Іосіф I Габсбург
Іосіф I (ням.: Joseph I.; 26 ліпеня 1678, Вена — 17 красавіка 1711, Вена) — рымскі кароль з 23 студзеня 1690 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 мая 1705 года, кароль Чэхіі з 5 мая 1705 года, кароль Венгрыі з 9 снежня 1687 года (13 чэрвеня 1707 года быў зрынуты венгерскім соймам, пасля прыгнечання паўстання Ферэнца Ракошы ізноў заняў прастол 21 лютага 1711 года), эрцгерцаг Аўстрыйскі з дынастыі Габсбургаў; старэйшы сын імператара Леапольда I і Элеаноры Нойбургскай.
Іосіф I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Joseph I. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фердынанд IV | ||||||
Пераемнік | Іосіф II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд I | ||||||
Пераемнік | Карл VI | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд I | ||||||
Пераемнік | Карл VI | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд I | ||||||
Пераемнік | Карл VI | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 ліпеня 1678[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 красавіка 1711[1][2][…] (32 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Леапольд I Габсбург[3] | ||||||
Маці | Элеанора Нойбургская[d][3] | ||||||
Жонка | Амалія Вільгельміна фон Браўншвайг-Каленберг[d][4] | ||||||
Дзеці | Марыя Юзэфа фон Габсбург, Леапольд Іосіф Аўстрыйскі[d][5] і Марыя Амалія Аўстрыйская[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[6] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІосіф нарадзіўся 26 ліпеня 1678 года ў Вене. Выхоўваўся пад кіраўніцтвам герцага Дзітрыха Ота фон Сальма, вывучыў некалькі моў. У 1687 годзе атрымаў венгерскую карону, а пасля смерці бацькі 5 мая 1705 года ўступіў на прастол і быў каранаваны.
Энергічна працягнуў пачатую яго бацькам вайну за іспанскую спадчыну супраць Францыі. Дзякуючы перамогам Яўгенія Савойскага і англійскага военачальніка герцага Мальбара яму атрымалася выгнаць французаў з Італіі і Нідэрландаў і перайсці да наступу. Каб вызваліць сабе рукі для барацьбы на Захадзе, Іосіф у 1707 годзе склаў дагавор з каралём Карлам XII Шведскім, які на шляху з Польшчы ў Саксонію прайшоў праз Сілезію.
Па Альтранштэцкаму міру Іосіф даў сілезскім пратэстантам свабоду веравызнання і вярнуў ім большую частку аднятых езуітамі цэркваў. У той жа час ён вымусіў Папу прызнаць яго брата Карла іспанскім каралём. У 1708 ён абвясціў няміласць на курфюрстаў баварскага і кёльнскага, за адносіны з Францыяй, але яго жаданне злучыць Баварыю з Аўстрыяй сустрэла моцнае процідзеянне як нямецкіх, так і іншых дзяржаў.
Венгерскае паўстанне Ферэнца Ракоці Іосіф паспяхова здушыў. Ён быў адукаваным і разумным кіраўніком, памяркоўным да іншаверцаў, адзін з найбольш энергічных сярод нямецкіх Габсбургаў. Пры ім Аўстрыя дасягнула вялікага значэння ў Еўропе. Фінансавае кіраванне ён палепшыў пры дапамозе Гундакера фон Штарэмберга; ім таксама прыняты былі меры для палягчэння становішча крапасных сялян.
Іосіф сканаў ад воспы 17 красавіка 1711 года ў Вене.
Сям’я
правіцьУ 1699 годзе ён ажаніўся з Вільгельмінай Амаліяй Браўншвайг-Люнебургскай (1673—1742). У іх нарадзілася дзве дочкі:
- Марыя Жазефа (1699—1757), у 1719 выйшла замуж за караля Польшчы Аўгуста Саксонскага,
- Марыя Амалія (1701—1756), у 1722 выйшла замуж за курфюрста Баварыі Карла Альбрэхта.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Josef I von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Joseph I. (Joseph) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673· — С. 4.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673·
Літаратура
правіць- Иосиф I Габсбург // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |