Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў

Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (31 ліпеня 1992 — 12 жніўня 2020 (?)) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў
Дата нараджэння 31 ліпеня 1992(1992-07-31)
Дата смерці 12 жніўня 2020(2020-08-12) (28 гадоў)

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзіўся ў Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіне.[1]

ГібельПравіць

Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу з бела-чырвона-белым сцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Мінску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе.[2]

Знік 12 жніўня. Раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Мінскам.[3] Паводле геалакацыі ягонага тэлефону Мікіта ў дзень свайго знікнення мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі.[4]

Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнання.[2]

Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасля здымкаў праграмы для «Белсата» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх збівалі і там таксама апошні раз «засвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказанні.[5]

18 сакавіка 2021 года стала вядома, што Следчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце смерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасцю ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства»[6].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі