Адкрыць галоўнае меню
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл Шарашова 113Г000657 2.jpg
52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Шарашова
Канфесія Каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль класіцызм[d]
Дата заснавання 1848
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000657шыфр 112Г000657
Стан Дзейнічае

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Брэсцкая вобласць)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцыкаталіцкі храм у Шарашове Пінскай дыяцэзіі[1], збудаваны ў 1848 годзе. Помнік архітэктуры класіцызму.

Змест

ГісторыяПравіць

 
Драўляная скульптура апостала ля ўваходу ў касцёл

Пабудаваны ў 1848 годзе на сродкі вернікаў і ахвяраванні мясцовых шляхціцаў. Паколькі дзяржава падтрымлівала пабудову толькі праваслаўных храмаў, шарашоўскі касцёл стаў адзіным каталіцкім храмам на Пружаншчыне, пабудаваным у той час[2].

Па Другой сусветнай вайне бальшавікі адабралі касцёл пад склад, каштоўнасці былі раскрадзены[3].

У канцы XX стагоддзя храм вернуты каталікам, набажэнствы адноўленыя.

АрхітэктураПравіць

 
Галоўны фасад

Прамавугольны ў плане будынак з дзвюма аднаяруснымі квадратнымі ў плане вежамі з бакоў галоўнага фасада. У верхняй частцы вежаў маюцца арачныя праёмы. Фасад упрыгожаны дзвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў.

 
Інтэр'ер

Інтэр'ер трохнефны, падзелены шасцю калонамі. Скляпенні цыліндрычныя. На дзвюх калонах высяцца хоры. Алтар вырашаны карынфскай каланадай[2].

СвятарыПравіць

  • Францішак Рамейка (1913 — ?)
  • Уладзіслаў Марковіч (1924—1934)
  • Альберт Бакіноўскі (1935—1948?)[4]

Зноскі

  1. Шарашова — парафія Найсвяцейшай Тройцы. Беларусь. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі (27 лістапада 2012).
  2. 2,0 2,1 Пракаповіч Н.С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура. Всё о Ружанах (27 лістапада 2012).
  3. Юрый Жыгамонт Деревня Шерешево (Беловежская пуща): После восстания Кастуся Калиновского здесь вешали арестованных повстанцев (руск.) . Новыя падарожжы дылетанта (27 лістапада 2012).
  4. Леанід Маракоў Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі. Даведнікі пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі» (27 лістапада 2012).

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

СпасылкіПравіць