Карл VII Альбрэхт
Карл VII Альбрэхт (ням.: Karl VII. Albrecht, 6 жніўня 1697, Брусель — 20 студзеня 1745, Мюнхен) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 14 студзеня 1742 года, кароль Чэхіі з 7 снежня 1741 года, курфюрст Баварыі (Карл Альбрэхт) з 26 лютага 1726 года.
Карл VII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Karl VII. Albrecht | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Максіміліян II Эмануіл | ||||||
Пераемнік | Максіміліян III Іосіф | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл VI | ||||||
Пераемнік | Марыя Тэрэзія | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл VI | ||||||
Пераемнік | Франц I | ||||||
Нараджэнне |
6 жніўня 1697[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 студзеня 1745[1][3][…] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Максіміліян II Эмануэль[d] | ||||||
Маці | Тэрэза Кунегунда Сабеская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Амалія Аўстрыйская[d][5] | ||||||
Дзеці | Maria Antonia Walpurgis of Bavaria[d], Максіміліян III Ёзеф[d], Duchess Maria Anna Josepha of Bavaria[d], Марыя Язефа Баварская[d], Theresa Benedicta of Bavaria[d], Franz Ludwig von Holnstein[d], Maria Josephine von Hohenfels[d] і Joseph Louis of Bavaria[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да абрання імператарам
правіцьНарадзіўся ў 1697 годзе, сын Максіміліяна II Эмануіла, курфюрста баварскага, у той час намесніка Іспанскіх Нідэрландаў; пасля заваявання баварскіх земляў (1704) імператарам Іосіфам I адведзены быў у палон; атрымаў свабоду паводле Раштацкага міру. У 1717 годзе камандаваў баварскай дывізіяй на вайне з туркамі, адрозніўся пры ўзяцці Бялграда. У 1731 годзе пратэставаў супраць прагматычнай санкцыі.
Сям'я
правіцьУ 1722 годзе ажаніўся з Марый Амалій Аўстрыйскай (1701—1756), малодшай дачкой імператара Іосіфа I. Дзеці:
- Максіміліяна (1723);
- Марыя Антонія (1724—1780), жонка курфюрста Саксоніі Фрыдрыха Крысціяна;
- Тэрэза Бенедыкта (1725—1743);
- Максіміліян III Іосіф (1727—1777), будучы курфюрст Баварыі;
- Жазеф Людвіг (1728—1733);
- Марыя Ганна (1734—1776), жонка маркграфа Бадэн-Бадэна Людвіга Георга;
- Марыя Жазефа (1739—1767), жонка імператара Іосіфа II.
Смерць імператара Карла VI (1740) прымусіла яго зноў выступіць са сваімі дамаганнямі і ўступіць у саюз з Францыяй і Іспаніяй (1741). З французска-баварскім войскам Карл увайшоў у Верхнюю Аўстрыю, заняў Лінц, прыняў тытул эрцгерцага аўстрыйскага, затым узяў у лістападзе 1741 года начным нападам Прагу і загадаў саслоўям прызнаць сябе каралём чэшскім.
Выбраны 24 студзеня 1742 года рымскім імператарам, ён адправіўся ў Франкфурт-на-Майне для каранацыі. Тым часам аўстрыйскія войскі зноў заваявалі Верхнюю Аўстрыю і Чэхію, занялі Баварыю і ўзялі Мюнхен. Перамогі імперскага генерала Секендорфа дазволілі Карлу вярнуцца ў Мюнхен (1743), але неўзабаве аўстрыйцы зноў уварваліся ў Баварыю, і імператар у чэрвені таго ж года павінен быў ізноў пакінуць сваю сталіцу. Калі яго саюзнікі, французы, былі разбіты Георгам II Англійскім, саюзнікам Марыі-Тэрэзіі, пры Дэтынгене (27 чэрвеня 1743) і адціснуты за Рэйн, яго выратаваў толькі новы саюз (Франкфурцкая унія), складзены 5 чэрвеня 1744 года з Фрыдрыхам II, які ўварваўся ў Чэхію і распачаў Другую сілезскую вайну.
Аўстрыйцы павінны былі пакінуць Баварыю, але Карл VII вярнуўся ў Мюнхен, толькі каб памерці. Ён быў цалкам перакананы ў сваім праве на Аўстрыю, але яму не хапала энергіі для паспяховай барацьбы за гэта права.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Karl VII Albrecht von Bayern, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karlo VII. Albert (Karlo Bavarski) // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Carles VII // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіцьЯго дзённік за час вайны выдаў Heigel (Мюнхен, 1883). Ср. Heigel, «Der oesterr. Erbfolgestreit und die Kaiserwahl Karls VII» (Нердліген, 1877); яго ж, «Die Ansprüche des Kurfürsten Karl-Albert auf die österr. Erbfolge» (Нердліген, 1874); Uhde, «Die Kaiserkrönung Karls VII» («Historisches Taschenbuch», 1876).
Спасылкі
правіць- Карл VII // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |