Марк Порцый Катон Старэйшы

(Пасля перасылкі з Катон Старэйшы)

Марк Порцый Като́нСтарэйшы», «Цэнзар» ці «Цэнзорый»; лац.: Marcus Porcius Cato Maior (Censor, Censorius); 234 да н.э.149 да н.э.) — старажытнарымскі палітычны дзеяч, пісьменнік, інаватар у рымскай літаратуры і кансерватар у палітыцы.

Марк Порцый Катон Старэйшы
лац.: Marcus Porcius Cato
Сенатар Старажытнага Рыма[d]
невядома — невядома
Консул, Старажытны Рым
195 да н.э. — 195 да н.э.
Сумесна з Lucius Valerius Flaccus[d]
Нараджэнне каля 234 да н.э.
Смерць 149 да н.э.[3][4][…]
Род Porcii Catones[d]
Бацька невядома
Маці невядома
Жонка Licinia[d][6] і Salonia[d][7][6]
Дзеці Marcus Porcius Cato Licinianus[d][1] і Marcus Porcius Cato Salonianus[d]
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Партыя
Дзейнасць пісьменнік, старажытнарымскі гісторык, эканаміст, паэт, старажытнарымскі палітык, філосаф, аратар, гісторык, салдат
Званне legatus legionis[d] і Ваенны трыбун
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Катон нарадзіўся ў 234 годзе да н. э.[8] ў старажытным рымскім муніцыпіі Тускул у малавядомай плебейскай сям'і Порцыяў. Паводле этнічнага паходжання розныя даследчыкі адносяць Катона да лацінаў, сабінаў ці этрускаў.

У 217 ці 216 годзе да н. э., хутка пасля пачатку Другой Пунічнай вайны, малады Катон паступіў на службу ў рымскую армію. У 214 годзе да н. э. ён заняў пасаду вайсковага трыбуна, хаця звычайна на яе прызначалі вайскоўцаў з большым вопытам. У 205 ці 204 годзе да н. э. Катон быў абраны квестарам і дапамагаў консулу Публію Сцыпіёну рыхтавацца да дэсанта з Сіцыліі ў Афрыку. Аднак паміж імі не было паразумення: Катон абвінаваціў Сцыпіёна ў заняпадзе дысцыпліны ў легіянераў. У наступных аперацыях Катон, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічаў. У апошні год Другой Пунічнай вайны Катон быў на Сардзініі, адкуль ён вярнуўся ў Рым з паэтам Эніям[9].

Пасля заканчэння вайны Катона абралі плебейскім эдылам на 199 год да н. э., а пасля — прэтарам на 198 год да н. э. У якасці прэтара ён кіраваў Сардзініяй, і сваёй сумленнасцю дамогся павагі мясцовых жыхароў. Кар'ерныя поспехі маладога рымляніна з малавядомай сям'і тлумачацца сувязямі з арысткратычным патрыцыянскім родам Валерыяў Флакаў. Разам з прадстаўніком апошніх, Луцыям Валерыем Флакам, Катон у 195 годзе да н. э. быў консулам. Свой кансулат Марк правёў на Пірэнейскам паўвостраве, дзе ён кіраваў правінцыяй Блізкая Іспанія. Катон узначаліў войска і падавіў паўстанне іберыйскіх плямёнаў[10]. За перамогі ў Іспаніі сенат дазволіў Катону правесці трыумф. У 191 годзе да н. э. Катон удзельнічаў у Сірыйскай вайне і адыграў вырашальную ролю ў бітве пад Фермапіламі.

Узвышэнне Катона было звязана не толькі з дапамогай Валерыяў Флакаў, але і з яго вострымі публічнымі прамовамі. Ён асуджаў раскошу арыстакратыі і заганы сучаснага яму грамадства. Менавіта з-за праграмы барацьбы з заганамі Катона абралі цэнзарам на 184 год да н. э. Новы цэнзар адразу правёў агляд сената і выключыў некалькіх арыстакратаў. Падчас агляду саслоўя вершнікаў Катон выключыў шэраг прыхільнікаў Сцыпіёна. Для барацьбы з раскошай Марк увёў вялікі падатак на адзенне, жаночыя ўпрыгожванні і іншыя прадметы[11]. Падтрымцы дзяржаўнага скарба быў прысвечаны перагляд дзяржаўных кантрактаў, а таксама павелічэнне ўзносаў публіканаў (адкупшчыкаў). Катон таксама змагаўся з незаконнымі будоўлямі на дзяржаўнай зямлі і выкарыстаннем дзяржаўных акведукаў для асабістых патрэбаў.

У старасці Катона накіравалі з пасольствам у Карфаген. Пасля вяртання ён пачаў пераконваць сенат у неабходнасці новай вайны з Карфагенам да поўнага яго знішчэння. Добра вядомы яго словы, якія ён дадаваў да кожнай сваёй прамовы: Ceterum censeo Carthaginem esse delendam[12] — «Акрамя таго, я лічу, што Карфаген мусіць быць разбураны».

З-за актыўнай пазіцыі Катона і яго барацьбы з вядомымі сем'ямі яго прыцягвалі да суда 44 разы, але не здолелі асудзіць.

Літаратурная дзейнасць правіць

Вядома дзевяць асобных твораў і зборнікаў, якія напісаў Катон:

  • Трактат «Земляробства», іншая назва — «Пра сельскую гаспадарку» (лац.: De agri cultura ці De re rustica);
  • Гістарычны нарыс «Пачаткі» (лац.: Origines);
  • Зборнік прамоў Катона, зробленых ім падчас палітычнай кар'еры;
  • Энцыклапедычны твор, напісаны для сына, мяркуемая назва — «Да сына» ці «Да сына Марка» (лац.: Ad filium ці Ad Marcum filium);
  • «Паэма пра норавы» (лац.: Carmen de moribus);
  • Лячэбнік;
  • «Пра вайсковую справу» (лац.: De re militari);
  • Твор па праву (магчыма, не яго аўтарства);
  • Зборнік выказванняў.

Апошнія шэсць твораў захаваліся ў невялікіх фрагментах, «Пачаткі» і зборнік прамоў захаваліся ў значных фрагментах, «Земляробства» захавалася цалкам (гэта найранейшы прыклад лацінскай прозы).

Сям'я правіць

Першая жонка — Ліцынія. Вядомы адзіны сын, Марк, які быў перспектыўным юрыстам, але памёр хутка пасля абрання ў прэтары. Другім шлюбам ён ажаніўся ўжо старым (яму было каля 80-ці) з 15-гадовай Салоніяй. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, у іх нарадзіўся сын, якога таксама назвалі Маркам. Па гэтай лініі праўнукам Катона был Марк Порцый Катон, вядомы як «Малодшы».

Зноскі

  1. а б Любкер Ф. Porcii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1090–1092.
  2. В. Модестов Катон Старший // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 749–750.
  3. И. Шитц Катон Старший // Энциклопедический словарь Гранат — 7 — Александр Наумович Гранат, 1910. — Т. 23.
  4. Perseus Digital Library — 1987. Праверана 3 верасня 2019.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  6. а б autori vari CATONE, Marco Porcio // Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1931. Праверана 4 жніўня 2023.
  7. Любкер Ф. Salonii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1182.
  8. Паводле сведчанняў Плутарха і Ціта Лівія яго нараджэнне адносяць да 239 года да н. э., але ў сучаснай гістарыяграфіі лічыцца, што гэтыя аўтары памыліліся.
  9. Некаторыя даследчыкі адносяць запрашэнне Энія да прэтуры.
  10. Па іншай версіі, паўстанне справакаваў якраз занадта жорсткі ў кіраванні Катон.
  11. Падрабязнасці механізма спагнання налога невядомыя.
  12. Існуюць розныя варыянты гэтай фразы.

Літаратура правіць

  • Альбрехт М. фон. История римской литературы: В 3-х томах. / Пер. с нем.. — М., 2003. — Т. 1. — С. 435—451.
  • Грабарь-Пассек М. Е. Катон // История римской литературы / Под ред. С. И. Соболевского, М. Е. Грабарь-Пассек, Ф. А. Петровского. — М.: Изд-во АН СССР, 1959. — Т. 1. — С. 135—149.
  • Квашнин В. А. Государственная и правовая деятельность Марка Порция Катона Старшего. — Вологда: Русь, 2004. — 132 с.
  • Трухина Н. Н. Политика и политики «золотого века» Римской республики. — М.: МГУ, 1986. — 188 с.
  • Astin A. Cato the Censor. — Oxford: Clarendon Press, 1978. — 392 p.
  • Corte F. della. Catone Censore: La vita e la fortuna. — Torino: Rosenberg & Sellier, 1949. — 190 p.
  • Kienast D. Cato der Zensor. Seine Persönlichkeit und seine Zeit. — Heidelberg: Quelle & Meyer, 1954. — 170 S.