Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Беніца)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — каталіцкі храм у в. Беніца (Маладзечанскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
![]() | |
54°20′48″ пн. ш. 26°33′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Беніца |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Маладзечанскі дэканат |
Ордэнская прыналежнасць | бернардзінцы |
Архітэктурны стыль | позняе барока |
Заснавальнік | Міхал Казімір Коцел |
Будаўніцтва | 1701—1704 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ 1701 г. кашталян троцкі Міхал Казімір Коцел выдаў фундуш на будаўніцтва касцёла ў сваім маёнтку. Пабудаваны касцёл быў перададзены бернардзінцам, якія пазней па фундушу таго ж Коцела пабудавалі побач кляштар. У 1704 г. узведзеныя будынкі былі асвячоны. У канцы XVIII ст. касцёл стаў парафіяльны. Вядома, што пры кляштары знаходзілася школа.
У 1851 г. кляштар скасаваны, у 1866 г. касцёл перароблены пад царкву, а жылы корпус пасля 1863 г. зруйнаваны. У канцы ХІХ ст. руіны кляштара былі разабраны тагачасным уладальнікам мястэчка К. Швыкоўскім. У 1919 г. касцёл вернуты каталікам, у 1948 г. закрыты. Цяпер знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі.
Архітэктура
правіцьКасцёл
правіцьЭкстэр'ер
правіцьКасцёл уяўляе сабой двухвежавы крыжападобны ў плане будынак, з пяціграннай апсідай і кароткімі крыламі трансепта. Над сяродкрыжжам купал на васьмігранным светлавым барабане, увянчаны гранёнай шатровай вежай. Галоўны заходні фасад фланкіраваны трох'яруснымі квадратнымі ў плане вежамі. Ніжнія ярусы вежаў размешчаны на ўзроўні сцен касцёла і аб'яднаны з імі агульным прафіляваным карнізам. Верхнія ярусы злучаны крывалінейным франтонам.
Інтэр'ер
правіцьУнутраная прастора касцёла перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках. Алтар, крылы трансепта і бабінец адкрываюцца ў цэнтральную залу арачнымі праёмамі. Над уваходам — хоры на дзвюх калонах. Часткова захаваліся тры стукавыя надмагіллі роду Коцелаў. У сутарэннях касцёла былі сямейныя склепы Коцелаў і Швыкоўскіх.
Агароджа
правіцьПа восі касцёла размешчана брама, якая ўваходзіла ў мураваную агароджу (часткова захавалася з заходняга боку.). Уяўляе сабой кампазіцыю з чатырох слупоў з закругленымі вугламі. Сярэднія слупы звязаны крывалінейным франтонам, ствараюць цэнтральны праезд. Бакавыя часткі брамы глухія, крапаваны плоскімі арачнымі нішамі крывалінейнага абрысу.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Беніца)
- Як старшыня-камуніст храм ратаваў і чаму з гэтага нічога не атрымалася // сайт «Радыё Свабода», 22 чэрвеня 2019
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Беніца) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Беніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)