Моладзевы блок
Мóладзевы блок — беларускі грамадскі рух[1], які ўзнік як аб’яднанне грамадскіх актывістаў ды блогераў падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі ў 2019 годзе[2]. Далейшую дзейнасць блоку характарызуюць як грамадскі актывізм ды акцыянізм, а сам блок называюць пляцоўкай для студэнцкага грамадскага і палітычнага змагання[1].
Моладзевы блок | |
---|---|
Дата заснавання | Верасень 2019 |
Саюзнікі і блокі | Задзіночанне беларускіх студэнтаў, Legalize Belarus |
Дэвіз | «Жыццё без свабоды — нішто!» |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу |
0 / 110 |
Сайт | moladzbel.org |
Узнікненне
правіцьЗаснаванне Моладзевага блоку адбылося на пачатку восені 2019 года, калі актывісты Задзіночання беларускіх студэнтаў, ініцыятываў «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогеры аб’ядналіся, каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты[2]. Сярод кандыдатаў былі:
- Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сяброўка Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў.
- Аляксей Лазараў, інжынер-праграміст, актывіст ініцыятывы «Вучоба найважней».
- Даніла Лаўрэцкі, прадпрымальнік, сябра Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў.
- Мікіта Краснакуцкі, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
- Міхась Варанцоў, актывіст ініцыятывы Legalize Belarus.
- Станіслаў Шашок, праваабаронца, актывіст ініцыятывы Legalize Belarus.
- Уладзіслаў Сыса, мясцовы актывіст г. Брэста.
- Яўген Караулаў, актывіст руху «Гавары праўду»[3].
Сваю першую прэс-канферэнцыю і прэзентацыю законапраектаў блока актывісты правялі ў ба́ры[2].
Праграма
правіцьАктывісты Моладзевага блоку вырашылі сканцэнтравацца на канкрэтных праблемах моладзі, распрацаваўшы гатовыя законапраекты і планы для іх вырашэння[2]. Сярод іх:
- Права на бесперапынную адукацыю, адмена закона аб адтэрміноўках.
- Дэкрыміналізацыя артыкула 328 КК Беларусі.
- Адмена абавязковага размеркавання студэнтаў.
- Празрыстасць працы беларускага Парламента.
Дзейнасць падчас Выбараў 2019
правіцьСваю парламенцкую кампанію актывісты пачалі з тэматычнага пікета пад інтэрнатамі ў Студэнцкай вёсцы на Пятроўшчыне, які адбыўся 4 кастрычніка[4]. Падчас пікета актывісты збіралі подпісы за сваё вылучэнне, ладзілі імправізаваныя танцы і выступлення кандыдатаў. Так Алана Гебрэмарыям, кандыдатка па 98-й Грушаўскай акрузе, казала, што «Мы хочам казаць пра праблемы і спрабаваць дастукацца. Не праходзьце міма, толькі разам мы зробім Беларусь лепш!»[4].
2 лістапада актывісты правялі «Канапляныя Дзяды», прымеркаваныя да старажытнага беларускага народнага свята, якое праводзіцца ў гонар памерлых продкаў. Падчас акцыі некалькі дзесяткаў маладых людзей пад жалобную музыку неслі пустыя рамкі з чорнымі стужкамі і плакаты з надпісамі: «Мы не памятаем», «Палілі дзяды — ня ведалі бяды», «Мы не смуткуем» і гэтак далей[5][6]. Актывісты адзначалі, што акцыя іранічная і накіраваная на тое, каб прадэманстраваць абсурднасць беларускай праваахоўнай сістэмы[6]:
Навукай не зафіксавана ніводнага выпадку перадазіроўкі каноплямі, таму што практычна гэта немагчыма. Але закон Беларусі карае маладых людзей, якія ўжываюць гэтую расліну так, як быццам яны забілі чалавека. Хіба гэта нармальна? Даніла Лаўрэцкі, кандыдат па 96 Купалаўскай акрузе.
|
6 лістапада прайшло шэраг пікетаў каля галоўнага будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. У канцы пікетавання да актывістаў падышоў міліцыянер і перапісаў прозьвішчы кандыдатаў у дэпутаты. Прычыну цікаўнасці ён патлумачыў тым, што паступіў сігнал, што нехта парушае парадак[7].
15 лістапада Моладзевы блок правёў шэраг пікетаў каля Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і Міністэрства адукацыі Беларусі. Актывісты выступалі супраць прымусаў студэнцтва да датэрміновага галасавання, а таксама за акадэмічныя правы і свабоды[8][9]. Каля будынка Міністэрства адукацыі актывісты звярталіся напрамую да міністра адукацыі Ігара Карпенкі: «абараняць правы студэнтаў, а не парушаць іх», а таксама вызывалі яго на дыван[8][10].
У апошні дзень агітацыі, 16 лістапада, Моладзевы блок зрабіў анонс і правёў рэйв-мітынг у гістарычным цэнтры Мінска[11]. Мітынг праходзіў у фармаце манстрацыі, з выкарыстаннем абсурдных і забаўляльных плакатаў і лозунгаў. Актывісты скандавалі «Ганьба парламенту», заклікалі прыходзіць на выбары ў асноўны дзень галасавання і галасаваць за кандыдатаў Моладзевага блоку. Мітынг сабраў каля 100 чалавек, што зрабіла яго найбольшым перадвыбарным мерапрыемствам парламентскай кампаніі[12].
У дзень выбараў, 17 лістапада, незалежнымі назіральнікамі і назіральнікамі ад каманды Моладзевага блоку былі зафіксаваны шматлікія парушэнні. За патрабаванне пераліку галасоў на 286 участку 99-й акругі нарад міліцыі затрымаў актывіста Моладзевага блоку Пятра Маркелава, якому пасля прысудзілі 14 содняў арышту на Акрэсціна. Наконт патрабавання пераліку галасоў выказалася старшыня цэнтральнай выбарачай камісіі Лідзія Ярмошына: «Гэтага і акруговая камісія не можа рабіць. Трэба звяртацца ў гарадскую выбарчую камісію і прыводзіць доказы»[13][14].
Паводле афіцыйных вынікаў ніводны кандыдат Моладзевага блоку не прайшоў у Палату прадстаўнікоў. Таксама ў Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны кандыдат ад апазіцыі[15]. Міжнародныя назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання прыйшлі да высновы, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным дэмакратычным стандартам, у тым ліку спасылаючыся на выпадкі ціску на каманду Моладзевага блоку[16].
Дзейнасць у 2019—2020 гадах
правіцьНягледзячы на афіцыйныя вынікі выбараў, Моладзевы блок працягнуў сваю дзейнасць[17].
Адразу пасля выбараў Аляксей Лазараў, які пайшоў на выбары дзеля адмены новай рэдакцыі закона аб адтрэміноўках у войска, быў прызваны на тэрміновую службу на 6 месяцаў. Адтуль ён пачаў весці свой twitter праз SMS, дзе распавядаў пра асаблівасці ўмоў службы ў беларускім войску[18][19].
Моладзевы блок прыняў актыўны ўдзел у снежаньскіх пратэстах супраць глыбокай інтэграцыі Беларусі з Расіяй. За актыўны ўдзел у акцыях былі пакараны некалькі актывістаў. Станіслаў Шашок быў пасаджаны на 15 содняў у Акрэсціна, дзе ён сустрэў Новы Год[20][21]. Даніла Лаўрэцкі, Алана Гебрэмарыям і Міхась Варанцоў атрымалі па 30 базавых велічын (810 рублёў) штрафу. Падчас судовыў паседжанняў былі зафіксаваны шматлікія парушэнні[22][23].
С пачатку распаўсюджвання COVID-19 у Беларусі Моладзевы блок пачаў займацца павышэннем грамадзянскай самасвядомасці і крытыкаваць палітыку ўладаў датычна COVID-19. Актывісты запусцілі збор сродкаў на друк інфармацыйных улётак для распаўсюджвання па публічных месцах, а таксама на пашыў марлявых масак для лекараў[24]. Таксама быў запушчаны сайт-рэквіем з імёнамі тых, хто і як загінуў падчас пандэміі ў Беларусі[25].
19 сакавіка актывісты Моладзевага блоку разам з ЗБС і незалежнай ініцыятыўнай групай МДЛУ заклікалі беларускае студэнцтва да забастоўкі з патрабаваннем ўвесці дыстанцыйнае навучанне[26]. У той жа дзень студэнткі МДЛУ і актывісткі Моладзевага блоку Лізавета Пракопчык і Анастасія Сахарчук зладзілі акцыю ля будынку МДЛУ, падчас якой раздавалі маскі з іранічным надпісам «Ха-ха я тут памру»[27]. За гэта з МДЛУ была адлічана Лізавета Пракопчык. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываваным[28]. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычна[29]. З 20 па 23 сакавіка ў шэрагу беларускіх ВНУ назіралася паніжанае наведванне, але масава забастоўку не падтрымалі[30].
26 сакавіка Моладзевы блок зладзіў перфоманс з укладаннем кветак да помніка карове ў Мінску. Акцыя была прысвечана гадавіне выказвання Аляксандра Лукашэнка пра «абасраных кароў» падчас візіту ў адзін з аграхолдынгаў Шклоўскага раёна. Акцыяй актывісты хацелі звярнуць увагу на тое, што часамі стаўленне ўладаў да кароваў лепшае за стаўленне да людзей[31].
8 мая актывісты Моладзевага блоку правялі акцыю супраць правядзення 9 мая парада ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Падчас акцыі актывісты танцавалі з труной на фоне генеральнай рэпетыцыі параду, робячы адсылку да папулярнага мема з ганскімі магільшчыкамі. За акцыю былі затрыманы актывісты Міхась Варанцоў, Вераніка Яновіч, Лізавета Пракопчык і Даніла Лаўрэцкі[32]. Апошнія атрымалі 5 і 13 содняў арышту на Акрэсціна адпаведна[33]. Сябра актывістаў Уладзь Клаўкін, грамадзянін Расіі, быў дэпартаваны з Беларусі[34].
Пратэсты 2020—2021 гадоў
правіцьПадчас Прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Моладзевы блок падтрымаў агульны пратэст, але адкрыта не падтрымліваў ніводнага з кандыдатаў. Актывісты Моладзевага блоку падтрымалі галадоўку каля будынку СІЗА № 1 у знак салідарнасці з адным з затрыманых па «справе Ціханоўскага». У адзін з дней галадоўкі быў затрыманы актывіст Пятро Маркелаў, які пасля атрымаў 10 содняў арышту[35].
Моладзевы блок атрымаў 1 месца ў Каардынацыйнай радзе па арганізацыі працэссу пераадолення крызісу, якая была сфарміравана адразу пасля гарачай фазы пратэстаў 9-12 жніўня для прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Актывістка Моладзевага блоку Алана Гебрэмарыям стала сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады.
16 верасня падчас сустрэчы з «палітычным актывам» Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас дакладу пра палажэнне ў краіне даў сваю ацэнку дзейнасці Моладзевага блоку, назваўшы яго «другім этапам разбурэння краіны»[36]:
Такім чынам, спецыяльна створаны «Моладзевы блок» на аснове вылучэння кандыдатаў у дэпутаты актыўна фармаваў настроі незадаволенасці ў розных сацыяльных групах. Для гэтых мэт выкарыстоўваліся, здавалася б, непалітычныя пытанні: закон аб адтэрміноўцы, размеркаванне студэнтаў, легалізацыя наркотыкаў, вядомая тэма артыкула 328 Крымінальнага кодэкса і гэтак далей. Аляксандр Лукашэнка, самаабвешчаны, часткова прызнаны Прэзідэнт Беларусі
|
У кастрычніку Алана Гебрэмарыям прыняла запрашэнне Святланы Ціханоўскай стаць яе прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва. Прызначэнне адбылося 5 кастрычніка[37].
Зранку 12 лістапада ў шэрагу актывістаў Моладзевага блоку і ЗБС адбыліся ператрусы. Некаторых актывістаў, у тым ліку Алану Гебрэмарыям, затрымалі і адвезлі ў СІЗА КДБ. Актывістам Даніле Лаўрэцкаму і Лізавеце Пракопчык удалося збегчы ад КДБ і ўцячы ва Украіну, нелегальна перасекчы мяжу з Расіяй[38]. Ператрусы і затрыманні адбываліся ў межах справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. 18 лістапада Алана Гебрэмарыям разам з іншымі фігурантамі справы была прызнана палітычнай зняволенай[39][40]. 16 ліпеня 2021 года Алана Гебрэмарыям атрымала 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Падчас судовага пасяджання больш за 50 чалавек прыйшлі падтрымаць фігурантаў справы, але большую частку людзей не пусцілі, а каля будынка суда дзяжурыў АМАП[41].
Удзел у абароне Украіны супраць уварвання Расіі ў 2022 годзе
правіцьЗ пачатку уварвання Расіі ва Украіну актывісты Моладзевага блоку уключыліся ў працу па дапамозе ўкраінскім уцекачам, фіксацыі ваенных злачынстваў, а таксама непасрэдна абароне Украіны[42]. Так, Аляксандр Руткевіч, выпускнік БНТУ, супрацоўнік IT і актывіст Моладзевага блоку, далучыўся да Батальёна імя Кастуся Каліноўскага з самага пачатку ўзброенага канфлікта[43]. Таксама да Батальёна далучыўся экс-кандыдат Аляксей Лазараў, які 13 сакавіка ажаніўся з іншай актывісткай Веранікай Яновіч прама падчас праходжання ваеннай службы ў шэрагах УСУ[44]. Іншыя сябры Блоку заняліся дапамогай са зборам сродкаў і дастаўкай амуніцыі, неабходнай для беларускіх дабраахвотнікаў[45].
У верасні 2022 года інтэрнэт-рэсурсы Маладзёжнага блока і беларускіх вайсковых груп ва Украіне былі прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі[46].
Зноскі
- ↑ а б https://novychas.by/hramadstva/moladzevy-blok-novy-vyklik-maladyh-dlja-ulady
- ↑ а б в г https://www.svaboda.org/a/30224103.html
- ↑ http://moladz-bel.info/ Архівавана 20 студзеня 2021.
- ↑ а б https://dumka.me/moladzbel
- ↑ https://naviny.media/article/20191102/1572706580-molodezhnyy-blok-provel-v-minske-kanaplyanyya-dzyady Архівавана 21 студзеня 2021.
- ↑ а б https://euroradio.fm/ru/my-ne-pamyataem-v-minske-prohodyat-konoplyanye-dedy
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30256455.html
- ↑ а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2022. Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ https://www.currenttime.tv/a/belarus-elections-dosrochno-video/30273625.html
- ↑ https://euroradio.fm/kalya-minadukacyi-pratestuyuc-suprac-zagonu-na-daterminovae-galasavanne
- ↑ https://kyky.org/news/ya-my-obosrannaya-korova-studenty-ustroili-reyv-miting-na-zybitskoy(недаступная спасылка)
- ↑ https://news.tut.by/society/661563.html Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://udf.name/parlament2019/vazhnye-2019/202228-nabljudatelju-nadeli-naruchniki-za-trebovanie-pereschitat-bjulleteni.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30276795.html
- ↑ https://nashaniva.com/?c=ar&i=241239
- ↑ https://web.archive.org/web/20191119043049/https://news.tut.by/economics/661709.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30283084.html
- ↑ https://belsat.eu/ru/news/tushenka-gryaznaya-voda-i-russkij-duh-kak-vyglyadit-belorusskaya-armiya-iznutri/
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30290324.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30346160.html
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ https://belsat.eu/in-focus/hvalya-sudou-i-bujnyh-shtrafau-dlya-pratsiunikau-integratsyi-z-raseyaj/
- ↑ http://spring96.org/ru/news/95675
- ↑ https://web.archive.org/web/20201101010740/https://molamola.by/campaigns/2519?tab=about
- ↑ https://euroradio.fm/ru/rekviem-v-belarusi-zapustilsya-proekt-pro-umershih-ot-covid-19
- ↑ https://naviny.online/new/20200319/1584621914-ststudenty-mglu-obyavili-o-podgotovke-zabastovki-s-trebovaniem-vvesti-v-vuze Архівавана 8 чэрвеня 2021.
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30538635.html
- ↑ http://spring96.org/be/news/96495
- ↑ http://spring96.org/be/news/96594
- ↑ https://web.archive.org/web/20200323171944/https://news.tut.by/society/677234.html
- ↑ https://kaktutzhit.by/news/korova-pamyat
- ↑ https://euroradio.fm/u-minsku-zatrymali-aktyvistau-yakiya-zladzili-parad-z-trunoy
- ↑ https://naviny.online/new/20200511/1589215608-liza-prokopchik-i-danila-lavreckiy-za-akciyu-s-grobom-poluchili-18-sutok Архівавана 4 лістапада 2021.
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30841747.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30755810.html
- ↑ https://www.belta.by/president/view/sem-etapov-stsenarija-po-unichtozheniju-belarusi-lukashenko-rasskazal-ob-istinnyh-zamyslah-opponentov-406999-2020/
- ↑ https://euroradio.fm/ru/tihanovskaya-naznachila-predstavitelnicu-po-delam-molodezhi-i-studentov
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2022. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ https://belhelcom.org/ru/news/zayavlenie-protesta-protiv-nastupleniya-na-zadzinochanne-belaruskih-studentau
- ↑ http://spring96.org/be/news/104272
- ↑ http://spring96.org/be/news/104326
- ↑ https://www.instagram.com/moladzbel/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 25 красавіка 2022.
- ↑ https://charter97.org/be/news/2022/3/21/460060/
- ↑ https://www.mixcloud.com/mediawnet/%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%91-%D1%9E%D0%BD%D1%8D%D1%82-%D1%81%D0%B2%D1%96%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D1%81%D0%B2%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D1%8B-%C5%9Bwit-wolno%C5%9Bci-4042022/
- ↑ МВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!»