Кірыл Пракопавіч Чарноў
Кірыл Пракопавіч Чарноў (27 мая (8 чэрвеня) 1907 года, в. Амяленская Слабада, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 18 кастрычніка 1972 года, Горкі, РСФСР) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр артылерыі. Герой Савецкага Саюза.
Кірыл Пракопавіч Чарноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая (9 чэрвеня) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1972 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1929—1961 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пачатковая біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 мая (8 чэрвеня) 1907 года ў вёсцы Амяленская Слабада (цяпер — Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сям’і селяніна.
Пасля заканчэння сямі класаў працаваў слесарам на Бабруйскім лесакамбінаце.
Ваенная служба
правіцьДаваенны час
правіцьУ 1929 годзе быў прызваны ў шэрагі РККА.
У 1930 годзе ўступіў у ВКП(б).
У 1933 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школу, затым — Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьПрымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года.
Пад Сталінградам камандаваў знішчальна-супрацьтанкавым артылерыйскім палком, у ходзе Курскай бітвы — артылерыйскай брыгадай.
У ходзе баёў на Дняпры камандзір 9-й гвардзейскай асобнай знішчальна-супрацьтанкавай артылерыйскай брыгады (47-я армія, Варонежскі фронт) гвардыі падпалкоўнік Чарноў атрымаў загад ліквідаваць спробы суперніка выйсці ў тыл 47-й арміі ля вёскі Гельмязаў (Драбаўскі раён, Чаркаская вобласць). Праціўнік сіламі да 40 танкаў з бронемашынамі і танкеткамі некалькі разоў распачаў спробы контратакаваць пазіцыі брыгады, спрабуючы выйсці з вёскі Чарнабай на шашы Багадухаў-Залатаноша.
2 кастрычніка 1943 года склалася крытычная абстаноўка на правым беразе Дняпра. Праціўнік пры дапамозе адной стралковай дывізіі і матацыклістаў батальёна пры падтрымцы артылерыі паспрабаваў прымусіць нашыя войскі адступіць з занятых пазіцый. Пасля заканчэння двухгадзіннай артылерыйскай падрыхтоўкі праціўнік пайшоў у атаку. Брыгада пад камандаваннем Чарнова была перадыслацыравана на правабярэжны плацдарм у раёне вёскі Пекары (Канеўскі раён, Чаркаская вобласць), дзе ўступіла ў бой. Чарноў знаходзіўся на назіральным пункце брыгады, адкуль і кіраваў боем. Брыгада на працягу двух дзён ваявала за ўтрыманне захопленага плацдарма, адбіўшы атакі праціўніка, забяспечыўшы ўтрыманне і пашырэнне плацдарма.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, гвардыі падпалкоўніку Кірылу Пракопавічу Чарнову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3650).
Брыгада прымала ўдзел у баях за вызваленне Кіева і атрымала найменне «Кіеўскай». У баі на подступах да Заходняй Украіны Кірыл Пракопавіч Чарноў быў цяжка паранены. Пасля лячэння ў шпіталі быў прызначаны на пасаду камандзіра 170-й лёгкай артылерыйскай брыгады і прымаў удзел у разгроме праціўніка ў Венгрыі і Аўстрыі.
Пасляваенная кар’ера
правіцьУ 1946 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя артылерыйскія курсы.
У 1961 годзе генерал-маёр артылерыі Кірыл Пракопавіч Чарноў выйшаў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Горкім. Памёр 18 кастрычніка 1972 года. Пахаваны ў Ніжнім Ноўгарадзе на могілках «Мар’іна Рошча».
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка»;
- два ордэны Леніна (24.12.1943; 5.11.1954);
- тры ордэнамі Чырвонага Сцяга (17.01.1942; 2.06.1942; 15.11.1950);
- ордэн Кутузава 3-й ступені (№ 2044 ад 18.04.1945);
- ордэн Аляксандра Неўскага (№ 3132 ад 18.02.1943);
- ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (12.09.1943);
- ордэн Чырвонай Зоркі (30.04.1945);
- медалі.
Ушанаванне памяці
правіцьУ Ніжнім Ноўгарадзе на доме (вуліца Ульянава, 5), у якім жыў Герой, усталявана мемарыяльная дошка.
Літаратура
правіць- Чарноў Кірыла Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 238. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Кірыл Пракопавіч Чарноў на сайце «Героі краіны»