Свірэпіца

від раслін
(Пасля перасылкі з Капуста палявая)

Свірэ́піца, капуста палявая, свірэпа[3] (Brassica rapa campestris ці Brassica campestris L.) — кветкавая травяністая расліна сямейства Капуставыя, падвід віду Рэпа, раней лічылася відам роду Капуста.

Свірэпіца
Brassica rapa plant.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica rapa campestris

Сінонімы
Brassica campestris L.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  145471
EOL  1247910
GRIN  t:409456
IPNI  60452336-2

АпісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовая расліна вышынёй 20—100 см. Сцябло галінастае, прамое. Лісце шызае, ніжняе чаранковае, лірападобна-перыстанадрэзанае, апушанае; верхняе — сцяблоабдымнае, яйцападобнае або прадаўгавата-эліпсападобнае. Кветкі правільныя, залаціста-жоўтага колеру, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі з мехападобным уздуццем каля асновы, пялёсткі адваротнаяйцападобныя, звужаныя ў ногцік; тычынак 6. Плод — стручок з доўгім носікам.

ПашырэннеПравіць

Радзіма — Цэнтральная Азія. Вырошчваецца ў азіяцкіх і еўрапейскіх краінах. У Паўночную Афрыку, Амерыку і Аўстралію занесена. На Беларусі расце як пустазелле на палях, агародах, уздоўж дарог. Цвіце ў маі—жніўні.

ВыкарыстаннеПравіць

Кармавая (асабліва для свіней), алейная (у насенні 35—45% тлустага алею) расліна і сідэрат. Свірэпіцавы алей выкарыстоўваецца ў харчовай, мылаварнай і лакафарбавай прамысловасці. Добры меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. — 2 350 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць