. Константин Руденок перешел в "Армавир" (руск.). football.by (12 ліпеня 2018). Праверана 9 лютага 2024.
  14. Руденок расторг контракт с "Армавиром" (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
  15. Константин Руденок - новый вратарь минского "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
  16. Юрий Поклад: «Руденок переведен в дубль. Кроме молодежи, в основном составе сейчас только Плотников и Помазан» (руск.). by.tribuna.com (12 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2023.
  17. Пятеро футболистов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
  18. "Шахтер" объявил о подписании Руденка (руск.). football.by (5 ліпеня 2021). Праверана 9 лютага 2024.
  19. Кадровые новости (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (12 студзеня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  20. Константин Руденок подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (27 студзеня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  21. Футбол. Константин Руденок расстался с "Ислочью" (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
  22. Константин Руденок подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (26 ліпеня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  23. "Кызыл-Жар" объявил о подписании Руденка (руск.). football.by (11 лютага 2024). Праверана 12 лютага 2024.
  24. Руденок покинул "Кызыл-Жар", с которым подписал контракт 11 февраля (руск.). football.by (29 лютага 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць