Капцэвічы (пасёлак)

пасёлак у Капцэвіцкім сельсавеце Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі

Капцэ́вічы[2] (трансліт.: Kapcevičy, руск.: Копцевичи) — пасёлак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Капцэвіцкага сельсавета.

Пасёлак
Капцэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 478 чалавек[1] (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2350
Аўтамабільны код
3
СААТА
3243836046
Капцэвічы на карце Беларусі ±
Капцэвічы (пасёлак) (Беларусь)
Капцэвічы (пасёлак)
Капцэвічы (пасёлак) (Гомельская вобласць)
Капцэвічы (пасёлак)

Размяшчэнне

правіць

За 21 км на паўночны захад ад Петрыкава, 191 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка пасёлка квартальная. Чыгунка падзяляе пасёлак на дзве часткі: паўночную і паўднёвую. Жылыя дамы ў асноўным драўляныя, сядзібнага тыпу. Цагляныя будынкі складаюць невялікую частку забудовы.

Гісторыя

правіць

Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (33 насыпы, за 3,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Дзявочыя магілы) і курганны могільнік (2 насыпы, 2 км на паўночны захад) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах пасяленне вядома з XVI ст. як вёска Далёкія Кацэвічы ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. На карце 1560 года вясковыя зямлі аднесены да шляхецкіх, у валоданні шляхціцаў Абуховічаў. Пазначаная пад 1567 год у попісе войска Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVIII ст. буйны маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Лобча, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е, Капцэвічы і інш.) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.

У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) і Казімір Рудзяеўскі купілі маёнтак Снядзін (Снядзін, Лобча і Дарашэвічы) у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). У 1808 г. маёнтак Снядзін быў падзелелы паміж набыўцамі. З часу фальварак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Капцэвічы, Галубіца) належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

У 1888 годзе ў вёсцы адкрыта царкоўна-прыходская школа. Пасля здачы ў эксплуатацыю 15 лютага 1886 года чыгуначнай лініі Лунінец — Гомель пачала працу чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, у Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, дзе працавалі вінакурня, паравы і вадзяны млыны. З 1902 ці 1904 года працаваў фанерна-лесапільны завод братоў Гераніма Геранімавіча Кеневіча (1867—1925) і Антона Геранімавіча Кеневіча (1877—1960), які ў 1907 годзе налічваў 76 рабочых, з гадавым прыбыткам 273 тыс. рублёў. У 1908 годзе дзейнічала паштовае аддзяленне. У 1909 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, а ў 1920 годзе ёй быў выдзелены нацыяналізаваны будынак. У ліпені 1915 года страйкавалі рабочыя фанерна-лесапільнага завода, якія патрабавалі павышэння зарплаты і паляпшэння ўмоў працы.

У 1920 годзе ў баях супраць польскай арміі загінулі 5 чырвонаармейцаў (пахаваныя ў брацкай магіле на ўсход ад станцыі). У 1920 годзе Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Капцэвіцкага сельсавета Петрыкаўскага раёна Мазырскай (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года па 20 лютага 1938 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавалі фанерна-лесапільны завод, 2 кузні, сталярная майстэрня. З 15 ліпеня 1935 года па 24 жніўня 1951 года рабочы пасёлак.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У верасні 1942 года і ў 1943 годзе фашысцкія карнікі забілі 63 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 32 савецкіх салдата (пахаваны ў брацкай магіле каля Дома культуры). 63 жыхары загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 года размяшчаліся агароднінасушыльны завод, цэх Петрыкаўскага лясгаса па перапрацоўцы драўніны, лясніцтва, швейная атэлье, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, сярэдняя школа, дом культуры, 2 бібліятэкі, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, 6 магазінаў, псіханеўралагічны інтэрнат.

Насельніцтва

правіць
  • 1795 год — 28 двароў, 194 жыхары.
  • 1834 год — 37 двароў, 216 жыхароў.
  • 1866 год — 279 жыхароў.
  • 1885 год — 49 двароў, 310 жыхароў.
  • 1897 год — 72 двары, 462 жыхары; у фальварку 2 двары, 18 жыхароў; на чыгуначнай станцыі 5 двароў, 36 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 97 двароў, 611 жыхароў.
  • 1917 год — у вёсцы — 550 жыхароў, на чыгуначнай станцыі — 203 жыхары.
  • 1959 год — 2095 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 539 гаспадарак, 1567 жыхароў.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць