Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод

Холдынгавая кампанія «АўтаКрАЗ» (да 1999 года - Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод (укр.: Кременчуцький автомобільний завод)) — украінскі вытворца і пастаўшчык цяжкіх грузавых аўтамабіляў і аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння. Кампанія была створана на базе Крэмэнчуцкага аўтамабільнага завода і ў цяперашні час з'яўляецца індустрыяльным крылом фінансава-вытворчай групы «Фінансы і Крэдыт». На 2006 год сабрана 800.000 грузавікоў.

«АўтаКрАЗ»
Тып Холдынгавая кампанія
Лістынг на біржы PFTS Ukraine Stock Exchange[d]
Заснаванне 1958
Размяшчэнне Flag of Ukraine.svg Украіна: Крэмэнчук (Палтаўская вобласць)
Ключавыя фігуры Канстанцін Валянцінавіч Жэвага
Галіна аўтамабільная прамысловасць[d]
Прадукцыя цяжкія грузавыя аўтамабілі і аўтамабілі адмысловага прызначэння
Абарот 2,3 млрд руб. (2010 год)
Чысты прыбытак 37 млн руб. (2010 год)
Колькасць супрацоўнікаў
Матчына кампанія «Фінансы і Крэдыт»
Сайт www.autokraz.com.ua
КрАЗ-6322RA Bastion-01

ГісторыяПравіць

2014—н.ч.Правіць

З пачаткам вайны на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе КрАЗ пачаў пастаўкі тэхнікі для ўкраінскай арміі. У 2014 годзе Мінабароны закупіла 100 аўтамабіляў, у 2015 — 599 шт, у 2016 — 241 шт, у 2017 — 273 шт, у 2018 — 59 шт. Акрамя таго, каля 1000 аўтамабіляў набыла Нацыянальная гвардыя Украіны і 500 адзінак закупілі Памежныя войскі. Акрамя войска, куплялі машыны і дзяржаўныя прадпрыемствы. Аднак пры гэтым выпуск аўтамабіляў на КрАЗ стала зніжаўся. У 2014 годзе завод агульны выпуск склаў 1388 грузавікоў. У 2016 аб'ём вытворчасці скараціўся да 800 штук. У 2017 зрабілі 629 машын. Пазыковая нагрузка прадпрыемства расла[2]. У верасні 2018 года Гаспадарчы суд Кіева распачаў справу аб банкруцтве "АўтаКрАЗ" па пазове Ощадбанка[3]. У 2019 годзе акцыі «АўтаКрАЗ» пачалі прадаваць за даўгі.

З 2019 года закупка аўтамабіляў узброенымі сіламі Украіны спынілася[4].

ПрадукцыяПравіць

 
КрАЗ-255Б — аэрадромны цягач

Агрэгатная зборкаПравіць

Прадукцыя заводу прадстаўлена больш чым у 30 краінах свету, сярод іх Ангола, Афганістан, Балгарыя, Вялікабрытанія, В'етнам, Гана, Гвінея, Германія, Егіпет, Ірак, Іран, Емен, Куба, Ліберыя, Лівія, Македонія, Манголія, Нігерыя, Польшча, Сірыя, Тайланд, Экватарыяльная Гвінея.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Шаблон:Аўтамабілі Крэмэнчуцкага аўтамабільнага завода Шаблон:Аўтамабілебудаўнічыя прадпрыемствы Украіны