Лілея кучаравая
Лілея кучаравая, Царскія кучары, Саранка (Lilium martagon) — кветкавая расліна роду Лілея (Lilium) сямейства Лілейныя (Liliaceae).
Лілея кучаравая | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Lilium martagon L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Назва
правіцьУ сістэматыку віду ўваходзяць наступныя назвы[3]:
- Lilium caucasicum (Miscz. ex Grossh.) Grossh. [= Lilium martagon var. martagon]
- Lilium martagon subsp. caucasicum Miscz. ex Grossh. [= Lilium martagon var. martagon]
Лілея кучаравая вядомая пад народнымі назвамі галубіныя званочкі, кульчыкі, рэхлікі, лілея кучаравістая[4], лілея палявая[5], галубіныя звончыкі[6][7].
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна з залаціста-жоўтай лускаватай цыбулінай і прамым голым аблісцелым сцяблом вышынёй ад 30 да 150 сантыметраў (зрэдку дасягае 200 см).
Лісце шырокаланцэтнае, каля 15 см у даўжыню і 5 см шырынёй, з абодвух канцоў звужана, у сярэдняй частцы сцябла сабрана ў кальчакі, у верхняй — чаргаванае. Мае гладкія краі.
Кветкі даволі буйныя, звычайна брудна-ружовыя з цёмнымі плямамі, паніклыя, сабраны ў рэдкую гронку. Можна назіраць расліны самай рознай афарбоўкі — ад белай да амаль чорнай. Калякветнік з 6 прадаўгаватых, тупых, дугападобна адагнутых назад лісцікаў. Плод — шасцігранная шматнасенная зваротнаяйкападобная каробачка.
Цыбуліна можа дасягаць 8 см у дыяметры[8].
Цвіце ў канцы чэрвеня—ліпені, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
На адкрытым месцы, напрыклад, на сонечнай паляне, на расліне фармуюцца да дваццаці кветак.
Арэал
правіцьРаспаўсюджана ў Еўразіі (Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы, радзей саснякі і ельнікі з ляшчынай у падлеску. Расце невялікімі групамі або асобнымі экзэмплярамі на абмежаваных плошчах.
Хімічны склад
правіцьХімічны склад лілеі кучаравай мала вывучаны. Адзначана наяўнасць алкалоідаў ва ўсіх частках расліны, а таксама сапанінаў і флаваноідаў ў надземных частках. Цыбуліны ўтрымліваюць вялікую колькасць бялковых рэчываў, слізістыя рэчывы, вітаміны, цукры, жалеза, бор[9][10][11].
Выкарыстанне
правіцьРоданачальнік многіх садовых форм і гібрыдаў.
Здаўна лілея кучаравая прымяняецца як лекавая расліна ў народнай медыцыне Кітая, Тыбету, Манголіі, Бураціі, Якуціі, Сібіры і Далёкага Усходу. Традыцыйна від мае харчовае значэнне, ужываюць у сырым, вараным, смажаным, сушоным выглядзе і ў якасці прыправы. Выкарыстоўваюць як сурагат кавы[10][11]. У ветэрынарыі дадаюць у корм хатніх жывёл для павышэння лактацыі і тлустасці малака.
Лілея кучаравая даўно выкарыстоўваецца ў культуры як дэкаратыўная расліна, яна з’яўляецца добрым меданосам. Расліны ў вялікай колькасці збіраюцца на букеты, выкопваюцца цыбуліны, што прыводзіць да знясілення прыродных папуляцый.
Ахова
правіцьВід уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (з 1981), ахоўваецца ва Украіне і Польшчы. Лілея кучаравая з’яўляецца рэдкім відам флоры Урала[12], занесена ў рэгіянальную зводку Сібіры (1980), зводку рэдкіх раслін па Цэнтральнай Сібіры (1979) і ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Марый Эл (1997).
Расліна рэкамендавана да ўключэння ў Чырвоную кнігу Казахстана. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу запаведнікаў.
Цікавыя факты
правіць- Лілея кучаравая намаляваная на эмблеме батанічнага саду імя Фаміна , яна паслужыла аб’ектам для сусветнага адкрыцця С. Г. Навашына ў 1898 годзе з’явы падвойнага апладнення ў пакрытанасенных раслін, што прынесла сусветную славу Батанічнаму саду і Кіеўскаму ўніверсітэту.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь. СПб., 1878.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Leo Jelitto, Wilhelm Schacht, Alfred Fessler,. Die Freiland-Schmuckstauden. — Ulmer, 1998. — 683 с. — ISBN 3-8001-6378-0.
- ↑ Макаров А. А. Растительные лечебные средства якутской народной медицины. — Якутск, 1974. — С. 35.
- ↑ а б Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа, 1990. — С. 68-69.
- ↑ а б Растительные ресурсы России и сопредельных государств: Цветковые растения, их химический состав, использование; Семейства Butomaceae-Typhaceae. — СПб.: Наука, 1994. — С. 271.
- ↑ Горчаковский П. Л. Редкие и исчезающие растения Урала и Приуралья. — М., 1982. — 208 с.
Літаратура
правіць- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Немченко Э. П. Лилия кудреватая // Биолог. флора Моск. области. — М.: Изд-во МГУ, 1993. — В. 9. — Ч. 1.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 356. Lilium martagon L. [L. pilosiusculum (Freyn) Miscz.] — Лилия саранка // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 466. — ISBN 8-87317-091-6.
- Долматов Е. А., Мамонов Е. В., Долматов Д. Е., Долматова А. Е. Создание гибридов между Лилией кудреватой и сортами раздела Азиатские гибриды // Науч. ведомости Белгородск. гос. ун-та. — 2012. — Т. 18. — № 3. — С. 83—93.
- Чопик В. И., Дудченко Л. Г., Краснова А. Н. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Киев, Наукова думка, 1983. (рос.)
- Власюк С. Все про лілії і лілійниках // Ненудний сад = Нескучный сад. — Спецвипуск № 2. — Київ: НПП «ВИТ», 2011. — С. 21.
Спасылкі
правіцьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
- Лилия царские кудри: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023)
- Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 15 снежня 2016. (руск.)
- Царские кудри (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 5 красавіка 2010)
- Лилия кудреватая в Энциклопедии декоративных садовых растений (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023)
- Lilium martagon L. (Лилия кавказская) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023)