Леў Навумавіч Клейнбарт
Леў Навумавіч Клейнбарт (часам Лейб Навумавіч (Нахманавіч, Максімавіч); 15 (27) кастрычніка 1875, Капыль, Мінская вобласць, Расійская імперыя — 20 лістапада 1950, Ленінград, СССР) — рускі і беларускі[2] публіцыст, крытык, журналіст, літаратар. Даследчык асноўных тэндэнцый і кірункаў беларускага літаратурнага руху[3]. Першы біёграф Янкі Купалы і адзін з першых даследчыкаў яго творчасці[4]. Рэдактар часопіса «Темы жизни».
Леў Клейнбарт | |
---|---|
Лейб Навумавіч (Максімавіч) Клейнбарт | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1875[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1950 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | крытык, публіцыст |
Гады творчасці | 1902—1920-я гады |
Жанр | эсэ, мемуары, нарысы |
Мова твораў | руская |
Жыццёвы і творчы шлях
правіцьНарадзіўся ў сям’і ўрача[5]. У 1896 г. скончыў Слуцкую гімназію. Навучаўся ў Пецярбургскім універсітэце спачатку на фізіка-матэматычным факультэце, потым — на юрыдычным факультэце. У 1901 годзе выключаны з універсітэта за ўдзел у студэнцкім і рэвалюцыйным руху. Неаднаразова арыштоўваўся (першы раз у 1899 годзе) і сядзеў у турме.[6]
З 1902 года выступаў у друку з артыкуламі аб народнай асвеце.[4] Друкаваўся ў часопісах «Вестник Европы», «Вестник знания», «Современный мир», «Новая жизнь», «Современник» і інш.[6] Даследаваў падпольныя выданні капыльскай арганізацыі «Самаразвіццё і самаадукацыя», разглядаў раннюю творчасць А. Гурло, Ц. Гартнага, пісаў пра творчасць Ф. Чарнышэвіча, Ф. Шантыра і інш. У кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснай беларускай літаратуры 1905—1928 гг.» вызначыў заканамернасці і спецыфіку развіцця беларускай літаратуры, ахарактарызаваў асноўныя тэндэнцыі і кірункі беларускага літаратурнага руху 1920-х гадоў, даследваў творчасць А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Дудара, Ул. Дубоўкі, К. Чорнага і інш.[7] Пакінуў успаміны аб рэвалюцыйных падзеях у родным Капылі.[5]
Клейнбарт з увагай ставіўся да творчай моладзі. Яму ў свой час накіраваў рукапіс сваёй першай кнігі паэзіі «Радуніца» С. Ясенін. У 1920-я гады кіраваў літаратурнымі студыямі ленінградскага Пралеткульта, займаўся даследчыцкай дзейнасцю. Вывучаў гісторыю пралетарскай культуры, народную публіцыстыку, гісторыю беларускай літаратуры.
Клейнбарт і Янка Купала
правіцьЗ Купалам пазнаёміўся ў Пецярбургу вясною 1910 года праз Ц. Гартнага. Сустракаўся і перапісваўся з Купалам на працягу многіх гадоў.[8]
Аўтар рукапісных успамінаў пра Купалу «Сустрэчы»[9]. Зрабіў неацэнны ўнёсак у навуковае вывучэнне біяграфіі Купалы, распачаты перапіскай з паэтам. Ліст Янкі Купалы да Клейнбарта 1910 года стаў першай вядомай аўтабіяграфіяй паэта. Аўтар першага манаграфічнага раздзела пра Купалу ў кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснай беларускай літаратуры 1905—1928 гг.», прадмовы да «Зборніка вершаў» Купалы на рускай мове (1930)[4]. Аўтар першай манаграфіі пра Янку Купалу «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» (1929—1934)[10].
Адным з першых пры даследаванні творчасці Купалы выкарыстоўваў прынцыпы навуковага сацыялягізму і крытэрыі мастацкасці як метаду ўласна эстэтычнага. Бачыў у асобе Купалы цэнтральную фігуру беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Вызначаў творчы метад Купалы як рамантычны рэалізм, які зусім не ўпускаў з поля зроку рэчаіснасці, быў рамантызмам пазітыўнай школы, сацыяльным і нацыянальным рамантызмам. Лічыў Купалу глыбока народным і арганічна нацыянальным паэтам. У асобе Клейнбарта Купала меў аднаго са сваіх самых значных біёграфаў і даследчыкаў—інтэрпрэтатараў[4].
Асноўная бібліяграфія
правіць- Сустрэчы. Янка Купала: [да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, 145-годдзя з дня нараджэння Л. М. Клейнбарта]. — Мн .: Звязда, 2021. — 348 с. — (Адрасы Беларусі ў свеце). — 540 экз. — ISBN 978-985-575-324-8.
- Сустрэчы. Янка Купала (пераклаў з рускай мовы Алесь Карлюкевіч) // Полымя. — 2019. — № 9. — С. 80-119.
- Молодая Белоруссия: очерк современной белорусской литературы, 1905―1928 гг. - Минск : Белорусское государственное издательство, 1928. — 508 с., [6] л. портр.
- «В тюрьме и ссылке» (1906)
- «О партиях и партийности» (1906)
- «Русский империализм в Азии» (1906)
- «Безработица и движение безработных» (1907)
- «Очерки рабочей интеллигенции» (т. 1—2, 1923—1924)
- «Очерки народной литературы» (1924)
- «Русский читатель-рабочий» (1924)
Зноскі
- ↑ Конан У. М. Клейнбарт Леў Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 329.
- ↑ У гэтыя дні . Радыё Свабода (18 красавіка 2012).
- ↑ Значныя даты кастрычніку . Нацыянальная бібліятэка Беларусі (18 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Клейнбарт». — С. 298—299.
- ↑ а б Клейнбарт Леў . Капыльская бібліятэка (18 красавіка 2012).
- ↑ а б Клейнборт Лев Наумович(недаступная спасылка). Российская еврейская энциклопедия (18 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 29 лютага 2020.
- ↑ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Клейнбарт». — С. 69.
- ↑ Рукапісная спадчына Янкі Купалы. Каталог у 2-х ч. Нав.рэд. В.Рагойша, кансультанты Ж.Дапкюнас і Я.Раманоўская, укл. А.Бурбоўская. — Мн.,Чатыры чвэрці, 2008. — Ч.1. — С.384—415.
- ↑ Захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы
- ↑ Не надрукавана з-за нападкаў на Клейнбарта і Купалу вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Машынапіс манаграфіі захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 4. — С. 480. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Клейнбарт Леў Навумавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 388. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 69. — 751 с. — 10 000 экз.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Клейнбарт» / Аўтары — А. Лойка, І. Саламевіч. — С.298—299.
- Критико-биографический словарь русских писателей и ученых (от начала русской образованности до наших дней). СПб, 1889—1914.
- Рукапісная спадчына Янкі Купалы. Каталог, у 2-х частках. Нав. рэд. В. Рагойша, кансультанты Ж. Дапкюнас і Я. Раманоўская, укл. А. Бурбоўская. — Мн., Чатыры чвэрці, 2008. — Ч. 1. — С. 384—415.