Мікалай Іванавіч Грашчанкаў
Мікалай Іванавіч Грашчанкаў (26 сакавіка 1901, в. Забор’е, Хіславіцкая воласць, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя[2] — 8 кастрычніка 1965) — беларускі і савецкі фізіёлаг і неўролаг, член–карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), акадэмік АН БССР (1947), доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР з лістапада 1947 па люты 1951[3].
Мікалай Іванавіч Грашчанкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Фёдаравіч Болдыраў | ||||||
Пераемнік | Георгій Андрэевіч Мітараў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 (26) сакавіка 1898 ці 13 сакавіка 1901[1] |
||||||
Смерць |
8 кастрычніка 1965[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Віктар Мікалаевіч Грашчанкаў | ||||||
Партыя | РКП(б) / ВКП(б) / КПСС | ||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | Медыцынскі факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта | ||||||
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук | ||||||
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, акадэмік АМН СССР, член-карэспандэнт АН СССР | ||||||
Прафесія | урач | ||||||
Дзейнасць | неўралогія | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | неўралогія | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1915—1917 | ||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
Род войскаў | армія | ||||||
Званне | унтэр-афіцэр | ||||||
Бітвы | Першая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і маладыя гады
правіцьНарадзіўся ў рускай сялянскай сям’і. Са снежня 1912 года працаваў у памешчыка ў маёнтку Копцеўка Магілёўскай губерні.
У кастрычніку 1915 — маі 1917 года служыў у Імператарскай рускай арміі — радавым, затым унтэр-афіцэрам 204-га Ардагана-Міхайлаўскага палка Заходняга фронту.
C мая 1917 года сакратар валаснога выканкама с. Піраны Мсціслаўскага павета (Магілёўская губерня), са снежня 1917 года — участковы наглядчык 1-й раённай гарадской міліцыі (Магілёўская губерня). У маі-жніўні 1918 года загадваў аддзелам Магілёўскага губернскага прадкама ў Мсціславе. Са жніўня 1918 года — начальнік раённай міліцыі ў Мсціслаўскім павеце. У кастрычніку 1918 года ўступіў у РКП (б). З красавіка 1920 года — начальнік Упраўлення губернскай міліцыі ў Смаленску.
Адукацыя і прафесійная дзейнасць
правіцьУ верасні 1921 года паступіў у Смаленскі ўніверсітэт. З чэрвеня 1922 года навучаўся на медыцынскім факультэце 1-га Маскоўскага ўніверсітэта , скончыў яго ў 1926 годзе па спецыяльнасці «урач-неўрапатолаг».
З 1926 па 1929 год — ардынатар, асістэнт нервовай клінікі медыцынскага факультэта 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з 1930 года — дэкан медыцынскага факультэта.
З лютага 1931 па лістапад 1932 года — слухач Інстытута чырвонай прафесуры . З лістапада 1932 года — дырэктар Інстытута вышэйшай нервовай дзейнасці Камуністычнай акадэміі .
З 1933 года — загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Маскве (УІЭМ). У 1935—1937 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы за мяжой і працаваў у лабараторыях Англіі і ЗША па даследванні органаў пачуццяў і фізіялогіі нервовай сістэмы.
З 1937 года зноў загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў. З ліпеня 1937 прызначаны першым намеснікам наркама аховы здароўя СССР , з ліпеня 1938 па верасень 1939 года выконваў абавязкі наркама аховы здароўя СССР[3].
З кастрычніка 1939 года — дырэктар інстытута і загадчык першай клінікай Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам па неўралогіі і нейрахірургіі 33-й арміі , перыядычна выязджаў на фронт[3].
З 1944 года — дырэктар Інстытута неўралогіі АМН СССР[3]. З 1947 па 1951 год — прэзідэнт Акадэміі навук БССР[3].
З 1951 года — у Маскве: загадчык кафедры нервовых захворванняў, з 1958 года — дырэктар клінікі нервовых захворванняў медінстытута імя І. М. Сечанава. Адначасова з 1954 года працаваў у лабараторыі па вывучэнні нервовых і гумаральных рэгуляцый, з 1959 г. — намеснік Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, дызэнцэфальнай паталогіі, электрафізіялогіі, траўматычных і інфекцыйных захворваннях нервовай сістэмы[3]. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозгу[3], прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных ран пазваночніка. Заклаў асновы нейрахірургіі ў Беларусі. Заснаваў нейрахірургічны цэнтр у Інстытуце неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі Наркамата аховы здароўя БССР[3].
Быў старшынёй Вучонага Медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя СССР, членам ВАК , адказным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара Вялікай медыцынскай энцыклапедыі , з’яўляўся членам Уругвайскага навуковага таварыства імя прафесара Фултана.
У 1947 годзе аднавіў дзейнасць Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, фактычна стварыўшы новую навукова-даследчую ўстанову у складзе Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук.
Апублікаваў больш за 270 навуковых прац і 5 манаграфій.
Асноўныя працы
правіць- Анаэробная инфекция мозга. — М.: Медгиз, 1944.
- Черепно-мозговые ранения и методы их лечения. — М.: Медгиз, 1947.
- Межнейронные аппараты связи — синапсы и их роль в физиологии и патологии. — Мн.: АН БССР, 1948.
- Гипоталамус: его роль в физиологии и патологии. — М.: Наука, 1964.
- Achievements of Soviet Medicine: A Brief Outline. University Press of the Pacific. — Moscow, 2003 (with Yu.P. Lisitsyn).
Узнагароды
правіцьОрдэн Леніна (1945), Ордэн Чырвонага Сцяга (1943), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949), медалі.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ Цяпер — у Хіславіцкім раёне, Смаленская вобласць, Расія.
- ↑ а б в г д е ё ж Гращенков Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
Літаратура
правіць- Грашчанкаў Мікалай Іванавіч: Знакамітыя людзі // Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 525.
- Гра́шчанкаў Мікалай Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 243. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- ГРАШЧАНКАЎ Мікалай Іванавіч 6-й прэзідэнт НАН Беларусі
- Мікалай Іванавіч Грашчанкаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Грашчанкаў Мікалай Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»