Людвіг Больцман

(Пасля перасылкі з Л. Больцман)

Лю́двіг Бо́льцман (ням.: Ludwig Eduard Boltzmann, 20 лютага 1844, Вена, Аўстрыйская імперыя — 5 верасня 1906, Дуіна, Італія) — аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай статыстычнай фізікі і малекулярна-кінетычнай тэорыі. Член Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і іншых акадэмій навук.

Людвіг Больцман
Ludwig Eduard Boltzmann
Дата нараджэння 20 лютага 1844(1844-02-20)[1][2][…]
Месца нараджэння Вена, Аўстрыйская імперыя
Дата смерці 5 верасня 1906(1906-09-05)[3][4][…] (62 гады)
Месца смерці Дуіна, Італія
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Henriette Boltzmann[d]
Дзеці Henriette Boltzmann[d] і Ida Boltzmann[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, выкладчык універсітэта, матэматык, філосаф, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[5] (1866)
Альма-матар Венскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік І. Стэфан
Вядомыя вучні П. Эрэнфест
М. Смалухоўскі
Ф. Хазенерль
Г. Херглотц
Вядомы як заснавальнік статыстычнай механікі і малекулярна-кінетычнай тэорыі
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Надмагільны помнік Больцману на Цэнтральных могілках у Вене, з бюстам і формулай энтрапіі.

Скончыў Венскі ўніверсітэт (1866). Прафесар універсітэтаў у Грацы (1869—1873, 1876—1889), Вене (1873—1876, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—1894) і Лейпцыгу (1900—1902).

Навуковы ўклад

правіць

Навуковыя працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш.

Разам з Дж. К. Максвелам распрацаваў статыстыку Больцмана, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл. прынцып Больцмана), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл. закон выпрамянення Стэфана—Больцмана).

Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Ludwig Boltzmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ludwig Boltzmann // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Brozović D., Ladan T. Ludwig Boltzmann // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць