Краіны Паўночнай Еўропы

Краіны Паўночнай Еўропы (шведск.: Norden, англ.: Nordic countries) — культурна-палітыка-геаграфічны рэгіён у Еўропе, які ўключае дзяржавы Скандынавіі (Данію, Швецыю і Нарвегію) і гістарычна звязаныя з імі дзяржавы Фінляндыю і Ісландыю, а таксама Грэнландыю і Фарэрскія астравы (з’яўляюцца часткай Даніі). Ва ўжытку ўсе краіны гэтага рэгіёна часам памылкова называюць Скандынавіяй, што няслушна, з прычыны таго, што Ісландыя і Фінляндыя не з’яўляюцца часткай Скандынавіі.

Краіны Паўночнай Еўропы: Данія, Швецыя, Нарвегія і Фінляндыя.

Характэрнай асаблівасцю нацыянальных сцягоў краін Паўночнай Еўропы з’яўляецца выява крыжа, зрушанага ад цэнтра налева.

Дзяржаўная і нацыянальная сімволіка правіць

На дзяржаўных сцягах усіх краін Паўночнай Еўропы намаляваны характэрны крыж, зрушаны ад цэнтра налева. Самым раннім сцягам, на якім з’явіўся такі крыж, з’яўляецца сцяг Даніі.

Данія

Ісландыя

Нарвегія

Фінляндыя

Швецыя

Пашпартны і працоўны саюз правіць

Краіны Паўночнай Еўропы (за выключэннем Грэнландыі) утвараюць пашпартны саюз, створаны ў 1954 годзе. Грамадзяне краін-удзельніц саюза могуць свабодна перасякаць межы ўнутры саюза, не прад’яўляючы і нават не маючы пры сабе пашпарт (аднак дакументы, якія пацвярджаюць асобу, мець усё ж неабходна), а таксама працаўладкоўвацца без атрымання дазволу на працу. Цікава, што Нарвегія, у адрозненне ад Даніі, Швецыі і Фінляндыі, не з’яўляецца членам Еўрасаюза.

Тэрміналогія правіць

Тэрмін Паўночная Еўропа у вышэйзгаданым значэнні (як культурна-геаграфічны рэгіён, звязаны са Скандынавіяй) не варта блытаць з Паўночнай Еўропай у сучасным палітыка-геаграфічным сэнсе (апошні значна шырэйшы ў сваім азначэнні і супрацьпастаўляецца Паўднёвай і Усходняй Еўропе). Так, паводле афіцыйнай класіфікацыі ААН, да Паўночнай Еўропы (англ.: Northern Europe), апроч пералічаных дзяржаў, адносяць краіны Прыбалтыкі (Эстонію, Латвію, Літву), Вялікабрытанію і Ірландыю.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць