Адкрыць галоўнае меню
Каталіцкі храм
Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі
Галоўны фасад
Галоўны фасад
53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Барока
Дата заснавання 1738
Будаўніцтва 17381752 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000020шыфр 513Г000020
Стан дзейнічае
Сайт Афіцыйны сайт

Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі (Магілёў)
Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі
Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі

Сабор Унебаўзяцці Дзевы Марыі, Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Станіславакаталіцкі сабор у Магілёве, Беларусь. Носіць статус сукафедральнага сабора Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі барока, пабудаваны ў 1738—1752 гадах. У інтэр'еры вылучаюцца фрэскі на біблейскія тэмы на скляпеннях храма.

Змест

ГісторыяПравіць

Сабор стаіць на месцы былога кляштара кармелітаў. У 1636 годзе на тэрыторыі кляштара была пабудавана драўляная царква, асвячоная ў імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1708 годзе падчас вялікага пажару гэта царква згарэла, а на яе месцы ў 1738—1752 гадах вялося будаўніцтва каменнага храма. Новы храм кармеліцкага кляштара быў асвячоны ў 1765 г. віленскім біскупам Ф. Зянковічам.

 
Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў 1871 г.

25 снежня 1772 года Кацярына II абвясціла пра стварэнне ў Расійскай імперыі каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. Дзесяццю гадамі пазней Беларуская дыяцэзія была ператворана ў Магілёўскую архідыяцэзію, якой падпарадкоўваліся ўсе каталіцкія прыходы лацінскага абраду ў Расіі (у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу). З 1783 года храм кармеліцкага кляштара стаў кафедральным саборам магілёўскай архідыяцэзіі. Паколькі заступнікам сабора лічыўся Святы Станіслаў сабор звалі як саборам Унебаўзяцця, так і саборам Святога Станіслава. У звестках пра Магілёўскі кафедральны сабор у 1911 годзе ўказана: «Заступнік касцёла Св. Станіслаў Рымскі; назва касцёла Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы…»[1]

 
Інтэр’ер касцёла

У канцы XVIII стагоддзя сабор быў перабудаваны, у прыватнасці, да фасада быў прыбудаваны 4-калонны порцік. Роспісы на скляпеннях выкананы ў другой палове XVIII стагоддзя групай магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.

У 1956 годзе сабор быў зачынены, у ім размясціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ён быў пераведзены ў Мінск, а ў будынак былога сабора пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У гэты перыяд храм страціў частку роспісаў, быў беззваротна страчаны арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.

 
Марка 1998 г. прысвечаная сабору

Напачатку 1990-х гадоў будынак сабора вернуты вернікам, рэстаўрацыя ішла аж да 1994 года. Сабор атрымаў статус сукафедральнага ва ўтворанай у 1991 годзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

З 1993 года сабор Св. Станіслава служыць адным з цэнтрам штогадовага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа», які праводзіцца ў Магілёве.

15 жніўня 2018 года, у дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, у касцёле быў урачыста прэзентаваны і асвячоны новы арган, створаны гатычным стылі ў 1928 годзе вядомым нідэрландскім майстрам Леанам Вершурэнам(гал.) бел. дэ Хэйтхусенам для касцёла ў Эйндхавене[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2000.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. – Мн., 1999. – С. 467.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 5. – Мн., 2007.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 224-226.

СпасылкіПравіць