Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская
Клаўдзія Фёдараўна Каліто́ўская (12 жніўня 1911, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 4 сакавіка 2002[1]) — беларуская артыстка балета. Заслужаная дзяячка культуры Беларусі (1967).
Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 жніўня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 2002 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Муж | Георгій Мікалаевіч Пятроў |
Адукацыя |
|
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьКлаўдзія Фёдараўна Калітоўская нарадзілася ў 1911 годзе ў мястэчку Уселюб Наваградскага павета, дзе яе бацька Фёдар Марцінавіч Калітоўскі працаваў лясным кандуктарам графа О’Рурка. Бацьку праз год перавялі ў Мінск, дзе і прайшлі дзіцячыя гады Клаўдзіі. [2] У 1930 годзе скончыла харэаграфічнае аддзяленне Беларускага музычнага тэхнікума, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. Першай балетнай пастаноўкай, у якой Калітоўскай давялося паўдзельнічаць, стаў балет Р. Гліэра «Чырвоны мак», пастаўлены ў 1933 годзе Л. Крамарэўскім, дырыжыраваў Георгій Пятроў. Праз год гледачы змаглі ўбачыць яе ў балеце «Капелія», а ў 1936 годзе — «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні.[2]
У 1933—1937 і 1945—1951 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1937 годзе разам з мужам Г. Пятровым уехала ў Алма-Ату, дзе нядаўна быў створаны Дзяржаўны аб’яднаны тэатр казахскай і рускай оперы і стваралася балетная трупа.[2]
У 1945 годзе Георгій Пятроў і Клаўдзія Калітоўская атрымалі запрашэнне вярнуцца на працу ў Мінск. Танцавала ў балетах «Арлекінада», «Раймонда», «Дон Кіхот», «Князь-возера», «Доктар Айбаліт», «Канёк-Гарбунок», «Лебядзінае возера» і іншых. [2]
У 1951 годзе Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская пакінула балетную сцэну.[2] У 1951—1975 гадах — дырэктар Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
Зноскі
- ↑ Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 13 сакавіка 2022.
- ↑ а б в г д Артыстка балета з Уселюба
Літаратура
правіць- Каліто́ўская Клаўдзія Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 471. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.