Шчаўе тупалістае

(Пасля перасылкі з Карнач)

Шчаўе тупалістае[3] (Rumex obtusifolius) — кветкавая травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Шчаўе тупалістае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex obtusifolius L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20939
NCBI  3619
EOL  585267
GRIN  t:32541
IPNI  310739-2
TPL  kew-2424630

Шчаўе тупалістае, карнач[4], шчаўлюк вадзяны[5].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая буйная расліна з магутным коранем і бароздавым сцяблом вышынёй да 1,5 м, дугападобнымі або ніцымі галінамі ў сярэдняй частцы.

Прыкаранёвае лісце сядзіць на доўгіх хвосціках, з плоскай і бліскучай ліставай пласцінкай даўгавата-яйкападобнай формы, у даўжыню да 25 см і 12 см шырынёй, канцы лісця тупыя або слабазавостраныя, з сэрцападобным аснаваннем. Лісце на сцеблах кароткачарашковае, авальна-ланцэтнай формы.

Суквецце аблісцвенае, мяцёлкавае, з адхіленымі галінамі. Кветкі двухполыя, дробныя, зялёнага колеру, сабраны ў друзлыя калатоўкі. Калякветнік складаецца з шасці авальна-трохкутных лісточкаў. Падчас паспявання пладоў унутраныя лісточкі становяцца цёмна-бурымі. Тычынак у колькасці шэсць, песцік з трыма слупкамі і гронкападобнымі лычыкамі.

Цвіценне адбываецца ў ліпені — жніўні. Плод — трохграневы арэшак.

Лёгка гібрыдызуецца з іншымі відамі шчаўя, напрыклад, са шчаўем прыморскім (Rumex maritimus) або шчаўем кучаравым (Rumex crispus).

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

правіць

Від распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, у Скандынаўскіх краінах, на Балканскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, у Малой Азіі і Іране. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы на захад ад Камы і Волгі, акрамя паўночных раёнаў і Крыма, прысутнічае на Каўказе.

Расце ў лясах, на ўзлесках і ў зарасніках кустоўя. Ля жылля чалавека селіцца як рудэральная і пустазельная расліна.

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Лісце расліны можа быць выкарыстана ў якасці салаты ці як шпінат, можа адварвацца. Лісце змяшчае шчаўевую кіслату, ужыванне якой у вялікай колькасці можа быць небяспечным.

Высушанае насенне выкарыстоўваецца ў якасці вострай прыправы.

Вегетатыўныя часткі могуць выкарыстоўвацца ў якасці лекавай сыравіны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

правіць
  • Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 477—478. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
  • Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник / Алексеев Ю. Е. и др.. — М.: Агропромиздат, 1988. — С. 67. — 223 с.
  • Род Rumex L. — Щавель // Культурная флора СССР / Под общ. ред. В. Ф. Дорофеева. — Л.: Агропромиздат, 1988. — Т. XII. Листовые овощные растения (спаржа, ревень, щавель, шпинат, портулак, кресс-салат, укроп, цикорий, салат) : ред. тома М. М. Гиренко и О. Н. Коровина. — С. 81. — 304 с.

Спасылкі

правіць
  • Щавель туполистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)