Адкрыць галоўнае меню

Мікола Прускі (сапр. імя — Мікалай Юр’евіч Прускі; 1 студзеня 1929, в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 22 студзеня 2014, Дэтройт) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі, выдавец, рэдактар, грамадскі і культурны дзеяч.

Мікола Прускі
Род дзейнасці: выдавец
Дата нараджэння: 1 студзеня 1928(1928-01-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 студзеня 2014(2014-01-22) (86 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Юрый Прускі[d]
Маці: Міхаліна Яўхімаўна Міцкевіч[d]
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага павета, яго маці Міхаліна Яўхімаўна была стрыечнай сястрой Якуба Коласа. У пачатку 1941 года па даносе свайго падначаленага бацька Міколы Прускага Юрый быў арыштаваны, сям’я апынулася на вуліцы. Дапамог малодшы брат Якуба Коласа Міхась (Антось Галіна), які пасяліў іх на сваім хутары. У тым жа годзе бацька Прускага быў вызвалены.

У гады Другой сусветнай вайны бацька Міколы працаваў у беларускай сямігодцы настаўнікам матэматыкі і пры надыходзе Чырвонай Арміі ў 1944 годзе ён быў вымушаны з сям’ёй пакінуць Беларусь і адыйсці на Захад. Прычынамі для гэтага з’яўляліся былы арышт і праца пад нямецкай акупацыяй[1].

Пераходным пунктам перад сталым пасяленнем Прускіх у ЗША стала Германія. Там Мікола пачаў выдаваць часопіс для моладзі «Вясна». У 1949 годзе ён надрукаваў свае вершы ў нямецкім часопісе «Баявая Ускалось».

Пасля пераезду ў ЗША друкаванне каштоўных папер стала асноўнай працай Прускага. На пачатку 1950-х у Гранд-Рэпідзе (штат Мічыган) заснаваў беларускае выдавецтва, выдаў дзясяткі беларускіх кніг, у тым ліку разам з БІНіМам. Атрымаўшы добрую кваліфікацыю, ён стаў прысвячаць друкарскай справе вольны час: у 1957 годзе ў Дэтройце пачаў выходзіць на беларускай і англійскай мовах часопіс «Свет» (англ.: World), пераемнікам якога стаў беларуска-амерыканскі культурна-асветніцкі часопіс «Беларускі свет».

Быў актывістам Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клуба ў Дэтройце (1960—1970-я), членам БАЗА. Друкаваў літаратурныя творы пісьменнікаў Беларусі і эміграцыі, публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, успаміны, нарысы пра дзеячоў навукі, культуры, літаратуры і мастацтва. У часопісе «Беларускі свет» змяшчаў фотаздымкі розных часоў, тэксты і ноты беларускіх песень, узоры нацыянальнага арнаменту. Да некаторых нумароў прыкладаў дадатак «Думкі і погляды».

З 1992 года рэдагаваў штомесячную газету беларускага замежжа «Беларускі дайджэст». Пасля абвешчання незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў ініцыятарам пасылання кантэйнераў гуманітарнай і медыцынскай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы[2].

Таксама быў вядомы як друкар і выдавец кніг Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў ЗША. Друкаваў творы эміграцыйных пісьменнікаў, у яго друкарні выйшла падрыхтаваная Вітаўтам Кіпелем біяграфія «Янка Купала і Якуб Колас на захадзе», дзе ўлічана тое, што пісалася замежнымі аўтарамі пра іх творчасць.

У апошнія гады жыцця Мікола Прускі працаваў кансультантам па Усходняй Еўропе ў дабрачыннай арганізацыі «Міжнародная дапамога». З 2005 года з’яўляўся выканаўцам гуманітарных праектаў і арганізатарам збору сродкаў на будаўніцтва Беларускага музея з Гайнаўцы. Памёр 22 студзеня 2014 года ў Дэтройце пасля цяжкай хваробы.

Сям’яПравіць

Жонка ― Вера Младзяноўская, дзве дачкі.

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 831 с.: іл. ISBN 985-11-0312-8., с.705-706
  2. Наша ніва, 2014, 24.01

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць